Вы тут

«Прыкладзі» руку да доследаў, або Пра навуку — папулярна


У Мін­ску з'я­ві­ла­ся но­вая маг­чы­масць ба­віць воль­ны час: гу­ка­выя, зро­ка­выя, фі­зіч­ныя і хі­міч­ныя до­сле­ды пра­па­нуе пра­вес­ці са­ма­стой­на му­зей па­пу­ляр­най на­ву­кі «Эле­мен­та».

9-4

...За­хо­дзім у пер­шую, са­мую вя­лі­кую і пра­стор­ную за­лу. У ёй зна­хо­дзіц­ца боль­шасць экс­па­на­таў, якіх у му­зеі ка­ля сот­ні.

Ад­ра­зу спра­ва — пры­бор, што дэ­ман­струе асаб­лі­вас­ці гу­ка­вых хва­ляў і тлу­ма­чыць, ча­му ча­сам ад­бы­ва­ец­ца за­трым­ка пры раз­мо­ве па гуч­най су­вя­зі. Шэ­рая тру­ба, са­гну­тая ні­бы гі­ганц­кая ба­та­рэя ці квад­рат­ны слі­мак, мае па­ча­так і ка­нец. У адзін з іх неш­та га­во­рым і з не­вя­лі­кай за­трым­кай з дру­го­га кан­ца труб­кі чу­ем тое ж са­мае.

Да­лей ба­чым на пад­стаў­цы дзве ся­рэб­ра­на­га ко­ле­ру сан­тэх­ніч­ныя тру­бы, па­між які­мі «ар­кай» вы­кла­дзе­ны гай­кі.

— Гэ­тыя тру­бы — два маг­ні­ты, — тлу­ма­чыць ды­рэк­тар му­зея Алег Эм (Мі­ну­лін). — Ка­лі гайкі выдаліць з маг­ніт­на­га по­ля, — ён збі­рае «ар­ку» ў да­лонь, па­ды­мае яе ўга­ру, і жа­лез­кі рас­сы­па­юц­ца ў ру­цэ, — яны не бу­дуць тры­мац­ца па­між са­бой. Сі­ла, якая ра­ней іх злу­ча­ла, зні­кае па-за ме­жа­мі дзей­нас­ці по­ля. Я ўво­гу­ле люб­лю маг­ні­ты. Гэ­та за­хап­лен­не — з дзя­цін­ства, — пры­зна­ец­ца Алег.

9-5

Са­праў­ды, у за­ле прад­стаў­ле­ны яшчэ два маг­ні­ты, але ўжо ў вы­гля­дзе ко­лаў. Ад­но з іх на­поў­не­на ме­та­ліч­най струж­кай, пры­бі­та да сця­ны і кру­ціц­ца. Маг­ні­там праз шкло мож­на пры­цяг­ваць і ра­біць чор­ныя струж­ка­выя «сня­жын­кі». Дру­гое — ана­ла­гіч­нае, толь­кі з ша­ры­ка­мі, і раз­мя­шча­ец­ца на пад­стаў­цы.

Так­са­ма ба­чым не­каль­кі ва­ры­ян­таў «веч­ных ру­ха­ві­коў».

— Па­мя­таю, ка­лі ву­чыў­ся ў шко­ле, ма­рыў ства­рыць ме­на­ві­та та­кі. Прый­шоў з гэ­тай ідэ­яй да сва­ёй на­стаў­ні­цы, а яна толь­кі па­смя­я­ла­ся, — прызнаўся Алег.

На­ступ­ны пры­бор — алю­мі­ні­е­вая і мед­ныя плас­ці­ны па два ба­кі до­шчач­кі. Па­ся­рэ­дзі­не — ам­пер­метр. Пры­кла­да­ем ру­кі да плас­ці­нак. Ад­бы­ва­ец­ца хі­міч­ная рэ­ак­цыя на вад­касць, з якой скла­да­ец­ца ча­ла­век, і мы атрым­лі­ва­ем элект­рыч­насць. «Гэ­ты пры­бор вы­мя­рае ўзро­вень ва­ша­га хва­ля­ван­ня», — тлу­ма­чыць ды­рэк­тар му­зея.

Ры­чаг, па прын­цы­пе яко­га пра­цуе ка­ло­дзеж, ды ін­шыя ві­ды ры­ча­гоў змяс­ці­лі­ся як­раз по­бач з «ня­ўда­лы­мі» веч­ны­мі ру­ха­ві­ка­мі. І паў­сюль на сце­нах — ма­люн­кі, якія плы­вуць, ска­чуць, мя­ня­юць ко­лер. Гэ­та зро­ка­выя ілю­зіі...

