Вы тут

Птуш­ка ў ха­це — рай у ду­шы


У Ма­ла­дзеч­ан­скай гім­на­зіі ар­га­ні­за­ва­ны ўні­каль­ны ар­ні­та­ла­гіч­ны му­зей

Рэд­кае дзі­ця з за­да­валь­нен­нем бу­дзе ха­дзіць у шко­лу пад­час лет­ніх ка­ні­ку­лаў. Але, апы­нуў­шы­ся ў па­мяш­кан­ні му­зея «Свет пту­шак», раз­ме­шча­на­га ў гім­на­зіі №3 г. Ма­ла­дзеч­на, мы пе­ра­ка­на­лі­ся ў ад­ва­рот­ным: ка­ля валь­е­раў з дзі­кі­мі птуш­ка­мі мож­на ба­віць га­дзі­ну за га­дзі­най.

Ад гурт­ка — да му­зея

Су­стра­кае нас кі­раў­нік му­зея Дзміт­рый ХА­ЛА­ДЗІН­СКІ. Ён ад­ра­зу па­пя­рэдж­вае: «Па аду­ка­цыі я юрыст, усё жыц­цё пра­ца­ваў у мі­лі­цыі, а ця­пер ужо на пен­сіі». Гіс­то­рыя з'яў­лен­ня ар­ні­та­ла­гіч­на­га му­зея па-свой­му прос­тая, але ці­ка­вая. Сам Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч ура­джэ­нец Мін­ска, які пе­ра­ехаў жыць у Ма­ла­дзеч­на. Тут, у 3-й гім­на­зіі (на той час — 3-й шко­ле), ад­ву­чы­лі­ся абод­ва яго сы­ны. А ка­лі Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч пай­шоў на пен­сію, бы­лая ды­рэк­тар шко­лы пад­кі­ну­ла яму ці­ка­вую ідэю. «Люд­мі­ла Ула­дзі­мі­ра­ўна ве­да­ла пра маё за­хап­лен­не птуш­ка­мі і пра­па­на­ва­ла стаць кіраўніком школь­на­га гурт­ка, — рас­па­вя­дае су­раз­моў­ца. — Вя­до­ма, я па­га­дзіў­ся, дый дзе­цям за­дум­ка спа­да­ба­ла­ся ад­ра­зу. Пры­нёс не­каль­кі кле­так з до­му, са ста­рых ша­фаў зра­бі­лі па­лі­чкі — і па­сту­по­ва ка­бі­нет «на­поў­ніў­ся».

Прай­шло не­каль­кі га­доў, і гур­ток пе­ра­тва­рыў­ся ў клуб, а пас­ля на мес­цы бы­ло­га ка­бі­не­та фі­зі­кі ў 2006 го­дзе з'я­віў­ся паў­на­вар­тас­ны му­зей. Але гэ­та не­звы­чай­ны для на­ша­га ўяў­лен­ня му­зей, бо пры ім ёсць «жы­вы ку­ток» з пту­шы­ны­мі экс­па­на­та­мі. У валь­е­рах жы­вуць ка­на­рэй­кі, зе­ля­нуш­кі, па­пу­гаі і, вя­до­ма ж, не­каль­кі ві­даў га­лу­боў, у тым лі­ку ўні­каль­ныя мін­скія бя­ро­за­выя — прад­стаў­ні­кі адзі­най бе­ла­рус­кай па­ро­ды. Раз­вя­дзен­нем зай­ма­юц­ца гурт­коў­цы. Та­кім чы­нам, гэ­та яшчэ і цэнтр се­лек­цыі па раз­вя­дзен­ні і за­ха­ван­ні пле­мян­ных га­лу­боў. Мож­на ска­заць, што «Свет пту­шак» — адзі­ная ў на­шай кра­і­не ўста­но­ва па­доб­на­га про­фі­лю. Як ад­зна­чыў Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч, ана­ла­гаў яму ня­ма і на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Са­ма экс­па­зі­цыя па­дзе­ле­на на тры раз­дзе­лы: ад­дзел гіс­то­рыі га­лу­ба­га­доў­лі Бе­ла­ру­сі, ад­дзел гіс­то­рыі ка­на­ра­га­доў­лі і ад­дзел па гіс­то­рыі раз­вя­дзен­ня і ўтры­ман­ня дзі­кіх пту­шак у хат­ніх умо­вах.

Пра­цы на­са­мрэч ха­пае. У экс­па­зі­цыі му­зея — экс­клю­зіў­ныя фо­та­здым­кі з пту­шы­ных вы­стаў, чу­ча­лы, клет­кі, куб­кі з між­на­род­ных вы­стаў, ка­лек­цыі гнёз­даў і пту­шы­ных яек...

