Вы тут

У абі­ту­ры­ен­таў бу­дзе дру­гі шанц...


...але за­мест двух па­то­каў за­ста­нец­ца адзін.

2 мая ў кра­і­не рас­па­ча­ла­ся рэ­гіст­ра­цыя абі­ту­ры­ен­таў на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не, якая бу­дзе доў­жыц­ца да 1 чэр­ве­ня ўключ­на. Та­кім чы­нам, для та­го, каб за­па­сці­ся про­пус­ка­мі на ЦТ, абі­ту­ры­ен­там да­ец­ца амаль цэ­лы ме­сяц, на пра­ця­гу яко­га яны мо­гуць за­ві­таць у лю­бы блі­жэй­шы да іх мес­ца жы­хар­ства пункт рэ­гіст­ра­цыі. Усе пунк­ты пад­клю­ча­ны да аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­мы «Агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі банк звес­так удзель­ні­каў ЦТ». Сіс­тэ­ма пра­цуе па прын­цы­пе «ад­на­го акна»: са­ма шу­кае сва­бод­ныя па­са­дач­ныя мес­цы і пад­каз­вае рэ­гіст­ра­та­ру, у якіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах мож­на здаць тыя ці ін­шыя прад­ме­ты. Яна да­зва­ляе па­да­браць абі­ту­ры­ен­ту най­больш зруч­нае для эк­за­ме­ну мес­ца, на­ват ка­лі той па­жа­дае зда­ваць цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не ў ін­шым го­ра­дзе.

Хто не паспеў — той спазніўся

— Ад­нак, як свед­чыць во­пыт па­пя­рэд­ніх га­доў, не­ка­то­рым ма­ла­дым лю­дзям на­ват цэ­ла­га ме­ся­ца, які ад­во­дзіц­ца для рэ­гіст­ра­цыі, усё роў­на не ха­пае, а на на­ступ­ны дзень пас­ля за­крыц­ця пунк­таў рэ­гіст­ра­цыі яны па­чы­на­юць шу­каць ва­ры­ян­ты, про­сяць увай­сці ў іх ста­но­ві­шча і ў па­рад­ку вы­клю­чэн­ня даць ім маг­чы­масць за­рэ­гіст­ра­вац­ца. Ха­чу па­пя­рэ­дзіць усіх «ня­па­мят­лі­вых»: тыя, хто споз­ніц­ца, ня­хай крыў­ду­юць са­мі на ся­бе і ча­ка­юць на­ступ­най пры­ём­най кам­па­ніі, — пад­крэс­лі­вае мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч.

 

У ад­роз­нен­не ад па­пя­рэд­ня­га го­да коль­касць пунк­таў пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ска­ра­ці­ла­ся з 73 да 58, што звя­за­на са змян­шэн­нем агуль­най коль­кас­ці абі­ту­ры­ен­таў. Ска­заць, коль­кі ж зной­дзец­ца сё­ле­та ах­вот­ных штур­ма­ваць ВНУ, у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі не бя­руц­ца. Дак­лад­на вя­до­ма толь­кі, што коль­касць вы­пуск­ні­коў агуль­на­аду­ка­цый­ных школ змен­шы­ла­ся на 6 пра­цэн­таў: з 11-х кла­саў вы­пус­ка­юц­ца 55 ты­сяч ча­ла­век. Але ж тра­ды­цый­на ў пры­ём­най кам­па­ніі ўдзель­ні­ча­юць і вы­пуск­ні­кі па­пя­рэд­ніх га­доў, а так­са­ма вы­пуск­ні­кі пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных і ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў...

Уся­го сё­ле­та ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі пла­ну­ец­ца пры­няць на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня 29,1 ты­ся­чы ча­ла­век: 22,9 ты­ся­чы ча­ла­век на дзён­ную і 6,2 ты­ся­чы ча­ла­век — на за­воч­ную. Пры­ём на «бюд­жэт» ска­ро­ча­ны на 1 800 мес­цаў, пе­ра­важ­на за кошт змян­шэн­ня на­бо­ру на спе­цы­яль­нас­ці эка­на­міч­на­га і юры­дыч­на­га про­фі­ляў.