Над рас­пра­цоў­кай экс­па­на­таў пра­ца­ваў сам Алег і яго ка­ман­да, а по­тым ін­жы­не­ры па чар­ця­жах ства­раль­ні­каў ідэй вы­ра­бі­лі пры­бо­ры.

9-3

Пра­хо­дзім ка­ля кры­вых люс­тэр­каў і ра­зу­ме­ем, што гэ­та яшчэ не ўсе па­коі му­зея. На­ступ­ны — для бу­ду­чых да­след­чы­каў. У ім зна­хо­дзяц­ца драў­ля­ныя га­ла­ва­лом­кі, мік­ра­скоп і ка­мя­ні, якія мож­на раз­гляд­ваць праз лу­пу.

І, на­рэш­це, са­мае ці­ка­вае — лек­то­рый. У ім што­дзён­на (а па вы­хад­ных і не адзін раз у дзень) пла­ну­юц­ца хі­міч­ныя ім­прэ­зы, ство­ра­ныя спе­цы­яль­на для дзя­цей. Да­рэ­чы, у перс­пек­ты­ве ў па­мяш­кан­не за­лы для вы­ступ­лен­няў Алег Эм збі­ра­ец­ца за­пра­шаць на­ву­коў­цаў. Каб тыя па­пу­ляр­на тлу­ма­чы­лі не толь­кі дзе­цям, але і да­рос­лым «азы» і сак­рэ­ты дак­лад­ных на­вук.

Экс­па­зі­цыя раз­лі­ча­на на дзя­цей 8-12 га­доў. Але на­са­м-
рэч уз­рос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў ня­ма. Му­зей «Эле­мен­та» бу­дзе ці­ка­вы і баць­кам. А для мо­ла­дзі ёсць маг­чы­масць ве­ча­рам пят­ні­цы не­ба­наль­на за­пра­сіць дру­гую «па­ла­він­ку» ці кам­па­нію сяб­роў аса­біс­та пра­ве­рыць «жыц­ця­здоль­насць» фі­зіч­ных за­ко­наў. Ува­ход для кож­на­га не­за­леж­на ад уз­рос­ту — 100  ты­сяч руб­лёў.

Для ама­та­раў род­най мо­вы эк­скур­сіі мо­гуць быць і па-бе­ла­рус­ку. «Ча­му б і не?» — ка­жа га­лоў­ны ды­рэк­тар му­зея «Эле­мен­та». І ў гэ­та лёг­ка па­ве­рыць, бо ўсю на­шу су­стрэ­чу Алег раз­маў­ляў на чыс­тай бе­ла­рус­кай мо­ве.

Па за­лах ха­дзіць з эк­скур­са­во­дам не­аба­вяз­ко­ва. Ка­ля кож­на­га экс­па­на­та му­зея ві­сіць тлу­ма­чэн­не і ін­струк­цыя па са­ма­стой­ным яго вы­ка­ры­стан­ні.

9-6

Му­зей ужо мае сваю не­вя­лі­кую гіс­то­рыю. Ле­тась Алег Эм на­пі­саў кні­гу для дзя­цей «На­тат­кі прэс-служ­бы ша­лё­на­га пра­фе­са­ра Ле­а­поль­да Маз­гак­ру­ці­ка­ва» (па-рус­ку і па-бе­ла­рус­ку). Пас­ля ства­рыў улас­ную ла­ба­ра­то­рыю, апі­са­ную ў тво­ры. Са­браў ка­ман­ду і з ёй па­чаў па­каз­ваць дзе­цям хі­міч­ныя і фі­зіч­ныя фо­ку­сы. Але сва­бод­на тра­піць у ла­ба­ра­то­рыю не бы­ло маг­чы­мас­ці. Та­му і з'я­віў­ся му­зей, які мо­жа на­ве­даць кож­ны.

— На­ша звыш­за­да­ча — абу­дзіць на­ву­ко­вы ін­та­рэс у дзя­цей, — тлу­ма­чыць Алег Мі­ну­лін. — Спа­дзя­ём­ся, ка­лі яны вый­дуць з му­зея, хтось­ці ска­жа: «На­ву­ка — гэ­та ці­ка­ва. Я вы­рас­ту і ста­ну на­ву­коў­цам».

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ, сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.