Вы тут

У Лондане выстаўлены на продаж знакаміты хмарачос "Агурок"


Па паведамленні The Guardian, у сталіцы Вялікабрытаніі выстаўлены на продаж самы вядомы хмарачос - "Агурок". Ён па праве лічыцца адной з візітных картак брытанскай сталіцы. Набыць вышынны будынак можна за мінімальную суму ў 1,1 млрд долараў.

Bc8qnNpP5mM.jpg_1377714749

180-метровы будынак быў пабудаваны вядомым брытанскім архітэктарам Норманам Фостэрам. Па форме хмарачос нагадвае агурок, за што і атрымаў адпаведную назву. Аднак мясцовыя жыхары часта называюць будынак "Мэры-Экс", так як ён размешчаны па адрасе Сэнт-Мэры Экс, 30.

Брытанскія рыелтары мяркуюць, што новым гаспадаром знакамітага "агурка" стане замежны інвестар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.