Вы тут

Аляксандр Гур'янаў прыме ўдзел у Дні беларускай эканомікі ў Швейцарыі


Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Гур'янавым зробіць візіт у Швейцарскую Канфедэрацыю 29-30 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў  начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Асноўнай мэтай візіту з'яўляецца ўдзел 30 кастрычніка ў Дні беларускай эканомікі ў горадзе Буснанг у кантоне Тургау", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык. Арганізатары гэтага мерапрыемства - Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Аб'яднаная палата Швейцарыя - СНД, Беларуска-швейцарскі дзелавы савет і пасольства Беларусі ў Швейцарыі.

У час Дня эканомікі плануецца праінфармаваць швейцарскі бок аб эканамічным і інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі, аказаць падтрымку беларускім кампаніям пры выхадзе на швейцарскі рынак, садзейнічаць інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж БелГПП і Аб'яднанай гандлёвай палатай Швейцарыя - СНД.

Таксама запланаваны сустрэчы Аляксандра Гур'янава ў Федэральным дэпартаменце эканомікі, адукацыі і даследаванняў, Дзяржсакратарыяце па эканамічных пытаннях, Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі. "Будзе абмеркавана шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых эканамічных адносін, у тым ліку тэма правядзення чарговага пасяджэння беларуска-швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.