Вы тут

Беларускі дзіцячы фільм "Неверагоднае перамяшчэнне" выйшаў у пракат


Дзіцячы прыгодніцкі фільм "Неверагоднае перамяшчэнне" рэжысёра Аляксандра Анісімава выйшаў у пракат.
Паглядзець стужку ў Мінску можна ў кінатэатрах "Аўрора", "Беларусь", "Перамога", "Камсамолец", "Мір", "Ракета", "Кастрычнік" і "Салют". Яе сталічны пракат будзе працягвацца да 17 верасня. Убачаць карціну і жыхары ўсіх абласных цэнтраў.
Ваня Фёдараў збягае з урокаў, каб, скарыстаўшыся адсутнасцю бацькоў, пратэсціраваць прыдуманую ім самім універсальную камп'ютарную праграму для падрыхтоўкі ўрокаў. Але з-за збою ў праграме Іван замест чаканага рэферата атрымлівае... трох гасцей з мінулага, адным з якіх з'яўляецца не хто-небудзь, а Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм, у будучым вядомы як доктар медыцыны Парацэльс. Ваня і яго сястра Ліза павінны што б там ні было вярнуць Парацэльса ў мінулае, каб ён мог здзейсніць свае адкрыцці і спыніць успышку чумы.
Восенню "Беларусьфільм" таксама плануе выпусціць у пракат карціны "Белыя росы. Вяртанне", "З 8 Сакавіка, мужчыны!", "Дзяржаўная мяжа. Фільм дзявяты: Кур'еры страху".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.