Вы тут

Да Бы­ка­ва ў Быч­кі


На­пя­рэ­дад­ні 90-й га­да­ві­ны з дня на­ра­джэн­ня пісьменніка ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­бы­ваў на яго ма­лой ра­дзі­ме. Сва­я­кі зна­ка­мі­та­га на ўвесь свет пісь­мен­ні­ка рас­ка­за­лі, што Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч быў вель­мі доб­рым ча­ла­ве­кам, маўк­лі­вым, не сквап­ным і зу­сім не «зор­ным». І гэ­та пры тым, на­га­даю, што ён быў лаў­рэ­а­там дзяр­жаў­ных прэ­мій СССР і БССР, Ге­ро­ем Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы, на­род­ным пісь­мен­ні­кам Бе­ла­ру­сі...

«Бы­каў ад­вёз мя­не па ня­вес­ту»

Ка­ля ся­дзі­бы-му­зея В.У. Бы­ка­ва ў вёс­цы Быч­кі па­зна­ё­міў­ся з Мі­ка­ла­ем Мі­ка­ла­е­ві­чам Ха­ра­ком. Ён жы­ве ў су­сед­нім аг­ра­га­рад­ку Куб­лі­чы, да­гля­дае му­зей, на­во­дзіць па­ра­дак на пад­вор­ку, ад­чы­няе дзве­ры, ка­лі пры­во­зяць эк­скур­сан­таў. А ра­ней пра­ца­ваў ва­дзі­це­лем у гас­па­дар­цы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Ці бы­лі вы зна­ё­мы з Бы­ка­вым? — пы­таю я муж­чы­ну.

— Я — яго пля­мен­нік. Мой та­та — род­ны брат Бы­ка­ва. Ця­пер мне 55 га­доў. З дзя­цін­ства яго доб­ра па­мя­таю. Пры­яз­джаў дзядзь­ка Ва­ся заў­сё­ды з гас­цін­ца­мі. Ад­ной­чы «Ко­ка-ко­лу» мне пры­вёз — та­ды гэ­та­га на­пою ў нас не пра­да­ва­лі. Во шчас­це бы­ло! — рас­каз­вае ён.

Па­вод­ле слоў Мі­ка­лая Мі­ка­ла­е­ві­ча, Ва­сіль Бы­каў быў вель­мі сціп­лым ча­ла­ве­кам, маўк­лі­вым. Пры­е­дзе, за­пы­тае: маў­ляў, ці жы­выя ўсе, як зда­роўе, як гас­па­дар­ка? Шмат пра свае спра­вы не рас­каз­ваў.

— Ён да нас што­год пры­яз­джаў, бы­ва­ла, і не раз. І я ў яго гас­ціў: у Грод­не, Мін­ску, — пра­цяг­вае Мі­ка­лай Ха­рак.

Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч, ня­гле­дзя­чы на за­ня­тасць, заў­сё­ды зна­хо­дзіў час, каб на­ве­даць род­ных. На­прык­лад, ка­лі пля­мен­нік слу­жыў пад Мінск­ам у ар­міі, не­каль­кі ра­зоў пры­яз­джаў да яго. А пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі да­па­мог кас­цюм ку­піць. За­ха­ва­лі­ся ліс­ты Бы­ка­ва сва­я­кам. Два ліс­ты Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч у дзень на­шай раз­мо­вы пе­ра­даў у дар му­зею.

— Ме­на­ві­та дзядзь­ка ў дзень май­го вя­сел­ля ад­вёз мя­не на сва­ёй «Вол­зе» ў вёс­ку па ня­вес­ту, — пра­цяг­вае су­раз­моў­ца. Ня­даў­на тую ма­шы­ну ку­піў. А ра­ней у яго «Жы­гу­лі» бы­лі. Ка­неш­не, у той час каб жа­ні­ха пры­вез­лі на та­кім шы­коў­ным аў­то, ды яшчэ за ру­лём быў та­кі ча­ла­век — гэ­та бы­ло вель­мі прэ­стыж­на. Ён быў доб­рым ва­дзі­це­лем і не да­вя­раў ні­ко­му са­дзіц­ца за руль. Ка­лі пры­яз­джаў да нас, лю­біў на ры­бу ха­дзіць. Мы тое во­зе­ра ця­пер так і на­зы­ва­ем — «Бы­каў­скае».