Зні­жэн­не па­ро­гу

Як за­зна­чыў Сяр­гей Мас­ке­віч, га­лоў­най ад­мет­нас­цю сё­лет­няй пры­ём­най кам­па­ніі ста­не знік­нен­не двух па­то­каў пры па­ступ­лен­ні і маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­кант­ныя мес­цы. Пры­ём да­ку­мен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы на ўсе фор­мы на­ву­чан­ня бу­дзе пра­во­дзіц­ца ў дзяр­жаў­ных ВНУ ў вель­мі сціс­лыя тэр­мі­ны — з 8 па 12 чэр­ве­ня. Ус­туп­ныя іс­пы­ты ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў прой­дуць з 13 па 16 лі­пе­ня, у твор­чых ВНУ — з 13 па 22 лі­пе­ня, а ва ўсіх ас­тат­ніх — з 13 па 18 лі­пе­ня.

За­лі­чэн­не абі­ту­ры­ен­таў на бюд­жэт­ныя мес­цы ў вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы МУС і МНС, а так­са­ма ў Ін­сты­тут па­гранс­луж­бы і Ва­ен­ную ака­дэ­мію прой­дзе па 20 лі­пе­ня; у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, Ака­дэ­міі му­зы­кі і Уні­вер­сі­тэ­це куль­ту­ры — па 26 лі­пе­ня. У ін­шых ВНУ — па 22 лі­пе­ня.

У тым вы­пад­ку, ка­лі ў якой-не­будзь ВНУ за­ста­нуц­ца не­за­поў­не­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы, бу­дзе аб'­яў­ле­ны да­дат­ко­вы на­бор. І вось тут ёсць адзін важ­ны ню­анс. На ва­кант­ныя мес­цы змо­гуць прэ­тэн­да­ваць абі­ту­ры­ен­ты, якія не прай­шлі па кон­кур­се пры па­ступ­лен­ні ў ін­шыя ВНУ, але ма­юць на ру­ках па­трэб­ныя сер­ты­фі­ка­ты, або па­сту­па­лі на ін­шыя спе­цы­яль­нас­ці ў тую ж ВНУ. Так­са­ма да кон­кур­су на ва­кант­ныя мес­цы бу­дуць да­пу­шча­ны і абі­ту­ры­ен­ты, якія не на­бра­лі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ўста­ноў­ле­ную мі­ні­маль­ную коль­касць ба­лаў.

Для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на бюд­жэт­ныя мес­цы ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру, па­рог бу­дзе зні­жа­ны на пяць ба­лаў: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў ; 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

Пры­ём да­ку­мен­таў на ва­кант­ныя мес­цы ў ВНУ сі­ла­вых ве­дам­стваў бу­дзе вес­ці­ся з 21 па 25 лі­пе­ня, у «твор­чых» ВНУ — з 27 па 28 лі­пе­ня, ва ўсіх ас­тат­ніх — з 23 па 28 лі­пе­ня. Пас­ля пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня на ва­кант­ныя бюд­жэт­ныя мес­цы абі­ту­ры­ен­ты змо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня (да 31 лі­пе­ня). А 2 жніў­ня ста­нуць вя­до­мыя спі­сы за­лі­ча­ных на на­ву­чан­не за ўлас­ныя срод­кі.