Тут у му­зей за­ско­чы­лі не­каль­кі дзяў­чат. «Усе мае, гурт­коў­цы, — з за­да­валь­нен­нем ка­жа Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч. — Пя­ці­клас­ні­цы па­ча­лі на­вед­ваць за­ня­ткі па ар­ні­та­ло­гіі толь­кі сё­ле­та, а ўжо ро­бяць пэў­ныя пос­пе­хі».

Ужо ча­ты­ры на­ву­чэн­цы Дзміт­рыя Ха­ла­дзін­ска­га скон­чы­лі ве­тэ­ры­нар­ны тэх­ні­кум, адзін — ве­тэ­ры­нар­ную ака­дэ­мію ў Ві­цеб­ску. Бы­лыя гурт­коў­цы так ці іна­чай звяз­ва­юць свой лёс з птуш­ка­мі: не­ад­ной­чы пад­час на­шай су­стрэ­чы Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча тур­ба­ва­лі зван­кі. «Вось ба­чы­це, у ад­на­го на пра­цы ста­яць валь­е­ры са сне­гі­ра­мі, па­трэб­на мая кан­суль­та­цыя», — весела пераказвае змест раз­мо­вы Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч.

Пту­шы­ная ла­ба­ра­то­рыя

Але і не­да­свед­ча­ным па­куль што пя­ці­клас­ні­кам ёсць чым за­няц­ца. «Ве­да­е­це іх рас­па­ра­дак дня? — усмі­ха­ец­ца Дзміт­рый Дзміт­ры­е­віч. — За­кан­чва­юц­ца за­ня­ткі ў шко­ле, пас­ля яны за­бя­га­юць да мя­не да­моў па­гля­дзець пту­шак і толь­кі та­ды ідуць да­ха­ты».

Каль­ца­ван­нем пту­шак зай­ма­юц­ца ўсе гурт­коў­цы. Пос­пе­хі ў гэ­тым на­прам­ку да­сяг­ну­ты знач­ныя. Са­мае га­на­ро­вае — гэ­та аль­бо ка­лі на­мі за­каль­ца­ва­ную птуш­ку зла­ві­лі ў Еў­ро­пе, аль­бо ка­лі мы ло­вім каль­ца­ва­на­га гос­ця з Еў­ро­пы. Дзміт­рый Ха­ла­дзін­скі і яго вы­ха­ван­цы зла­ві­лі сі­ні­цу, якая каль­ца­ва­ла­ся ў Пра­зе, і двух гра­коў з Гер­ма­ніі. А чор­на­га драз­да, за­каль­ца­ва­на­га ў Ма­ла­дзеч­не, зла­ві­лі немцы. Па сло­вах ды­рэк­та­ра му­зея, прыкладна пят­нац­цаць га­доў ар­ні­та­ла­гіч­ны гур­ток аказ­вае да­па­мо­гу рэс­пуб­лі­кан­ска­му цэнт­ру каль­ца­ван­ня пту­шак.

Му­зей — гэ­та яшчэ і цу­доў­ная экс­пе­ры­мен­таль­ная ба­за, бо на­ву­ко­вая пра­ца вя­дзец­ца тут ня­спын­на. Пра гэ­та свед­чаць і аформ­ле­ныя ў стэн­ды вы­ні­кі ра­бо­ты «пту­ша­нё­вае раз­віц­цё пту­шак» на пры­кла­дзе га­лу­боў. Гурт­коў­цы пра­во­дзі­лі ці­ка­вы экс­пе­ры­мент па атры­ман­ні пту­ша­нят-гіб­ры­даў ка­на­рэй­кі з дзі­кі­мі ві­да­мі пту­шак: чы­жа­мі, ка­нап­лян­ка­мі, зе­ля­нуш­ка­мі, аў­сян­ка­мі. Да­лу­ча­юц­ца і на­стаў­ні­кі бія­ло­гіі, для якіх ёсць вы­дат­нае ві­зу­аль­нае су­пра­ва­джэн­не тэ­а­рэ­тыч­на­му ма­тэ­ры­я­лу. Тра­ды­цый­ны­мі ста­лі кон­кур­сы на леп­шую кар­муш­ку і шпа­коў­ню. А яшчэ што­год му­зей удзель­ні­чае ў пра­вя­дзен­ні га­рад­ской пту­шы­най вы­ста­вы, гурт­коў­цы вы­пус­ка­юць га­лу­боў на свя­тах: ве­ча­рах вы­пуск­ні­коў, днях ве­даў, на Дзень Пе­ра­мо­гі. І пе­ры­я­дыч­на ўдзель­ні­ча­юць у вы­стаў­ках дзі­кіх пту­шак...

