Вы тут

Шу­кай­це ад­ка­зы... ва ўмо­ве за­да­чы


У мі­ну­лыя вы­хад­ныя ў Бе­ла­ру­сі стар­та­ва­ла цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не

У су­бо­ту абі­ту­ры­ен­ты пі­са­лі тэст па бе­ла­рус­кай мо­ве, а ў ня­дзе­лю зда­ва­лі рус­кую мо­ву. Між ін­шым, эк­за­мен па рус­кай мо­ве — са­мы ма­са­вы ў гэ­тай эк­за­ме­на­цый­най кам­па­ніі: на яго за­рэ­гіст­ра­ва­лі­ся амаль 79 ты­сяч ча­ла­век, але 3,8% з іх не з'я­ві­лі­ся на вы­пра­ба­ван­не. Тэст па бе­ла­рус­кай мо­ве «пра­гу­ля­лі» 964 ча­ла­ве­кі. Та­кім чы­нам, «стра­ты» пас­ля двух эк­за­ме­наў скла­да­юць амаль 4 ты­ся­чы ча­ла­век. На­ўрад ці мно­гія з «пра­гуль­шчы­каў» змо­гуць па­цвер­дзіць пра­ва здаць пра­пу­шча­нае ЦТ у рэ­зер­во­вы дзень, та­му прэ­тэн­дэн­таў на сту­дэнц­кі бі­лет ужо іс­тот­на па­ме­не­ла. Да та­го ж 10 ча­ла­век, якія зда­ва­лі тэст па рус­кай мо­ве, бы­лі вы­да­ле­ны з эк­за­ме­на­цый­ных аў­ды­то­рый за роз­ныя па­ру­шэн­ні пра­віл ЦТ.

2

2

У су­вя­зі з гэ­тым ар­га­ні­за­та­ры ЦТ яшчэ раз на­гад­ва­юць, што ёсць не­каль­кі пра­ві­лаў, пры па­ру­шэн­ні якіх раз­ліч­ваць на лі­тасць эк­за­ме­на­та­раў не да­во­дзіц­ца. Так,пад стро­гай за­ба­ро­най у эк­за­ме­на­цый­ных аў­ды­то­ры­ях зна­хо­дзяц­ца ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны і ўво­гу­ле лю­быя прад­ме­ты, акра­мя про­пус­ка, да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу абі­ту­ры­ен­та, і чор­най руч­кі. Каль­ку­ля­та­рам да­зва­ля­ец­ца ка­рыс­тац­ца толь­кі на тэс­ці­ра­ван­ні па фі­зі­цы і хі­міі, пры­чым каль­ку­ля­тар па­ві­нен быць з са­мы­мі прос­ты­мі вы­лі­чаль­ны­мі функ­цы­я­мі. Ён не мо­жа быць срод­кам за­хоў­ван­ня, пры­ёму і пе­ра­да­чы ін­фар­ма­цыі. Ад­люст­ра­ван­не гра­фіч­най ін­фар­ма­цыі ў каль­ку­ля­та­ры так­са­ма не да­пус­ка­ец­ца.

 

Абі­ту­ры­ен­там за­ба­ра­ня­ец­ца мя­няц­ца мес­ца­мі, вы­ка­рыс­тоў­ваць чу­жую да­па­мо­гу пры вы­ка­нан­ні тэс­та­вых за­дан­няў, раз­маў­ляць з ін­шы­мі ўдзель­ні­ка­мі ЦТ. Абі­ту­ры­ент, які па­ру­шыў уста­ноў­ле­ныя па­тра­ба­ван­ні, ад­хі­ля­ец­ца ад удзе­лу ў ЦТ. Яго бланк ад­ка­заў па­га­ша­ец­ца, а ў про­пус­ку ро­біц­ца па­зна­ка «Вы­да­ле­ны за па­ру­шэн­ні».

Пра­но­сіць з са­бой ва­ду ў эк­за­ме­на­цый­ныя аў­ды­то­рыі ар­га­ні­за­та­ры не да­зва­ля­юць, бо абі­ту­ры­ен­ты мо­гуць яе раз­ліць і са­пса­ваць не толь­кі свае, але і чу­жыя эк­за­ме­на­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы. Але ва­да ў аў­ды­то­ры­ях заў­сё­ды ёсць — яе трэ­ба шу­каць на асоб­ным сто­лі­ку.

