Вы тут

Калi памёр чалавек...


«У апош­ні час хо­дзяць чут­кі, што мо­жа быць спы­не­на вы­пла­та да­па­мо­гі на па­ха­ван­не. Ці так гэ­та?» — з гэ­тым пы­тан­нем мы звяр­ну­лі­ся да на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня Фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны Ла­ры­сы КА­ПЫЛЬ­СКАЙ.

— На­ша ве­дам­ства гэ­та­га не іні­цы­я­ва­ла, і та­кая пра­па­но­ва праз на­ша ве­дам­ства не пра­хо­дзі­ла, — за­яві­ла Ла­ры­са Іва­наў­на.

Сён­ня, па сло­вах Ла­ры­сы Ка­пыль­скай, ёсць на­ступ­ныя асноў­ныя да­ку­мен­ты, якія рэ­гу­лю­юць ад­но­сі­ны, звя­за­ныя з па­ха­ван­нем па­мер­лых: За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб па­ха­ван­ні і па­ха­валь­най спра­ве» ад 2001 го­да і Па­ста­но­ва Саў­мі­на № 660 ад 2002 го­да, якой за­цвер­джа­на Па­ла­жэн­не аб вы­пла­це да­па­мо­гі (ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі) на па­ха­ван­не і па­крыц­цё рас­хо­даў па па­ха­ван­ні спе­цы­я­лі­за­ва­най ар­га­ні­за­цыі за кошт срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня.

За­ко­нам пра­ду­гле­джа­на як пры­зна­чэн­не да­па­мо­гі на па­ха­ван­не, так і га­ран­та­ва­ны пе­ра­лік па­слуг па па­ха­ван­ні, якія пра­да­стаў­ля­юць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі (кошт гэ­тых па­слуг не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць па­мер да­па­мо­гі). Гэ­тыя па­слу­гі на­сель­ніц­тву, та­кім чы­нам, аказ­ва­юц­ца бяс­плат­на, а спе­цы­я­лі­за­ва­ная ар­га­ні­за­цыя звяр­та­ец­ца по­тым па кам­пен­са­цыю сва­іх вы­дат­каў па та­кім жа прын­цы­пе, як і ча­ла­век, што ла­дзіў па­ха­ван­не. «Але бе­ла­ру­сы, як пра­ві­ла, ад­да­юць пе­ра­ва­гу ар­га­ні­за­ваць па­ха­ван­не са­мім», — сцвяр­джае на­ша су­раз­моў­ца.

— Які па­мер да­па­мо­гі на па­ха­ван­не?

— Яна вы­плач­ва­ец­ца ў па­ме­ры ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бо­чых і слу­жа­чых за па­за­мі­ну­лы ме­сяц ад­нос­на ме­ся­ца на­ступ­лен­ня смер­ці. Так, ка­лі, на­прык­лад, ча­ла­век па­мёр у сту­дзе­ні 2014 го­да, то бя­рэц­ца ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та ра­бо­чых і слу­жа­чых па рэс­пуб­лі­цы за ліс­та­пад 2013 го­да.

Да­па­мо­га на па­ха­ван­не за кошт срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня га­ран­та­ва­на ў вы­пад­ку смер­ці гра­ма­дзян, на якіх рас­паў­сюдж­ва­ла­ся дзяр­жаў­нае са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не і за якіх (або імі са­мі­мі) вы­плач­ва­лі­ся аба­вяз­ко­выя стра­ха­выя ўзно­сы на са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не, у вы­пад­ку смер­ці тых, хто атрым­лі­вае пен­сіі са срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня, а так­са­ма дзя­цей на­зва­ных асоб ва ўзрос­це да 18 га­доў (на­ву­чэн­цаў — да 23 га­доў).

Ка­лі ча­ла­век на мо­мант смер­ці зна­хо­дзіў­ся ў пра­цоў­ных ад­но­сі­нах, то да­па­мо­га сям'і вы­плач­ва­ец­ца па мес­цы яго пра­цы.

Пры гэ­тым ча­ла­век, які бя­рэ на ся­бе ар­га­ні­за­цыю па­ха­ван­ня, па­ві­нен на­пі­саць за­яву і прада­ста­віць да­вед­ку аб смер­ці, якую вы­дае ЗАГС, ці па­свед­чан­не аб смер­ці (ка­лі смерць за­рэ­гіст­ра­ва­на за мя­жой) і свой паш­парт.

У вы­пад­ку смер­ці дзі­ця­ці ра­бот­ні­ка да­па­мо­га пра­да­стаў­ля­ец­ца па мес­цы пра­цы ад­на­го з баць­коў. Для гэ­та­га трэ­ба прад­ста­віць па­свед­чан­не аб на­ра­джэн­ні (пры яго на­яў­нас­ці), а ка­лі дзі­ця ва ўзрос­це з 18 да 23 га­доў з'яў­ля­ла­ся на­ву­чэн­цам, па­трэб­на да­вед­ка з мес­ца яго на­ву­чан­ня. Да­рэ­чы, да­па­мо­га на па­ха­ван­не мо­жа быць вы­пла­ча­на і ў вы­пад­ку мёрт­ва­на­ро­джан­ня (ка­лі ця­жар­насць пра­цяг­ва­ла­ся не менш за 196 дзён), але не за кошт срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня, а са срод­каў мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту.

— А як быць з бес­пра­цоў­ны­мі?

— Ка­лі ча­ла­век быў за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў ор­га­нах па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­ца­ба­ро­не ў якас­ці бес­пра­цоў­на­га і атрым­лі­ваў да­па­мо­гу па бес­пра­цоўі, ці быў за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў якас­ці бес­пра­цоў­на­га, але да­па­мо­гу па якіх-не­будзь пры­чы­нах не атрым­лі­ваў — у абод­вух вы­пад­ках да­па­мо­га вы­плач­ва­ец­ца са срод­каў ор­га­наў па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­ца­ба­ро­не па мес­цы рэ­гіст­ра­цыі.

— Ёсць і та­кая ка­тэ­го­рыя на­сель­ніц­тва як гра­ма­дзя­не без пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства. На якія срод­кі ха­ва­юць іх?

— Ка­лі хто-не­будзь са сва­я­коў або лю­бая фі­зіч­ная асо­ба бя­рэ на ся­бе ад­каз­насць па ар­га­ні­за­цыі па­ха­ван­ня та­ко­га ча­ла­ве­ка, то ён так­са­ма атрым­лі­вае да­па­мо­гу са срод­каў мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту. Звяр­тац­ца трэ­ба ў вы­кан­кам па мес­цы апош­няй рэ­гіст­ра­цыі па­мер­ла­га.

— Ці ўста­ноў­ле­ны ней­кія тэр­мі­ны зва­ро­ту па да­па­мо­гу?

— Звяр­нуц­ца па да­дзе­ную да­па­мо­гу мож­на на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў пас­ля смер­ці ча­ла­ве­ка.

Пры гэ­тым сва­яц­тва не мае ні­я­ка­га зна­чэн­ня. Па­ха­ван­нем мо­жа за­няц­ца лю­бы ча­ла­век, і ён бу­дзе мець пра­ва на да­па­мо­гу.

Што да­ты­чыц­ца вы­пла­ты гэ­тай да­па­мо­гі, то яна па­він­на быць вы­пла­ча­на не паз­ней за пер­шы пра­цоў­ны дзень, на­ступ­ны за днём пра­да­стаў­лен­ня да­вед­кі аб смер­ці.

Свят­ла­на БУСЬ­КО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.