Вы тут

Па пра­фе­сію ма­ро­жан­шчы­ка — у Слуц­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж


Ва ўста­но­вах пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі на­шай кра­і­ны стар­та­ва­ла пры­ём­ная кам­па­нія, та­му ў пры­ём­ных ка­мі­сі­ях ужо ча­ка­юць абі­ту­ры­ен­таў. Да­ку­мен­ты пры­ма­юц­ца па 20 жніў­ня, але на­бор мо­жа быць па­доў­жа­ны, ка­лі за­ста­нуц­ца не­за­поў­не­ныя мес­цы.

Сё­ле­та 195 уста­ноў праф­тэх­аду­ка­цыі бу­дуць вес­ці на­бор амаль па 300 пра­фе­сі­ях. Акра­мя та­го, пры­ём для на­ву­чан­ня па ра­бо­чых пра­фе­сі­ях ажыц­цяў­ля­юць і 23 уста­но­вы аду­ка­цыі ін­шых уз­роў­няў, дзе так­са­ма рэа­лі­зу­юц­ца аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі.

Так, у гэ­тым го­дзе ад­кры­та пад­рых­тоў­ка па за­па­тра­ба­ва­ных ра­бо­чых пра­фе­сі­ях у 2 уста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, пад­па­рад­ка­ва­ных кан­цэр­ну «Бел­легп­рам»: раз­мо­ва ідзе аб пра­фе­сіі швач­кі, па­моч­ні­ка май­стра, сле­са­ра-ра­монт­ні­ка, тэр­ма­апра­цоў­шчы­ка швей­ных вы­ра­баў, аб­цяж­чы­ка і збор­шчы­ка абут­ку. А ў Мін­скім аў­та­ме­ха­ніч­ным ка­ле­джы пач­нуць рых­та­ваць сле­са­раў па ра­мон­це аў­та­ма­бі­ляў.

Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, сё­ле­та ва ўста­но­вы праф­тэх­аду­ка­цыі пла­ну­ец­ца пры­няць 36,6 ты­ся­чы ча­ла­век, што на 2 ты­ся­чы ча­ла­век больш, чым ле­тась. Пры гэ­тым на дзён­ную фор­му пла­ну­ец­ца за­лі­чыць 33,7 ты­ся­чы ча­ла­век, у тым лі­ку 19,5 ты­ся­чы — на асно­ве агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі, 13,3 ты­ся­чы — на асно­ве агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і 800 ча­ла­век — на асно­ве спе­цы­яль­най аду­ка­цыі.

Акра­мя та­го, пра­ду­гле­джа­ны пры­ём 1,1 ты­ся­чы ча­ла­век на за­воч­ную і 1,8 ты­ся­чы — на вя­чэр­нюю фор­му атры­ман­ня аду­ка­цыі. У па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам бу­дзе па­вя­лі­ча­ны на­бор па про­фі­лях «Ар­хі­тэк­ту­ра і бу­даў­ніц­тва» (на 19%), «Сель­ская і ляс­ная гас­па­дар­ка. Са­до­ва-пар­ка­вае бу­даў­ніц­тва» (на 13,3%), «Гра­мад­скае хар­ча­ван­не. Бы­та­вое аб­слу­гоў­ван­не» (на 8,6%). У струк­ту­ры пры­ёму за­хоў­ва­юц­ца тэн­дэн­цыі мі­ну­ла­га го­да: спе­цы­яль­нас­ці рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі скла­да­юць больш як 80%.

Для та­го, каб пры­вес­ці струк­ту­ру пад­рых­тоў­кі кад­раў у ад­па­вед­насць з па­трэ­ба­мі рын­ку пра­цы ў рэ­гі­ё­нах, сё­ле­та быў спы­не­ны на­бор па 150 не­за­па­тра­ба­ва­ных пра­фе­сі­ях і ад­кры­та пад­рых­тоў­ка па 163 но­вых для асоб­ных уста­ноў праф­тэх­аду­ка­цыі пра­фе­сі­ях. Да­рэ­чы, па ад­ной з іх (вы­твор­ца ма­ро­жа­на­га) пад­рых­тоў­ка рас­пач­нец­ца ўпер­шы­ню, а рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў для вы­твор­час­ці ма­ро­жа­на­га бу­дуць у Слуц­кім дзяр­жаў­ным ка­ле­джы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.