Вы тут

Чытач сэрцам чуе


Су­час­нік вы­бі­рае кні­гі, якія здзіў­ля­юць тэ­май, ге­ро­я­мі або ста­но­вяц­ца ле­ка­мі ад су­му

Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з прад­стаў­ні­ка­мі твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

«У чым пры­чы­на та­го, што за мі­ну­лыя 20-30 га­доў так і не з'я­ві­лі­ся су­час­ныя «Вай­на і мір», «Уз­ня­тая ца­лі­на»? Гэ­та што, ад­сут­насць та­лен­таў? Ці аб'­ек­тыў­ныя ўмо­вы жыц­ця, ка­лі кні­га пе­ра­стае быць га­лоў­най кры­ні­цай ін­фар­ма­цыі?» — па­ці­ка­віў­ся кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што не вар­та звяз­ваць пе­ра­ме­ны ў чы­тац­кай свя­до­мас­ці толь­кі з тэх­на­ла­гіч­най рэ­ва­лю­цы­яй. На яго дум­ку, на­пру­жа­ны рытм жыц­ця зра­біў стаў­лен­не да лі­та­ра­ту­ры праг­ма­тыч­ным. «Наш су­час­нік вы­бі­рае кні­гі, якія здзіў­ля­юць яго тэ­май, ге­ро­я­мі аль­бо ста­но­вяц­ца ле­ка­мі ад су­му. Сур'­ёз­ная лі­та­ра­ту­ра пе­ра­тва­ра­ец­ца ў чы­тан­не для ін­тэ­ле­кту­а­лаў», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пра­па­на­ваў па­бу­да­ваць раз­мо­ву ва­кол га­лоў­ных кам­па­не­нтаў лі­та­ра­тур­най спра­вы: чы­тач, кні­га, пісь­мен­нік. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што ў за­ле са­бра­лі­ся ці­ка­выя, не­ар­ды­нар­ныя лю­дзі, з які­мі мож­на па­гу­та­рыць не толь­кі пра стан бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, але і шы­рэй — аб ду­хоў­нас­ці, куль­ту­ры, гіс­та­рыч­ным вы­ба­ры Бе­ла­ру­сі.

«Ву­чо­ныя сцвяр­джа­юць, што эка­на­міч­ныя, па­лі­тыч­ныя, ва­ен­ныя пе­ра­ва­гі дзяр­жа­вы не ажыц­цяў­ля­юц­ца са­мі па са­бе. Яны заў­сё­ды част­ка і вы­нік яе ду­хоў­нас­ці і куль­ту­ры. Раз­віц­цё гра­мад­ства, жыц­цё на­цыі маг­чы­мыя толь­кі з апо­рай на веч­ную тры­я­ду: на­ву­ку, аду­ка­цыю, куль­ту­ру», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, пра­па­на­ваў­шы па­га­ва­рыць пра тое, якую ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се ады­гры­вае мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра.

«Ха­це­ла­ся б па­чуць ва­ша мер­ка­ван­не пра тое, як сён­ня за­ха­ваць і раз­віць лі­та­ра­тур­ныя тра­ды­цыі і пры гэ­тым не ад­штурх­нуць асноў­ную ма­су чы­тац­кай пуб­лі­кі. Ці маг­чы­ма пра­па­на­ваць су­час­на­му ча­ла­ве­ку ці­ка­вую яму кні­гу, а пісь­мен­ні­ку знай­сці свай­го чы­та­ча?» — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што не ве­рыць у на­ступ­лен­не «змяр­кан­ня лі­та­ра­тур­най эпо­хі ў Бе­ла­ру­сі». «У жыц­ці на­ша­га на­ро­да лі­та­ра­ту­ра заў­сё­ды бы­ла срод­кам па­знан­ня све­ту і вы­ха­ван­ня асо­бы, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Не­здар­ма паэ­зія і про­за Ку­па­лы і Ко­ла­са, Баг­да­но­ві­ча і Ме­ле­жа, Ка­рат­ке­ві­ча і Бы­ка­ва з'яў­ля­юц­ца кры­ні­цай на­цы­я­наль­на­га го­на­ру мно­гіх па­ка­лен­няў бе­ла­ру­саў».

«Ча­му най­вы­шэй­шая план­ка, пад­ня­тая на­шы­мі вя­лі­кі­мі пісь­мен­ні­ка­мі, не ад­па­вя­дае су­час­на­му ста­ну лі­та­ра­тур­на­га пра­цэ­су? — звяр­нуў­ся Прэ­зі­дэнт да пры­сут­ных. — Мо­жа быць, мас­ці­тым пісь­мен­ні­кам пе­ра­шка­джае інер­цыя мыс­лен­ня, а ма­ла­до­му па­ка­лен­ню не ха­пае жыц­цё­вай муд­рас­ці, во­пы­ту? Ці прос­та змя­ніў­ся час і на­ша лі­та­ра­ту­ра раз­ві­ва­ец­ца ў рэ­чы­шчы агуль­на­су­свет­ных тэн­дэн­цый, стра­ціў­шы тра­ды­цыі на­цы­я­наль­най пісь­мен­ніц­кай шко­лы?»

