Вы тут

Лебедзь стаў ахвяраю браканьераў


У ноч з пятніцы на суботу на незамерзлай палонцы вадасховішча Крыніца быў забіты лебедзь. Пра гэта паведаміў мінскі арнітолаг Іван Багдановіч, які ў суботнюю раніцу прыехаў на вадасховішча кальцаваць птушак. Арнітолаг убачыў на беразе побач з палонкай замерзлыя кроплі крыві. Пазней версію пра забойства падцвердзілі і жыхары пасёлка Ждановічы, якія напярэдадні ўвечары бачылі ў палонцы 58 лебядзеў, раніцай жа налічвалася толькі 57 птушак.

Мы ўжо паведамлялі, што з надыходам моцных маразоў калонія мінскіх лебядзеў знайшла прытулак на ўскраіне пасёлка Ждановічы Мінскага раёна. Але, як сведчыць гэты ганебны выпадак, нават палонка не можа гарантаваць птушкам поўнай бяспекі. Нягледзячы, што кожны дзень птушкам прывозяць дастатковую колькасць корму, лебедзі тым не менш дастаткова блізка падплываюць да берага і могуць браць корм з рук. Магчыма, даверлівая неабачлівасць і каштавала жыцця аднаму з гэтай лебядзінай чарады. Браканьер мог таксама выкарыстаць вуду з нанізаным  на кручок ласункам.

Нарэшце маразы пайшлі на спад, але нераўнадушныя да лёсу птушак жыхары Мінска і Ждановічаў па-ранейшаму прывозяць корм да палонкі на Крыніцы. Жыхар мікрараёна Уручча Пётр Кулінковіч штодня дастаўляе сюды па 2-3 мяхі ячменю – больш за 70 кіло. Летась ён сачыў, каб палонка не звужалася, абсекваў у ёй лёд. Работнікі сталічнага ўнітарнага прадпрыемства “Лесапаркавая гаспадарка” штодня (а то і двойчы на дзень) прывозяць па 100-150 кілаграмаў зерня ячменю. Браты Мікалай і Уладзімір Верыны, якія працуюць у гэтай гаспадарцы болей за 10 гадоў і адказныя за кармленне птушак ў халодны час, кажуць, што ўпершыню сустракаюцца з выпадкам браканьерства на лебядзеў.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

19_новый размер 18_новый размер 16_новый размер 15_новый размер 14_новый размер 13_новый размер 12_новый размер 11_новый размер 10_новый размер 09_новый размер 08_новый размер 07_новый размер 06_новый размер 05_новый размер 04_новый размер 03_новый размер 02_новый размер

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.