Ра­зам зай­шлі ў дом Бы­ка­ва, спы­ні­лі­ся ка­ля парт­рэ­та Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча. Я за­ў-
ва­жыў, што пля­мен­нік, яко­га я спе­цы­яль­на па­пра­сіў стаць по­бач, каб зра­біць яго­ны зды­мак, вель­мі па­доб­ны на пісь­мен­ні­ка. Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч пры­знаў­ся, што лі­та­ра­тур­ны дар яму не пе­ра­даў­ся, як і ін­шым сва­я­кам Бы­ка­ва. Але ха­рак­тар у пля­мен­ні­ка, як мне па­да­ло­ся, як і ў яго зна­ка­мі­та­га дзядзь­кі: ён та­кі ж спа­кой­ны, вет­лі­вы, не га­вар­лі­вы...

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дом пло­шчай 42 кв.м

На­тал­ля Мар­ко­віч, на­мес­нік стар­шы­ні Ушацкага рай­вы­кан­ка­ма рас­ка­за­ла пра му­зей Бы­ка­ва. Бу­ды­нак пло­шчай уся­го 42 кв.м — дак­лад­ная ко­пія до­ма Бы­ка­ва. Му­зей ад­крыў­ся тут 10 га­доў та­му. Ён уні­каль­ны тым, што пра­цуе толь­кі та­ды, ка­лі нех­та пры­яз­джае ў Быч­кі, каб па­бы­ваць у до­ме Май­стра сло­ва. Ту­рыс­таў су­пра­ва­джае эк­скур­са­вод з ра­ён­на­га му­зея.

— Са­праўд­ны дом, у якім жыў бу­ду­чы пісь­мен­нік ра­зам з баць­ка­мі, сяст­рой і бра­там, па­бу­да­ва­лі яшчэ ў па­чат­ку 1930-х га­доў. Зра­зу­ме­ла, што та­кі ста­ры бу­ды­нак з ча­сам раз­бу­раў­ся: пра­ва­лі­лі­ся столь і пад­ло­га, у дрэн­ным ста­не бы­ла печ. Ця­пе­раш­ні дом — дак­лад­ная ко­пія. Але ўнут­ры — ад­ноў­ле­ны ін­тэр'­ер, ся­род экс­па­на­таў — прад­ме­ты, якія на­ле­жа­лі сям'і Бы­ка­ва. У экс­па­зі­цыі — да­ку­мен­ты, фо­та­здым­кі, кні­гі з аў­то­гра­фа­мі вя­до­мых лю­дзей, кні­гі і ча­со­пі­сы з тво­ра­мі Бы­ка­ва, ко­піі ма­люн­каў і аса­біс­тыя рэ­чы пісь­мен­ні­ка. Жы­ха­ры вёс­кі Быч­кі з за­да­валь­нен­нем пры­но­сі­лі ў му­зей рэ­чы мі­ну­лых га­доў, — рас­ка­за­ла яна.

На тэ­ры­то­рыі пад­вор­ка — хлеў, гум­но, дрэ­вы, якія па­са­дзіў баць­ка Бы­ка­ва.

Ня­даў­на быў пра­ве­дзе­ны аб­лас­ны мас­тац­кі пле­нэр імя В.У. Бы­ка­ва, пры­све­ча­ны 70-й га­да­ві­не вы­зва­лен­ня кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. У лі­пе­ні бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва тво­раў — у ра­ён­ным му­зеі на­род­най сла­вы. Мас­та­кі па­абя­ца­лі па ад­ной ра­бо­це па­да­рыць.

«Ён па на­чах пі­саць лю­біў»

У вёс­цы Быч­кі ця­пер жы­вуць менш за двац­цаць ча­ла­век — усе пен­сі­я­не­ры. Два ра­зы ў ты­дзень пры­яз­джае аў­та­лаў­ка, па вы­клі­ку — хут­кая да­па­мо­га. Ту­тэй­шыя жы­ха­ры на жыц­цё не скар­дзяц­ца. Га­на­рац­ца, што яны зем­ля­кі Бы­ка­ва! Жы­ве ў Быч­ках і 76-га­до­вая Ан­та­ні­на Аляк­санд­раў­на — ма­ма Мі­ка­лая Мі­ка­ла­е­ві­ча. Ці­ка­ва, што ў яе до­ме ка­лісь­ці з вяс­ко­вай дзят­вой зай­маў­ся на­стаў­нік. Та­кім чы­нам, мож­на ска­заць, што жы­ве ба­бу­ля Ан­та­ні­на так­са­ма ў вель­мі зна­ка­вым мес­цы, звя­за­ным з Бы­ка­вым.

