Вы тут

Водар шафрану, або Чаму іранскі пасол сам гатуе ў суботу і нядзелю?


Фес­ты­валь іран­скай кух­ні, які ла­дзіў­ся ў ста­ліч­ным Па­ла­цы дзя­цей і мо­ла­дзі, на не­каль­кі га­дзін да­зво­ліў пры­сут­ным апы­нуц­ца быц­цам на пры­ёме ў сул­та­на.

19-4

Ат­мас­фе­ру ства­ра­ла не толь­кі ад­па­вед­ная му­зы­ка, але і пры­ем­ны, на­сы­ча­ны во­дар спе­цый, ха­рак­тэр­ны для ўсход­няй кух­ні. Усе жан­чы­ны — у роз­на­ка­ля­ро­вых хуст­ках: іх пры­чо­сак нель­га бы­ло ўба­чыць, та­му яны імк­ну­лі­ся зра­біць ак­цэнт на сва­іх вы­раз­ных, цём­ных ва­чах. Гле­дзя­чы на гэ­тых іран­скіх пры­га­жунь, я, па шчы­рас­ці, ду­ма­ла, што нам, бе­ла­рус­кам, так­са­ма бы­ло б доб­ра да­даць яр­кіх фар­баў да свай­го воб­ра­зу... Шаў­ко­выя тка­ні­ны ша­па­це­лі з усіх ба­коў. Дзесь­ці зві­не­лі ма­нет­кі, што ўпры­гож­ва­лі жа­но­чыя хуст­кі. А што да моц­най па­ло­вы, то не да­рэм­на ка­жуць, што ва ўсход­ніх муж­чын га­ра­чая кроў — гэ­та бы­ло ві­даць на­ват знеш­не.

На фес­ты­ва­лі іран­скай кух­ні мож­на бы­ло сва­бод­на на­быць роз­ныя на­цы­я­наль­ныя стра­вы гэ­тай кра­і­ны. Не­ка­то­рыя на­вед­валь­ні­кі ла­са­ва­лі­ся імі тут жа, за спе­цы­яль­ны­мі сто­лі­ка­мі. А мно­гія на­бы­ва­лі іх і за­бі­ра­лі з са­бой, каб до­ма, у спа­кой­най ат­мас­фе­ры, па­сма­ка­ваць іран­скія па­час­тун­кі. Да­рэ­чы, кошт ака­заў­ся до­сыць не­вя­лі­кім — у ся­рэд­нім 25 ты­сяч за стра­ву.

Аказ­ва­ец­ца, ядуць іран­цы і га­луб­цы, і сма­жа­ную ку­ры­цу, і плоў. Ад­нак шмат і та­ко­га, што бе­ла­ру­сы ес­ці не пры­звы­ча­е­ны. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­ры­ла з Фа­э­ге СА­БУ­РЫ, жон­кай Над­звы­чай­на­га і Паў­на­моц­на­га Па­сла Іс­лам­скай Рэс­пуб­лі­кі Іран у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­ру­сі Ма­ха­ма­да Рэ­за Са­бу­ры,

і ад яе да­ве­да­ла­ся, якія сак­рэ­ты ха­вае ў са­бе іран­ская кух­ня.

19-5

— Спа­да­ры­ня Фа­э­ге, рас­ка­жы­це, у чым ад­мет­насць кух­ні ва­шай кра­і­ны?