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што лі­та­ра­ту­ра заў­сё­ды сіл­ка­ва­ла ідэ­я­мі і сю­жэ­та­мі ін­шыя ві­ды мас­тац­тва, і па­ці­ка­віў­ся, як раз­ві­ва­ец­ца гэ­та твор­чая са­друж­насць сён­ня. «Ці спра­вяд­лі­выя прэ­тэн­зіі пісь­мен­ні­каў, што су­час­ныя кам­па­зі­та­ры і рэ­жы­сё­ры ад­вяр­ну­лі­ся ад на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры? Ці пры­чы­най спа­ду ці­ка­вас­ці з'яў­ля­ец­ца не­да­хоп год­ных кніг?» — па­ці­ка­віў­ся кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ка­жу­чы пра пісь­мен­ні­каў, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на ад­сут­насць вя­лі­кіх тво­раў, ня­гле­дзя­чы на тое што пісь­мен­ні­каў ні­што не стрым­лі­вае ў сва­бо­дзе твор­час­ці.

Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што ў са­вец­кі час у ко­ле твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі бы­ло пры­ня­та скар­дзіц­ца на ціск цэн­зу­ры і за­кас­ця­не­ласць, кос­насць сац­рэ­а­ліз­му. «Ад­нак ме­на­ві­та ў тыя га­ды лі­та­ра­ту­ра зда­бы­ла вы­со­кі аў­та­ры­тэт. Яў­ген Еў­ту­шэн­ка на­зваў пісь­мен­ні­каў людзь­мі, у якіх «бродит гор­дый дух граж­дан­ства, ко­му ую­та нет, по­коя нет», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Праў­да, я і ця­пер, гле­дзя­чы ней­кія філь­мы і чы­та­ю­чы тыя ці ін­шыя опу­сы вя­лі­кіх лі­та­ра­та­раў, ар­тыс­таў і ін­ша­га лю­ду з ва­ша­га цэ­ха, са здзіў­лен­нем вы­яў­ляю, што іх, ба­чы­це, там пры­ціс­ка­лі ў са­вец­кія ча­сы, за­ціс­ка­лі, пра­ца­ваць не да­ва­лі, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Але ўсе яны ста­лі на­род­ны­мі, усе жы­лі вы­дат­на та­ды. Та­му я раб­лю скід­ку, што ця­пер ста­ла мод­на скар­дзіц­ца: «Ах, вось та­ды нас за­ціс­ка­лі, пры­ціс­ка­лі і гэ­так да­лей». Ну, ня­хай бу­дзе так».

«У на­шы дні ні­хто не дык­туе, пра што і як пі­саць. Ка­лі дык­ту­юць, то вы, ка­лі лас­ка, ска­жы­це, хто і што дык­туе. Сыш­лі ў мі­ну­лае цэн­зу­ра і дзярж­ма­на­по­лія на дру­ка­ва­нае сло­ва. Ка­лі не так, вы так­са­ма мне пра гэ­та ска­жы­це», — звяр­нуў­ся кі­раў­нік дзяр­жа­вы да пісь­мен­ні­каў.

«Ад­нак сва­бо­да не спа­ра­дзі­ла вя­лі­кай лі­та­ра­ту­ры, а пры­вя­ла да рас­ко­лу пісь­мен­ніц­кай су­поль­нас­ці. Што гэ­та, ту­пік? Або ў вас ёсць на­дзея на ад­наў­лен­не адзі­на­га твор­ча­га по­ля?» — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Пісь­мен­ні­кі, якія вы­сту­пі­лі на су­стрэ­чы, рас­па­вя­лі аб хва­лю­ю­чых іх праб­ле­мах. У пры­ват­нас­ці, га­вор­ка іш­ла пра су­час­ныя тэн­дэн­цыі ў лі­та­ра­ту­ры і ў цэ­лым зні­жэн­ні ці­ка­вас­ці да кні­гі ў све­це, а не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі. І, на іх дум­ку, сён­ня сфе­ра лі­та­ра­ту­ры зна­хо­дзіц­ца не ў леп­шым ста­не.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не, ча­му так ма­ла рэ­кла­му­юць ай­чын­ныя тво­ры і аў­та­раў, Прэ­зі­дэнт зноў вяр­нуў­ся да тэ­мы вы­са­ка­я­кас­ных мас­тац­кіх пра­дук­таў. «Ска­жы­це: што рэ­кла­ма­ваць? Дай­це пра­дук­цыю, якую мож­на рэ­кла­ма­ваць, і мы срод­кі на гэ­та зной­дзем», — ад­зна­чыў ён. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў эфек­тыў­най ад­да­чы ад срод­каў, якія вы­дзя­ляе дзяр­жа­ва на пад­трым­ку твор­чых пра­цэ­саў. У пры­ват­нас­ці, ён звяр­нуў ува­гу на ўкла­дан­не дзяр­жа­вай срод­каў у раз­віц­цё кі­не­ма­та­гра­фіч­най га­лі­ны. «Ад­да­чы ад гэ­та­га мы па­куль не ба­чым. А гэ­та ж гро­шы на­ро­да», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Дзяр­жа­ва ча­кае ад пісь­мен­ні­каў тво­раў, якія спры­я­лі б вы­ха­ван­ню гра­ма­дзян сва­ёй кра­і­ны і па­тры­я­тыз­му. І гро­шы тут не заў­сё­ды ады­гры­ва­юць га­лоў­ную ро­лю. Са­мае важ­нае — гэ­та та­лент. На ме­ра­пры­ем­стве бы­лі пры­ве­дзе­ны пры­кла­ды та­го, як ча­сам да­лё­кія ад мас­тац­тва лю­дзі без укла­дан­ня вя­лі­кіх срод­каў ства­ра­юць вель­мі па­пу­ляр­ныя тво­ры.