— Я ра­ней у ін­шай вёс­цы жы­ла. Вя­до­ма, хва­ля­ва­ла­ся пе­рад зна­ём­ствам з Ва­сі­лём Бы­ка­вым. Я жон­кай яго ма­лод­ша­га бра­та бы­ла. Муж мой па­мёр. Па­мя­таю, пры­ехаў Ва­сіль, а стра­ху я на­цяр­пе­ла­ся! Як вес­ці ся­бе пад­час ста­сун­каў з та­кім ча­ла­ве­кам? А ён, я ад­ра­зу па­чу­ла, быў вель­мі прос­тым ча­ла­ве­кам. Па­ці­ка­віў­ся: ад­куль я, чым зай­ма­ю­ся? Ну, мне і спа­кой­на ад­ра­зу ста­ла. Я і да яго ў гос­ці ез­дзі­ла. Па­мя­таю, у Мін­ску гас­ці­ла. Ноч на два­рэ, гля­джу, а ў яго ў ка­бі­не­це свят­ло ўсё га­рыць і га­рыць. А я на но­вым мес­цы не ма­гу спаць. Ноч не спа­ла і ўсё слу­ха­ла. Іры­на, жон­ка яго так­са­ма не спа­ла. Ён, мо­жа, га­дзі­ны ў тры толь­кі вы­клю­чыў свят­ло. Іры­на пас­ля мне па­тлу­ма­чы­ла: «А ў нас так: ноч ся­дзім, днём спім. Не тое, што ў вас — у вёс­цы, ка­лі ўста­ваць вель­мі ра­на трэ­ба». А ён жа хво­ры быў — астма­тык, на­ват на па­душ­цы не спаў, — дзе­ліц­ца ўспа­мі­на­мі жан­чы­на.

Ан­та­ні­на Аляк­санд­раў­на пра­ца­ва­ла на бу­доў­лі, у ганд­лі. Ска­за­ла, што пісь­мен­нік да­па­мог ку­піць дом, у якім мы раз­маў­ля­лі.

— Як гэ­тую ха­ту куп­ля­лі, ён даў 500 руб­лёў — вя­лі­кія гро­шы на той час. Та­кі ён быў — не сквап­ны. Я на­збі­ра­ла гро­шай, каб доўг ад­даць, але ён не ўзяў. Ска­заў, «хай бу­дзе мой уклад». Мо яшчэ і та­му, што ён жа ха­дзіў у гэ­тай ха­це ў 1 клас. Та­ды, па­мя­таю, ка­лі гэ­тую ха­ту ку­пі­лі, ён пры­ехаў. І гля­джу, што ён хо­дзіць па ха­це. І ка­жа: «Во, мая пар­та тут ста­я­ла».

Заў­сё­ды з па­да­рун­ка­мі пры­яз­джаў, бо ве­даў, што ў вёс­цы, акра­мя ма­ла­ка і са­ла, ня­ма ні­чо­га, — рас­каз­вае ба­бу­ля.

Ан­та­ні­на Аляк­санд­раў­на пры­зна­ла­ся, што, ка­лі быў доб­ры зрок, лю­бі­ла чы­таць тво­ры Бы­ка­ва — «Аль­пій­скую ба­ла­ду», «Мёрт­вым не ба­ліць»...

— Ко­ля мой, ка­лі быў ма­лень­кім, па­мя­таю, ро­біць уро­кі, а пад кніж­ка­мі — дзядзь­ка­вы апа­вя­дан­ні, — пра­цяг­вае сва­яч­ка пісь­мен­ні­ка.

Яна з бо­лем ус­па­мі­на­ла пас­ля­ва­ен­ныя га­ды, ка­лі ледзь не па­мер­ла ад го­ла­ду. І сям'я Бы­ка­вых га­ла­да­ла. Ня­гле­дзя­чы на дрэн­нае зда­роўе, і ця­пер пра­цуе на вя­лі­кім ага­ро­дзе.

— Жыць у вёс­цы мож­на. Шка­да, зда­роўя ня­ма. У вёс­цы ж трэ­ба пра­ца­ваць. Па­ра­ся­ты і ку­ры ёсць, ка­ро­ву ўжо не тры­маю — сі­лы ня­ма, ру­кі ба­ляць. А ага­род вя­лі­кі — со­так 30. Буль­бу па­тро­ху са­дзім, цы­бу­лю, — рас­каз­вае пра гас­па­дар­скія кло­па­ты ба­бу­ля.

Ска­за­ла, што да Бы­ка­ва ў Быч­кі час­та пры­яз­джа­юць і ін­ша­зем­цы. На­прык­лад, пры­яз­джа­лі фран­цу­зы на ро­ва­рах. Так­са­ма пы­та­лі­ся: якім быў Бы­каў?

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ. Фо­та аў­та­ра.

Ушац­кі ра­ён — Ві­цебск

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.