Вы тут

Прад­ка­заль­ная па­лі­ты­ка


Ва­лют­ны ры­нак ста­біль­ны, экс­парт будзе па­вя­ліч­вац­ца, ура­джай сё­ле­та ба­га­ты

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­няў з дак­ла­дам прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча. Га­вор­ка ў хо­дзе дак­ла­ду іш­ла аб са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці кра­і­ны на су­час­ным эта­пе.

У пры­ват­нас­ці, за­кра­на­лі­ся пы­тан­ні сі­ту­а­цыі на ўнут­ра­ным ва­лют­ным рын­ку кра­і­ны. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, вель­мі важ­на, што ў апош­ні час ён ста­бі­лі­за­ваў­ся.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры гэ­тым кан­ста­та­ваў, што, вя­до­ма, не ва ўсіх, але ў цэ­лым у на­сель­ніц­тва на ру­ках быў не­ма­лы аб'­ём ва­лют­ных срод­каў. «Не ве­даю, да ча­го рых­та­ва­лі­ся, на­вош­та, хоць мы заў­сё­ды ка­за­лі, што не збі­ра­ем­ся аб­валь­ваць курс на­цы­я­наль­най ва­лю­ты і бу­дзем уся­ляк пад­трым­лі­ваць на­шу на­цы­я­наль­ную ва­лю­ту. Вя­до­ма, не на шко­ду экс­пар­ту, але заў­сё­ды бу­дзем вес­ці прад­ка­заль­ную па­лі­ты­ку», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па вы­ні­ках су­стрэ­чы Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч рас­ка­заў жур­на­ліс­там, што па ста­не на сён­няш­ні дзень саль­да куп­лі і про­да­жу на­сель­ніц­твам ва­лю­ты ў 2014 го­дзе скла­ла­ся да­дат­нае ў па­ме­ры амаль $ 300 млн. «Гэ­та зна­чыць, на­сель­ніц­тва пра­да­ло больш, чым ку­пі­ла ў аб­мен­ных пунк­тах. Гэ­та так­са­ма ха­рак­та­ры­зуе ў пэў­най сту­пе­ні ста­біль­насць, та­му што ня­ўпэў­не­насць пры­во­дзі­ла да та­го, што лю­дзі кан­вер­та­ва­лі сваю зар­пла­ту ў ва­лю­ту, ча­ка­ю­чы, што бу­дзе ней­кая не­ча­ка­ная хва­ля дэ­валь­ва­цыі. У нас ня­ма ні­я­кіх аб'­ек­тыў­ных пры­чын для та­го, каб та­кое ад­бы­ло­ся», — за­явіў прэм'­ер-мі­ністр.

Прэм'­ер-мі­ністр так­са­ма да­ла­жыў Прэ­зі­дэн­ту аб пла­нах ура­да па па­ве­лі­чэн­ні аб'­ёмаў экс­пар­ту пра­дук­цыі пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што, ня­гле­дзя­чы на пэў­ны рост ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту, яшчэ ёсць вель­мі шмат так зва­ных вуз­кіх мес­цаў, і перш за ўсё з экс­пар­там і про­да­жам га­то­вай пра­дук­цыі. Асоб­на кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ці­ка­віў­ся вы­ка­нан­нем да­ру­чэн­няў па рэа­лі­за­цыі шэ­ра­гу пра­ек­таў. У пры­ват­нас­ці, га­вор­ка вя­ла­ся аб ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай пра­мыс­ло­вас­ці. «Са­мае га­лоў­нае, каб не атры­ма­ла­ся так, што мы ма­дэр­ні­зу­ем прад­пры­ем­ствы, вы­ра­бім пра­дук­цыю, а по­тым бу­дуць ха­дзіць і пад аба­рот­ку пра­сіць у нас срод­кі, та­му што не мо­гуць пра­даць та­вар. Гэ­та не­да­пу­шчаль­на», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У гу­тар­цы з жур­на­ліс­та­мі па вы­ні­ках су­стрэ­чы прэм'­ер-мі­ністр рас­па­вёў, што на­ша кра­і­на не мае на­ме­ру на­рошч­ваць знеш­нюю дзяр­жаў­ную за­па­зы­ча­насць і бу­дзе імк­нуц­ца да та­го, каб мак­сі­маль­на па­га­шаць тую, што іс­нуе. Па­вод­ле яго слоў, на гэ­тыя мэ­ты ў тым лі­ку пла­ну­ец­ца поў­нас­цю на­кі­ра­ваць $1,5 млрд ад экс­парт­ных пош­лін на наф­та­пра­дук­ты, якія ў 2015 за­ста­нуц­ца ў бюд­жэ­це Бе­ла­ру­сі.

Прэм'­ер-мі­ністр у тым лі­ку да­ла­жыў Прэ­зі­дэн­ту аб за­ха­дах, якія пры­ма­юц­ца для па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці ў сель­скай гас­па­дар­цы. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў іс­тот­на па­леп­шыць ста­но­ві­шча спраў, звяр­нуў­шы ўва­гу, што ў бу­даў­ніц­тва ма­лоч­на-та­вар­ных комп­лек­саў ўклад­ва­юц­ца вя­лі­кія гро­шы, а на­леж­най ад­да­чы па­куль ня­ма.

На су­стрэ­чы з Прэ­зі­дэн­там так­са­ма аб­мяр­коў­ваў­ся ход убо­рач­най кам­па­ніі. Па­вод­ле слоў Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча, ужо па вы­ні­ках уча­раш­ня­га дня па­він­ны вый­сці на пер­шы міль­ён тон. «Ура­джай доб­ры, і яго трэ­ба са­браць без страт. На гэ­та асаб­лі­ва звяр­нуў ува­гу кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Уся­кае спа­бор­ніц­тва, якое ў нас пры­сут­ні­чае пры ўбор­цы, не па­він­на ад­моў­на ад­бі­вац­ца на якас­ці», — за­явіў прэм'­ер-мі­ністр, па­ін­фар­ма­ваў­шы так­са­ма аб ра­шэн­ні да 1 жніў­ня да­дат­ко­ва па­ста­віць аг­ра­ры­ям яшчэ 300 но­вых кам­бай­наў вы­твор­час­ці «Гом­сель­маш».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.