Вы тут

Такія крохкія карункі


У Мін­ску жы­ве ўні­каль­ны май­стар, які зай­ма­ец­ца разь­бой па шкар­лу­пі­не

На­огул у све­це сён­ня на­ліч­ва­юць не больш за два дзя­сят­кі та­кіх май­строў: пра­ца­ваць з та­кім крох­кім ма­тэ­ры­я­лам, як пус­тая шкар­лу­пі­на яй­ка, да­во­лі скла­да­на. Але мін­ча­нін Аляк­сандр Ры­жэў­скі ма­ла та­го, што за­сво­іў тон­кую тэх­ні­ку, — ён ства­рае ўні­каль­ныя тво­ры. Пе­ра­ка­нац­ца ў гэ­тым мож­на на яго вы­ста­ве «Ажур­ная фан­та­зія», што раз­мяс­ці­ла­ся ў фі­лі­яле На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

50 но­вых прац, ство­ра­ных ця­гам апош­ніх га­доў, на­ра­джа­юць ка­зач­ныя, ра­ман­тыч­ныя, вы­тан­ча­ныя воб­ра­зы, рас­па­вя­да­юць дзі­вос­ныя гіс­то­рыі. Аб­стракт­ны воб­раз — і вы да­яце во­лю ўяў­лен­ню, ка­лі ў ка­рун­ках ба­чы­це су­свет з без­ліч­чу яго пла­нет, зо­рак, га­лак­тык. А пры­го­жая яшчар­ка вось-вось пе­ра­тво­рыц­ца ў шы­коў­ную ка­зач­ную дзяў­чы­ну — з та­кой лю­боўю вы­ра­за­на, што пра ней­кі ін­шы ва­ры­янт і не па­ду­ма­еш. Ці за­гад­ка: ад­куль мог пры­плыць ка­ра­бель з вет­ра­зем, ка­лі не з да­лё­кіх эк­за­тыч­ных кра­ін, дзе, мо­жа быць, і вы­ду­ма­лі гэ­тае мас­тац­тва?..

Разь­ба па пус­той яеч­най шкар­лу­пі­не — ад­на з са­мых ран­ніх фор­маў пры­клад­но­га мас­тац­тва. Фор­ма яй­ка пры­ваб­лі­ва­ла сва­ім унут­ра­ным сэн­сам. Мно­гія ран­нія цы­ві­лі­за­цыі лі­чы­лі яй­ка сім­ва­лам урад­лі­вас­ці, імк­ну­лі­ся ўпры­гож­ваць яго і вы­ка­рыс­тоў­ва­лі для аб­ра­даў, на­кі­ра­ва­ных на па­ве­лі­чэн­не ўра­джаю. Мас­тац­тва кар­він­гу па яеч­най шкар­лу­пі­не бы­ло вель­мі раз­ві­та ў Кі­таі. Там пры­ня­та да­рыць дэ­ка­ра­тыў­нае яй­ка на вя­сел­лі, дні на­ра­джэн­ня, ра­дзі­ны. І ў на­шай куль­ту­ры яй­ка мае свой сак­раль­ны сэнс. Пас­ля пры­хо­ду ў свет Ісу­са і яго кры­жо­вай смер­ці ме­на­ві­та яй­ка ста­ла сім­ва­лам уваск­рэ­сен­ня і пе­ра­хо­ду ў жыц­цё веч­нае. Та­му ў гэ­тыя дні (вы­ста­ва ад­кры­ла­ся ў кра­са­ві­ку, але бу­дзе доў­жыц­ца да чэр­ве­ня) са­мы час ад­чуць глы­бі­ню сэн­су, якая то­іц­ца ў фор­ме яй­ка, і аца­ніць пры­га­жосць гэ­тай фор­мы, пад­крэс­ле­ную ўме­лы­мі ру­ка­мі мас­та­ка.

З да­па­мо­гай раз­ца Аляк­сандр Ры­жэў­скі пе­ра­тва­рае шкар­лу­пі­ну ку­ры­ных, гу­сі­ных, стра­у­сі­ных і на­ват пе­ра­пёл­чы­ных яек у та­нют­кія ажур­ныя ка­рун­кі. Чым вы­раб больш ажур­ны і тан­чэй­шы, тым ён пры­га­жэй­шы. Але ка­ля 20% та­кіх вы­ра­баў не да­жы­ва­юць да за­вяр­шэн­ня…

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.