Вы тут

Кінатэатры з'явяцца ў метро Дубая


Кінатэатры і электронная бібліятэка з'явяцца ў метро Дубая, паведамляе Эмірацкае выданне Gulf News.

Кожная станцыя будзе прысвечана віду мастацтва: музыцы, жывапісу, фатаграфіі, сучаснаму мастацтву і ісламскай каліграфіі. Таксама на адной з станцый будзе створана электронная бібліятэка. У метро будуць праходзіць артыстычныя прадстаўленні, уключаючы светлавыя, музычныя і 3D шоу.

Акрамя саміх станцый, у рамках праекта плануецца ўпрыгожыць пешаходныя пераходы і цягнікі метрапалітэна. Кошт работ, паводле папярэдніх ацэнак, складзе 50 мільёнаў долараў.

Завяршыць работы плануецца да сакавіка 2015 года ў рамках падрыхтоўкі да мастацкай выставы Art Dubai 2015.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.