Вы тут

«Мінёры» памыляюцца аднойчы


Аб раз­бу­раль­ным уз­дзе­ян­ні спай­су сён­ня не ка­жа толь­кі ля­ні­вы. На Ма­гі­лёў­шчы­не, на шчас­це, за­гі­ну­лых ад гэ­тай атру­ты ня­ма. Але 38 ча­ла­век, якія па­спра­ба­ва­лі яе, прай­шлі праз рэ­ані­ма­цый­ная ад­дзя­лен­ні. Каб яшчэ раз пе­ра­сце­раг­чы мо­ладзь ад не­бяс­печ­на­га кро­ку, у Ма­гі­лё­ве ад­быў­ся «круг­лы стол», дзе су­раз­моў­ца­мі сту­дэн­таў Ма­гі­лёў­ска­га фі­лі­яла «БІП — ін­сты­тут пра­ва­знаў­ства» ста­лі прад­стаў­ні­кі ўпраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці і ўпраў­лен­ня Дзярж­ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

Аб тым, на­коль­кі сур'­ёз­ная гэ­тая па­гро­за, свед­чаць на­ступ­ныя фак­ты. Ка­лі ў мі­ну­лым го­дзе за 9 ме­ся­цаў на Ма­гі­лёў­шчы­не бы­ла вы­яў­ле­на 279 вы­пад­каў не­за­кон­на­га аба­ро­ту нар­ка­тыч­ных срод­каў, то сё­ле­та за та­кі ж пе­ры­яд — 519. Рас­па­ча­та 288 кры­мі­наль­ных спраў, звя­за­ных з не­за­кон­ным рас­паў­сюдж­ван­нем спай­саў. Спа­жыў­ца­мі ку­рыль­ных су­ме­сяў ста­но­вяц­ца зу­сім ма­ла­дыя лю­дзі, якім уся­го па 16-17 га­доў. Яны не ра­зу­ме­юць, на­коль­кі гэ­та не­бяс­печ­на.

— На ўзбра­ен­ні на­шых экс­пер­таў з'я­ві­ла­ся су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, якое да­зва­ляе на пра­ця­гу не­каль­кіх га­дзін рас­па­зна­ваць па­да­зро­ныя рэ­чы­вы, — па­ве­да­міў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ва­ле­рый Ка­лін. — Гэ­та дае маг­чы­масць вель­мі апе­ра­тыў­на за­но­сіць но­выя прэ­па­ра­ты ў спіс за­ба­ро­не­ных. У гэ­тым сэн­се мы на­ват апя­рэдж­ва­ем Ра­сію. А га­лоў­нае, з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць ад­ра­зу за­тры­маць ула­даль­ні­ка ку­рыль­най су­ме­сі. Ра­ней, ка­лі экс­пер­ты­за зай­ма­ла шмат ча­су, гэ­та бы­ло праб­ле­ма­тыч­на.

На­чаль­нік упраў­лен­ня Дзярж­ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Мі­ка­лай Ку­лін­чык па­раў­наў ча­ла­ве­ка, які спра­буе спайс, з мі­нё­рам. «Тыя лю­дзі, якія зай­ма­юц­ца вы­ра­бам нар­ка­тыч­ных суб­стра­таў, звы­чай­на вель­мі да­лё­кія ад хі­міі ў цэ­лым і фар­ма­ка­ло­гіі ў пры­ват­нас­ці, — ад­зна­чыў ён. — Яны не ду­ма­юць аб тым, якая коль­касць рэ­чы­ва бу­дзе не­бяс­печ­най для бу­ду­ча­га спа­жыў­ца. У іх мэ­ты ін­шыя — атры­маць гро­шы. Іх зу­сім не тур­буе, бу­дзе гэ­та ка­мусь­ці каш­та­ваць жыц­ця або не».

Пра­ва­ахоў­ні­кі не вы­клю­ча­юць і тое, што з да­па­мо­гай спай­саў мо­гуць здзяйс­няц­ца ды­вер­сіі. Уз­дзе­ян­не гэ­тых суб­стра­таў на мозг вель­мі раз­бу­раль­нае. Ад­бы­ва­ец­ца «вы­паль­ван­не» цэ­лых яго ўчаст­каў. Ча­ла­век па­сту­по­ва пе­ра­тва­ра­ец­ца ў іс­то­ту, якой вель­мі лёг­ка кі­ра­ваць.

На­чаль­нік упраў­лен­ня су­до­ва-псі­хі­ят­рыч­ных экс­пер­тыз упраў­лен­ня Дзярж­ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз Ан­тон Ба­ла­шоў на­ват ус­пом­ніў вы­па­дак са сва­ёй прак­ты­кі, ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век рас­па­вя­даў яму аб тым, як пад уз­дзе­ян­нем га­лю­цы­на­ген­ных прэ­па­ра­таў ча­каў на пры­пын­ку ў Ма­гі­лё­ве тра­лей­бус, а пад'­ехаў цяг­нік мет­ро.

Мо­ладзь ці­ка­ві­ла, ад­куль трап­ля­юць у Бе­ла­русь спай­сы, як пра­ва­ахоў­ні­кі зма­га­юц­ца з ін­тэр­нэт-па­стаў­шчы­ка­мі ку­рыль­ных су­ме­сяў, ці ад­бы­ва­ец­ца пры­вы­кан­не ад ад­ной спро­бы, як раз­ві­ва­ец­ца нар­ка­тыч­ная за­леж­насць і на­коль­кі цяж­ка ад яе па­зба­віц­ца. На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні пра­гу­ча­лі пад­ра­бяз­ныя ад­ка­зы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.