Гу­тар­ка пра лі­та­ра­ту­ру па­сту­по­ва пе­ра­цяк­ла ў рэ­чы­шча гу­тар­кі аб сфе­ры аду­ка­цыі. Га­вор­ка зай­шла аб тым, якую лі­та­ра­ту­ру сён­ня пра­па­ноў­ва­юць чы­таць дзе­цям у шко­ле і ці да­стат­ко­ва ў гэ­тым пе­ра­лі­ку бе­ла­рус­кіх аў­та­раў. Удзель­ні­кі су­стрэ­чы лі­чаць, што вар­та больш ува­гі звяр­нуць на па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай мо­вы як унут­ры кра­і­ны, так і за яе ме­жа­мі. Пра­гу­ча­ла так­са­ма пра­па­но­ва па­ду­маць аб ства­рэн­ні на­цы­я­наль­най ВНУ, дзе вы­кла­дан­не вя­ло­ся б толь­кі на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Бы­ло ўзня­та пы­тан­не і пра­цы вы­да­вец­тваў, у су­вя­зі з чым бы­ла вы­ка­за­на дум­ка аб не­аб­ход­нас­ці больш уваж­лі­ва вы­ву­чаць чы­тац­кі по­пыт, ад­пра­ца­ваць пра­па­но­вы па кон­курс­ным па­ды­хо­дзе для вы­дан­ня кніг з дзяр­жаў­най пад­трым­кай.

У раз­віц­цё гэ­тай тэ­мы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ў кра­і­не не бу­дуць пра­ца­ваць вы­да­вец­твы, дзей­насць якіх бу­дзе су­пя­рэ­чыць нор­мам за­ко­на. «Дзяр­жа­ва бу­дзе дзей­ні­чаць у рам­ках за­ко­на і ма­раль­ных прын­цы­паў гра­мад­ства, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Я заў­сё­ды пра­шу дзяр­жаў­ных слу­жа­чых быць сум­лен­ны­мі і спра­вяд­лі­вы­мі. І, ка­лі ней­кія пісь­мен­ні­кі, вы­да­вец­твы бу­дуць су­пя­рэ­чыць гэ­тым прын­цы­пам, яны не­ад­клад­на бу­дуць за­кры­ты».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ця­пер у кі­но, лі­та­ра­ту­ры за­над­та шмат тэм жорст­кас­ці і гвал­ту, ад якіх боль­шасць чы­та­чоў і гле­да­чоў ста­мі­ла­ся. На яго дум­ку, не ха­пае па­пу­ляр­ных тво­раў, асаб­лі­ва ў кі­но і на тэ­ле­ба­чан­ні, у якіх рас­па­вя­да­ец­ца аб звы­чай­ных ча­ла­ве­чых лё­сах.

Удзель­ні­кі су­стрэ­чы вы­ка­за­лі так­са­ма па­жа­дан­не, каб у кра­і­не з'я­віў­ся знач­ны лі­та­ра­тур­ны кон­курс. Прэ­зі­дэнт пад­тры­маў гэ­тую ідэю, ад­зна­чыў­шы, што кры­тэ­рыі ад­бо­ру і вы­зна­чэн­ня пе­ра­мож­цаў па­він­ны вы­пра­ца­ваць са­мі пісь­мен­ні­кі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­на­ваў пра­вес­ці кон­курс да за­кан­чэн­ня 2014 го­да і абя­цаў на­ве­даць яго фі­наль­ную част­ку, ка­лі бу­дуць пад­во­дзіц­ца вы­ні­кі.

У за­вяр­шэн­не су­стрэ­чы кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­ўва­жыў, што за­ста­лі­ся не­за­кра­ну­ты­мі яшчэ мно­гія тэ­мы, і пра­па­на­ваў пра­цяг­нуць раз­мо­ву паз­ней. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пра­сіў вы­лу­чыць для на­ступ­най су­стрэ­чы тыя праб­ле­мы, якія маг­чы­ма вы­ра­шыць толь­кі на ўзроў­ні Прэ­зі­дэн­та.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.