— Яе асаб­лі­васць у тым, што мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем тыя пра­дук­ты, якія рас­туць ме­на­ві­та ў нас. Гэ­та не­ка­то­рыя ві­ды зе­ля­ні­ны, для на­зваў якіх на­ват ня­ма пе­ра­кла­ду. Мож­на ўзга­даць шаф­ран — ад­ну з са­мых да­ра­гіх у све­це пры­праў і на­ту­раль­ных фар­ба­валь­ні­каў. Яго мож­на знай­сці ў пэў­ных азі­яц­кіх кра­і­нах, ад­нак для Бе­ла­ру­сі гэ­та ня­звык­лая рас­лі­на. Пры­га­та­ван­не іран­скіх страў вель­мі пра­ца­ём­кае і зай­мае шмат ча­су. Напры­кла­д, ка­лі ро­біц­ца пад­лі­ва з мя­са і грэц­ка­га арэ­ха, яны ра­зам ту­шац­ца. А каб арэх пры­га­та­ваў­ся, пус­ціў сок, арэ­ха­вае мас­ла, яго да­во­дзіц­ца на ма­лым аг­ні ту­шыць 4-6 га­дзін. Ка­лі га­ту­ец­ца стра­ва, у якой ёсць зе­ля­ні­на і фа­со­ля, так­са­ма трэ­ба вель­мі доў­га ту­шыць на ма­лень­кім аг­ні, каб доб­ра пры­га­та­ва­ла­ся фа­со­ля, каб усе ін­грэ­ды­ен­ты пус­ці­лі свой сок. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­ец­ца ад­мет­ны смак і пры­ем­ны во­дар.

— Жы­ву­чы ў Бе­ла­ру­сі, ці час­та га­ту­е­це до­ма іран­скія стра­вы? Мо­жа, пры­звы­ча­і­лі­ся ес­ці стра­вы бе­ла­рус­кія?

— Мы вель­мі лю­бім раз­на­стай­насць у ежы. Гэ­та на­ша не пер­шая за­меж­ная мі­сія: ра­ней жы­лі ў Ка­на­дзе, Кі­таі, Кір­гі­зіі. Усю­ды імк­нём­ся па­зна­ё­міц­ца з мяс­цо­вай кух­няй, каб на­ша хар­ча­ван­не бы­ло больш раз­на­стай­ным. Тут га­та­ваць да­па­ма­гае ад­на жан­чы­на: яна пе­ра­важ­на ву­чыць мя­не, як ра­біць бе­ла­рус­кія стра­вы. Ча­сам і сам па­сол пры­мае ўдзел у ку­хар­скай спра­ве. Да­рэ­чы, лю­бі­мая ва­ша стра­ва для мя­не — дра­ні­кі.

— Спа­дар па­сол да­па­ма­гае вам на кух­ні па сва­ім жа­дан­ні або ў ва­шай куль­ту­ры так пры­ня­та, каб муж­чы­ны га­та­ва­лі?

— І тое, і дру­гое. У нас пры­ня­та, каб муж­чы­ны пад­трым­лі­ва­лі жан­чын. І не толь­кі ў пры­га­та­ван­ні страў, але і ў ін­шых хат­ніх спра­вах муж да­па­ма­гае жон­цы. Ад­нак па­сол лю­біць ку­ха­рыць, та­му ка­лі жа­дае мне да­па­маг­чы, то бя­рэ на ся­бе ме­на­ві­та та­кія кло­па­ты. Па су­бо­тах і ня­дзе­лях га­туе толь­кі ён, пры­чым і ро­біць гэ­та на­ват лепш за мя­не.

— Коль­кі ча­су ўжо жы­вя­це ў Бе­ла­ру­сі? Ці лёг­ка бы­ло адап­та­вац­ца? І якія ўра­жан­ні ў вас ад на­шай кра­і­ны і на­ро­да?

— Я ўжо больш за год жы­ву тут. Бе­ла­рус­кі на­род мя­не ўра­зіў тым, што гэ­та вель­мі вы­ха­ва­ныя лю­дзі. Вы вель­мі куль­тур­ныя, дыс­цып­лі­на­ва­ныя. А што да­ты­чыц­ца кра­і­ны, дык у вас над­звы­чай пры­го­жая пры­ро­да. Я шмат дзе жы­ла і гас­ця­ва­ла, ад­нак та­кіх ма­ляў­ні­чых пей­за­жаў ні­дзе не ба­чы­ла.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.