Вы тут

У Парк высокіх тэхналогій — праз алімпіяду


Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі аб­вяс­ціў аб стар­це ад­бо­рач­на­га ту­ра алім­пі­я­ды BІT-Cup 2014. Гэ­тыя спа­бор­ніц­твы раз­лі­ча­ны на та­ле­на­ві­тых сту­дэн­таў, якія на­ву­ча­юц­ца най­больш за­па­тра­ба­ва­ным на рын­ку ін­фар­ма­цый­ным тэх­на­ло­гі­ям.

Кон­курс­ныя за­дан­ні рас­пра­цоў­ва­юц­ца вя­ду­чы­мі ІТ-кам­па­ні­я­мі (Cіsco Systems, Promwad, Alіs Games, Мі­Софт). Сту­дэн­ты мо­гуць паў­дзель­ні­чаць у лю­бым з ві­даў кон­курс­най пра­гра­мы: у сет­ка­вай алім­пі­я­дзе CІSCO Systems, рас­пра­цоў­цы гуль­няў для ма­біль­ных пры­лад, ад­мі­ніст­ра­ван­ні Lіnux, рас­пра­цоў­цы ма­біль­ных да­дат­каў ці пра­гра­ма­ван­ні плат­фор­мы. Ад­мет­най ры­сай спа­бор­ніц­тваў, якія, да­рэ­чы, пра­вод­зяц­ца ўпер­шы­ню, з'яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та іх прак­тыч­ная ары­ен­та­ва­насць.

На дум­ку вы­ка­наў­ча­га ды­рэк­та­ра кам­па­ніі Alіs Games Дзя­ні­са Вай­хан­ска­га, га­лоў­ная праб­ле­ма бе­ла­рус­кай ІТ-га­лі­ны за­клю­ча­ец­ца ў тым, што, ва­ло­да­ю­чы фан­тас­тыч­ным па­тэн­цы­я­лам у гэ­тай сфе­ры, мы не вы­ка­рыс­тоў­ва­ем яго паў­на­вар­тас­на:

— Ма­біль­ныя тэх­на­ло­гіі — гэ­та но­вы ры­нак, і боль­шая коль­касць гро­шай ІТ-га­лі­ны сён­ня ме­на­ві­та там. Мы спа­дзя­ём­ся абу­дзіць ва ўдзель­ні­каў алім­пі­я­ды ін­та­рэс да ства­рэн­ня ўлас­ных пра­дук­таў для ма­біль­ных устрой­стваў, па­ка­заць, што гэ­та рэ­аль­на і не­скла­да­на.

У пе­ра­мож­цаў алім­пі­я­ды бу­дзе маг­чы­масць прай­сці вы­твор­чую прак­ты­ку ў вя­ду­чых су­свет­ных ІТ-кам­па­ні­ях з на­ступ­ным пра­ца­ўлад­ка­ван­нем.

Пры­няць удзел у алім­пі­я­дзе BІT-Cup 2014 мо­гуць сту­дэн­ты і ма­гіст­ран­ты лю­бых кур­саў і фор­маў на­ву­чан­ня ўста­ноў вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Для гэ­та­га трэ­ба да 15 са­ка­ві­ка за­рэ­гіст­ра­вац­ца на афі­цый­ным сай­це алім­пі­я­ды.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.