«Хут­кая да­па­мо­га» для кры­ла­тых

Пра мяс­цо­вы му­зей ве­дае ўвесь го­рад, та­му да Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча па­ста­ян­на звяр­та­юц­ца з прось­бай да­па­маг­чы птуш­цы, якая тра­пі­ла ў бя­ду. Час­ты­мі гас­ця­мі бы­ва­юць пад­ран­кі — пад­бі­тыя птуш­кі. Сё­ле­та ўво­гу­ле на бус­лоў быў «га­ра­чы се­зон» — аж­но дзе­сяць пту­шак. «У ад­на­го кры­ло пад­бі­та, ін­шы тро­хі хво­ры, пту­ша­нё вы­ва­лі­ла­ся з гняз­да — яго так­са­ма да мя­не, — ка­жа Дзміт­рый Ха­ла­дзін­скі. — І ледзь не з крыў­дай у го­ла­се пра­маў­ля­юць — у вас жа «жы­вы ку­ток». А пра тое, што бус­лу трэ­ба як мі­ні­мум кі­ла­грам мя­са на дзень, а ба­то­нам і ка­шай яго не на­кор­міш, ні­хто і ду­маць не хо­ча». Хар­ча­ван­не пту­шы­на­га цар­ства — кло­пат Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча, на ўтры­ман­не «жы­во­га кут­ка» да­во­дзіц­ца вы­дат­коў­ваць шмат срод­каў. Але хі­ба гэ­та пе­ра­шко­да для са­праўд­на­га ама­та­ра?

«Ка­лі бя­ру птуш­ку ў «жы­вы ку­ток» ці да­моў, то яна за­ста­ец­ца ў мя­не да кан­ца свай­го жыц­ця. Па во­пы­це ве­даю: пас­ля зна­хо­джан­ня ў ня­во­лі ёй бу­дзе цяж­ка зноў адап­та­вац­ца да ўмоў дзі­кай пры­ро­ды. Мно­гія, на­прык­лад, губ­ля­юць асця­рож­насць. Вось та­му ўсіх пту­шак узяць не ма­гу, а пад­ля­чыць — ка­лі лас­ка, звяр­тай­це­ся».

Не хо­бі, а са­праўд­ная лю­боў

За­вяр­шыў­шы эк­скур­сію па му­зеі, мы ад­пра­ві­лі­ся да­моў да Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча, дзе нас ча­каў сюр­прыз. «Я ся­бе без пту­шак не па­мя­таю, — пры­зна­ец­ца той. — У баць­кі бы­ло шэсць бра­тоў, і толь­кі адзін з іх не тры­маў га­лу­боў і ін­шых пту­шак. Нас нель­га на­зваць знаў­ца­мі пту­шак — хут­чэй, ама­та­ра­мі».

До­ма ў Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча ство­ра­ны са­праўд­ны птуш­нік: ця­пер зра­зу­ме­ла, ча­му вуч­ні хо­дзяць сю­ды ледзь не што­дня. Гу­сі, га­лу­бы, зе­ля­нуш­кі, ка­на­рэй­кі... Ува­гу ад­ра­зу за­ха­піў вя­ліз­ны крум­кач Кар­лу­ша — птуш­ка пры­го­жая, і, як ака­за­ла­ся, ра­зум­ная. У слоў­ні­ка­вым за­па­се крум­ка­ча — 30 слоў. Мы не над­та ве­ры­лі, па­куль не па­чу­лі вы­раз­нае «Кар­лу­ша ха­ро­шы!». Шок і за­хап­лен­не ў ад­ным «фла­ко­не». «На­са­мрэч раз­маў­ля­юць і крум­ка­чы, і са­ро­кі толь­кі ка­лі браць птуш­ку на хат­няе вы­ха­ван­не яшчэ пту­ша­нём, — дзе­ліц­ца во­пы­там Ха­ла­дзін­скі. — Я ве­даў, што Кар­лу­ша пач­не раз­маў­ляць — так і ад­бы­ло­ся».

«Птуш­ка ў ха­це — рай у ду­шы», — ка­жа кі­тай­ская пры­каз­ка. І прык­лад Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ві­ча Ха­ла­дзін­ска­га — та­му па­цвяр­джэн­не.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та Лю­бо­ві БЯ­ЛЯ­Е­ВАЙ.

Мінск — Ма­ла­дзеч­на — Мінск.

11-18

11-18

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.