Пры атры­ман­ні эк­за­ме­на­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў абі­ту­ры­ент аба­вя­за­ны пе­ра­ка­нац­ца ў ад­па­вед­нас­ці ну­ма­ра ва­ры­ян­та блан­ка ад­ка­заў ну­ма­ру ва­ры­ян­та пе­да­га­гіч­на­га тэс­та. Абі­ту­ры­ент ня­се ад­каз­насць за за­ха­ва­насць эк­за­ме­на­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў з мо­ман­ту іх атры­ман­ня да мо­ман­ту пе­ра­да­чы ар­га­ні­за­та­рам тэс­ці­ра­ван­ня. Вы­ка­ры­стан­не эк­за­ме­на­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў для ра­бо­чых за­пі­саў не да­пус­ка­ец­ца. Для чар­на­вых за­пі­саў ар­га­ні­за­та­ры па­він­ны пра­да­стаў­ляць па­пе­ру ў да­стат­ко­вай коль­кас­ці.

Пра­цэ­ду­ра апе­ля­цыі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні не пра­ду­гле­джа­на, ад­нак абі­ту­ры­ент мае пра­ва ў пра­цэ­се тэс­ці­ра­ван­ня за­явіць ар­га­ні­за­та­рам, што ней­кае за­дан­не, на яго дум­ку, скла­дзе­на не­ка­рэкт­на, у ім ёсць па­мыл­ка ці не пры­ве­дзе­на пра­віль­ных ад­ка­заў. Усе прэ­тэн­зіі за­но­сяц­ца ў пра­та­кол з ука­зан­нем ну­ма­ра ва­ры­ян­та пе­да­га­гіч­на­га тэс­та, ну­ма­ра за­дан­ня і змес­ту за­ўва­гі. Пы­тан­ні абі­ту­ры­ен­таў на­конт змес­ту пе­да­га­гіч­ных тэс­таў у эк­за­ме­на­цый­най аў­ды­то­рыі не раз­гля­да­юц­ца.

20 чэр­ве­ня ў кра­і­не прой­дзе адзін з са­мых ад­каз­ных тэс­таў — па ма­тэ­ма­ты­цы. Ле­тась пас­ля зда­чы ма­тэ­ма­ты­кі за бор­там ака­за­лі­ся 32,7% удзель­ні­каў эк­за­ме­ну, якія не змаг­лі за­явіць свае сер­ты­фі­ка­ты ў пры­ём­ныя ка­мі­сіі ВНУ. За­тое ме­на­ві­та на ма­тэ­ма­ты­цы бы­ла за­рэ­гіст­ра­ва­на рэ­корд­ная коль­касць 100-баль­ных вы­ні­каў: мак­сі­мум на­бра­лі аж 146 ча­ла­век!

Ма­тэ­ма­ты­ка па пра­ве лі­чыц­ца ад­ным з най­больш скла­да­ных школь­ных прад­ме­таў. І ал­геб­ра, і геа­мет­рыя — на­ву­кі, дзе на­ву­чан­не па­бу­да­ва­на па дак­лад­ным ал­га­рыт­ме «ад прос­та­га да скла­да­на­га». Пры гэ­тым кож­ная на­ступ­ная тэ­ма з'яў­ля­ец­ца пра­мым ці ўскос­ным пра­ця­гам па­пя­рэд­няй. Пра­бе­лы ў ве­дах ста­но­вяц­ца асноў­най пры­чы­най ус­пры­ман­ня тэс­таў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня як «за­над­та скла­да­ных», ка­лі ра­шэн­не пра­сцей­шых ураў­нен­няў зда­ец­ца не­пе­ра­адоль­най праб­ле­май, а страх пе­рад кож­ным на­ступ­ным за­дан­нем рас­це ў геа­мет­рыч­най пра­грэ­сіі.

Абі­ту­ры­ент, які вы­браў ма­тэ­ма­ты­ку ў якас­ці ўступ­на­га іс­пы­ту, па­ві­нен ва­ло­даць ра­цы­я­наль­ны­мі вы­лі­чаль­ны­мі пры­ёма­мі, ве­даць шмат фор­мул (ці пры не­аб­ход­нас­ці ўмець вы­вес­ці па­трэб­ную фор­му­лу) і ўмець пры­мя­няць іх пад­час ра­шэн­ня ўраў­нен­няў, пры­кла­даў, за­дач — як част­кі А, дзе трэ­ба вы­браць пра­віль­ны ад­каз з пра­па­на­ва­ных ва­ры­ян­таў, так і част­кі В, дзе ад­каз трэ­ба знай­сці са­ма­стой­на. Ал­га­рытм ра­шэн­ня за­да­чы па­ві­нен уз­ні­каць ужо ў пра­цэ­се чы­тан­ня ўмо­вы. Пер­шыя за­дан­ні ўво­гу­ле мож­на ра­шаць вус­на...