У ССНУ — па ся­рэд­нім ба­ле школь­на­га атэс­та­та

Яшчэ ад­на ака­ліч­насць, на якую мі­ністр аду­ка­цыі па­пра­сіў звяр­нуць ува­гу: гэ­тым ле­там вы­пуск­ні­кі ба­за­вай шко­лы бу­дуць па­сту­паць у ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы ўво­гу­ле без эк­за­ме­наў (за вы­клю­чэн­нем спе­цы­яль­нас­цяў, дзе пра­ду­гле­джа­ны «твор­чы эк­за­мен»): кон­курс бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па ся­рэд­нім ба­ле па­свед­чан­ня аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Праў­да, у га­лоў­ным аду­ка­цый­ным ве­дам­стве не вы­клю­ча­юць, што на асаб­лі­ва прэ­стыж­ных у мо­ла­дзі спе­цы­яль­нас­цях мо­жа склас­ці­ся на­пру­жа­ная сі­ту­а­цыя, ка­лі да­ку­мен­ты па­да­дуць спрэс ад­ны вы­дат­ні­кі. І як у та­кім ра­зе пры­ём­най ка­мі­сіі вы­зна­чыць з іх са­мых год­ных? «Зна­чыць, да­вя­дзец­ца за­дзей­ні­чаць да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі. У пра­ві­лах пры­ёму пра­пі­са­на, хто мае пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не пры ад­ноль­ка­вай су­ме ба­лаў. Для пры­ём­най ка­мі­сіі гэ­та, вя­до­ма, бу­дзе вы­пра­ба­ван­нем, але ні­хто не пе­ра­шка­джае ўста­но­ве аду­ка­цыі ўвес­ці і свае да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі, ка­лі ў гэ­тым бу­дзе па­трэ­ба», — удак­лад­ніў Сяр­гей Мас­ке­віч.

Што ты­чыц­ца на­бо­ру на мэ­та­выя мес­цы, то яго план па­куль яшчэ не сфар­мі­ра­ва­ны.

— Пры­зна­ем­ся, нам ха­це­ла­ся б знач­на ак­ты­ві­за­ваць ра­бо­ту га­лі­но­вых мі­ніс­тэр­стваў і пра­ца­даў­цаў і ў пла­не пра­вя­дзен­ня праф­ары­ен­та­цый­най ра­бо­ты з абі­ту­ры­ен­та­мі, і ў пла­не фар­мі­ра­ван­ня за­ка­зу на пад­рых­тоў­ку кад­раў і боль­шай іх ак­тыў­нас­ці не­па­срэд­на ў пра­цэ­се пад­рых­тоў­кі кад­раў, — пад­крэс­ліў мі­ністр аду­ка­цыі. — Да па­чат­ку пры­ём­най кам­па­ніі кант­роль­ныя ліч­бы пры­ёму на мэ­та­вую фор­му на­ву­чан­ня бу­дуць Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі за­цвер­джа­ны. А да­лей пла­ну­ем пра­ана­лі­за­ваць яе вы­ні­кі. Аса­біс­та я лі­чу вы­ра­шэн­не кад­ра­вых пы­тан­няў праз мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў най­больш эфек­тыў­ным.

А ці бу­дзе па­вя­лі­ча­ны тэр­мін ад­пра­цоў­кі так зва­ных «мэ­та­ві­каў»? Сён­ня для іх дзей­ні­чае на­ступ­ная фор­му­ла: вы­пуск­ні­кі вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў ад­пра­цоў­ва­юць пас­ля за­кан­чэн­ня на­ву­чан­ня пяць га­доў — два га­ды па раз­мер­ка­ван­ні і тры га­ды па кант­рак­це. А вы­пуск­ні­кі ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў аба­вя­за­ны ад­пра­ца­ваць на свай­го за­каз­чы­ка тры га­ды: два га­ды па раз­мер­ка­ван­ні і год — па кант­рак­це. Ві­даць па ўсім, ка­лі ней­кія зме­ны і ад­бу­дуц­ца, то на абі­ту­ры­ен­таў гэ­та­га го­да яны не рас­паў­сю­дзяц­ца...

На­га­да­ем, што, па­вод­ле но­вых пра­віл пры­ёму, мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку да­зво­ле­на ажыц­цяў­ляць па лю­бых спе­цы­яль­нас­цях, а прэ­тэн­да­ваць на мэ­та­вы кант­ракт мо­жа лю­бы абі­ту­ры­ент, не­за­леж­на ад мес­ца свай­го пра­жы­ван­ня, у тым лі­ку мін­ча­не і жы­ха­ры аб­лас­ных цэнт­раў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.