Вы тут

3D-па­да­рож­жа па Ашмян­шчы­не


Для та­го, каб яго здзейс­ніць, да­стат­ко­ва за­ві­таць у Ашмян­скі края­знаў­чы му­зей імя Ф.К. Ба­гу­шэ­ві­ча

Вір­ту­аль­ны тур «Па­да­рож­жа па Ашмян­скім уз­вы­шшы» да­зва­ляе здзейс­ніць 3D-ванд­роў­ку па Ашмян­скім і Ві­лен­скім ра­ё­нах. Гэ­та вель­мі зруч­на, бо не заў­сё­ды ту­рыс­ты ма­юць маг­чы­масць аб'­ехаць усе зна­ка­выя мес­цы Ашмян­ска­га ўз­вы­шша.

— Як пра­ві­ла, лю­дзі аб­ме­жа­ва­ны ў ча­се: на­вед­ва­юць Галь­ша­ны — і ад­ра­зу да нас, — рас­па­вя­дае ды­рэк­тар Ашмян­ска­га края­знаў­ча­га му­зея імя Ф.К. Ба­гу­шэ­ві­ча На­стас­ся На­віц­кая. — Аб­ста­ля­ван­не, якое мы на­бы­лі для ту­рысц­ка-ін­фар­ма­цый­на­га цэнт­ра (у ме­жах транс­гра­ніч­на­га пра­ек­та «Два ба­кі — ад­на гіс­то­рыя і куль­ту­ра». — Аўт.), да­зва­ляе здзейс­ніць па­да­рож­жа па тых мяс­ці­нах, па якіх яны не па­спе­лі пра­ехаць. Пад­час вір­ту­аль­най ванд­роў­кі ня­ма ад­чу­ван­ня ад­асоб­ле­нас­ці. Мож­на па­ба­чыць не толь­кі сам кас­цёл, але і яго столь, пад­ло­гу, сце­ны... Та­кое ад­чу­ван­не, быц­цам бы ты там зна­хо­дзіш­ся!

Му­зей вар­та на­ве­даць яшчэ і та­му, што там вель­мі шмат ці­ка­вых экс­па­на­таў. Адзін з іх вы ба­чы­це на фо­та — гэ­та су­кен­ка дач­кі Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча. Але аса­біс­та мя­не ўра­зі­ла ары­гі­наль­нае афарм­лен­не экс­па­зі­цый­ных за­лаў. У пры­ват­нас­ці, віт­ра­жы: гля­дзіш на шкло, дзе ад­люст­ра­ва­на га­рад­ская пло­шча па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, і ад­на­ча­со­ва праз акно ба­чыш яе су­час­ны вы­гляд. Асаб­лі­вай ува­гі за­слу­гоў­ва­юць ды­зай­нер­скія шпа­ле­ры з вы­явай кар­ты ВКЛ, бя­гу­чы ра­док з вер­шам Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча «Мая дуд­ка», які­мі аздоб­ле­ны сце­ны му­зея. Да­рэ­чы, аб тым, што му­зей са­праў­ды еў­ра­пей­скі, свед­чыць так­са­ма аў­ды­я­гід і под­пі­сы да экс­па­зі­цый на дзвюх мо­вах — бе­ла­рус­кай і анг­лій­скай.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.