Асаб­лі­васць тэс­ці­ра­ван­ня ў тым, каб вы­браць ра­цы­я­наль­ны шлях ра­шэн­ня. Та­му, ка­лі хтось­ці сцвяр­джае, што ра­шэн­не за­ня­ло ў яго не­каль­кі ста­ро­нак, гэ­та зна­чыць, абі­ту­ры­ент вы­браў не са­мы ка­рот­кі шлях. Не­ка­то­рыя ўво­гу­ле на­ват не хо­чуць раз­ва­жаць, а прос­та спра­бу­юць уга­даць пра­віль­ныя ад­ка­зы. Але ар­га­ні­за­та­ры ЦТ ра­яць не спа­дзя­вац­ца на «ад­га­дай­ку» — так мож­на і ўво­гу­ле за­стац­ца без ба­лаў. Лепш шу­каць у тэс­це «свае» за­да­чы, з які­мі абі­ту­ры­ен­ту па сі­лах спра­віц­ца.

Час­та абі­ту­ры­ен­ты не­сур'­ёз­на па­ды­хо­дзяць да за­да­чы: не ўні­ка­ю­чы ў сут­насць умо­вы, ад­ра­зу пры­сту­па­юць да яе ра­шэн­ня. Від за­да­чы мо­жа па­ка­зац­ца зна­ё­мым, але трэ­ба ўпэў­ніц­ца ў тым, што гэ­та ме­на­ві­та тая за­да­ча, якую вы ра­ша­лі ра­ней. Умо­вы яе мо­гуць ад­роз­ні­вац­ца ўся­го ад­ным-дву­ма сло­ва­мі, але, ка­лі гэ­та не за­ўва­жыць, у вы­ні­ку атры­ма­ец­ца па­мыл­ко­вае ра­шэн­не.

Ад­на з са­мых рас­паў­сю­джа­ных па­мы­лак — гэ­та ўспры­ман­не па­ме­раў за­да­чы: абі­ту­ры­ен­там зда­ец­ца, што чым боль­шая па аб'­ёме за­да­ча, тым больш скла­да­на яна ра­ша­ец­ца. На прак­ты­цы ў боль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та не так. Чым больш аб'­ём­ная ўмо­ва за­да­чы, тым больш яна змя­шчае зы­ход­ных да­ных, пад­ста­віў­шы якія ў па­трэб­ныя фор­му­лы, абі­ту­ры­ент атрым­лі­вае ад­каз. Га­лоў­нае — умець пра­віль­на за­пі­саць ка­рот­кую ўмо­ву за­да­чы і вы­браць не­аб­ход­ныя фор­му­лы, у той час як у за­да­чах з не­вя­лі­кай коль­кас­цю да­ных усю не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю для по­шу­ку пра­віль­на­га ва­ры­ян­та да­во­дзіц­ца зна­хо­дзіць са­ма­стой­на.

Ка­лі абі­ту­ры­ент ад­чу­вае цяж­кас­ці пры ра­шэн­ні за­дач па фі­зі­цы ці ма­тэ­ма­ты­цы, то ад­ным з дзейс­ных спо­са­баў з'яў­ля­ец­ца паў­та­рэн­не на па­мяць умо­вы за­да­чы. Та­му што да­во­лі час­та ўка­зан­не на пра­віль­ны ал­га­рытм ра­шэн­ня зме­шча­на ў са­мой умо­ве за­да­чы, і кан­цэнт­ра­цыя ўва­гі на ёй да­па­ма­гае гэ­ты ал­га­рытм рас­па­знаць.

А ўво­гу­ле за­лог пос­пе­ху на ЦТ — гэ­та пра­віль­ная са­ма­ар­га­ні­за­цыя. Стрэс і да­дат­ко­вае на­пру­жан­не ад­чу­ва­юць усе без вы­клю­чэн­ня ўдзель­ні­кі тэс­ці­ра­ван­ня. Але свят­ла­фор га­рыць ад­ноль­ка­ва для ўсіх, і трэ­ба па­спець пе­рай­сці да­ро­гу на «зя­лё­нае» свят­ло ра­зам з усі­мі...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.