Вы тут

Фермер выкапаў «уласны» вадаём


Яшчэ ў лі­пе­ні су­пра­цоў­ні­кі Брэсц­кай аб­лінс­пек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту вы­яві­лі факт ня­мэ­та­ва­га вы­ка­ры­стан­ня пры­лег­ла­га да Дняп­роў­ска-Буг­ска­га ка­на­ла зя­мель­на­га ўчаст­ка. Коб­рын­скі рай­вы­кан­кам пе­ра­даў зем­лі мяс­цо­ва­му фер­ме­ру. Той рас­ка­паў дам­бу і, пра­клаў­шы тру­бу, за­поў­ніў ні­зін­ны ўчас­так ва­дой, утва­рыў­шы за­ба­ло­ча­ны ва­да­ём.

— На гэ­тай тэ­ры­то­рыі, па­вод­ле слоў фер­ме­ра, ён пла­на­ваў зай­мац­ца ры­ба­вод­ствам. Ад­нак ні пра­ек­та­ван­ня, ні бу­даў­ніц­тва сіс­тэ­мы са­жа­лак не пра­во­дзіў. Не бы­ло ў яго і да­га­во­ра на арэн­ду ство­ра­на­га ва­да­ёма, хоць па за­ко­не гэ­тая ўмо­ва з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вай для ажыц­цяў­лен­ня ры­ба­гас­па­дар­чай дзей­нас­ці, — рас­па­вя­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — Да­рэ­чы, пра тое фер­мер быў пра­ін­фар­ма­ва­ны яшчэ год та­му. Але за­мест та­го, каб пры­вес­ці ў па­ра­дак свае спра­вы, муж­чы­на ўста­на­віў на пад'­ез­дзе да ўчаст­ка ага­ро­джу з ка­лю­ча­га дро­ту. Дзярж­ін­спек­та­ры вы­ра­шы­лі тры­маць пы­тан­не на кант­ро­лі. У да­чы­нен­ні да аран­да­та­ра рас­па­ча­ты ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс за са­ма­воль­нае пра­вя­дзен­не гід­ра­тэх­ніч­ных ра­бот. Рай­вы­кан­ка­му, які пра­цяг­лы час не ажыц­цяў­ляў кант­роль за мэ­та­вым вы­ка­ры­стан­нем участ­ка, вы­да­дзе­на прад­пі­сан­не з па­тра­ба­ван­нем спы­ніць та­кое ня­дбай­нае зем­ле­ка­ры­стан­не.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.