Вы тут

Сёння спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча


18 красавіка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага беларускага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўца і музеязнаўца. Да юбілею навукоўца ў музеі кнігі арганізавана выстаўка “Чалавек, улюбёны ў свой край”, паведамляе сайт НББ.

Яўстафій Піевіч Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску. Паходзіў з вядомага графскага роду Тышкевічаў. Яўстафій Тышкевіч – адзін са стваральнікаў Лагойскага музея старажытнасцей (1842–1855), заснавальнік Віленскага музея старажытнасцей (1855) і Віленскай археалагічнай камісіі. Апроч таго, ён з’яўляецца аўтарам кніг і артыкулаў па археалогіі і этнаграфіі. Поруч з навуковымі працамі напісаў некалькі аповесцей.

На выстаўцы прадстаўлены прыжыццёвыя выданні прац Яўстафія Тышкевіча па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі, матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць Віленскага музея старажытнасцей і Віленскай археалагічнай камісіі, а таксама кнігі з аўтографамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.