Вы тут

Dadomu.by: колькі дзяцей ужо ў сям'і?


Адзі­ны рэс­пуб­лі­кан­скі ін­тэр­нэт-пар­тал www.dadomu.by ад­зна­чыў свой пер­шы «дзень на­ра­джэн­ня». Ён рас­па­чаў сваю ра­бо­ту 14 каст­рыч­ні­ка 2013 го­да. За пер­шы год ра­бо­ты пар­та­ла больш за 50 ты­сяч ча­ла­век ме­лі маг­чы­масць атры­маць са­мую роз­на­ба­ко­вую ін­фар­ма­цыю па пы­тан­нях ся­мей­на­га ўлад­ка­ван­ня дзя­цей.

На мо­мант ад­крыц­ця на пар­та­ле бы­лі зме­шча­ны звест­кі пра 3488 дзя­цей, якім па­тра­ба­ва­ла­ся ся­мей­нае ўлад­ка­ван­не. З вы­ка­ры­стан­нем прад­стаў­ле­най на пар­та­ле ін­фар­ма­цыі 535 дзя­цей на­бы­лі сем'і: з іх 215 дзя­цей бы­лі ўсы­ноў­ле­ны, 83 дзі­ця­ці пе­ра­да­дзе­ны пад апе­ку, 77 не­паў­на­лет­ніх пе­ра­да­дзе­ны на вы­ха­ван­не ў пры­ём­ныя сем'і, 46 дзя­цей — у дзі­ця­чыя да­мы ся­мей­на­га ты­пу і 114 дзя­цей бы­лі вер­ну­ты баць­кам.

Ка­лі ў чац­вёр­тым квар­та­ле 2013 го­да з да­па­мо­гай пар­та­ла на ся­мей­ныя фор­мы ўлад­ка­ван­ня бы­ло пе­ра­да­дзе­на 117 дзя­цей, то за 9 ме­ся­цаў 2014 го­да — ужо 418 дзя­цей.

Па ста­не на 14 каст­рыч­ні­ка гэ­та­га го­да на пар­та­ле бы­лі прад­стаў­ле­ны звест­кі пра 4265 дзя­цей. За год функ­цы­я­на­ван­ня пар­тал па­поў­ніў­ся ін­фар­ма­цы­яй пра 1481 дзі­ця, кож­нае з якіх жа­дае быць у сям'і.

Ал­га­рыт­мы фор­маў ся­мей­на­га ўлад­ка­ван­ня, сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ныя і да­ступ­на па­да­дзе­ныя на пар­та­ле, да­па­ма­га­юць кан­ды­да­там ва ўсы­на­ві­це­лі, апе­ку­ны, па­тра­нат­ныя вы­ха­валь­ні­кі і пры­ём­ныя баць­кі вы­зна­чыц­ца з вы­ба­рам ап­ты­маль­най фор­мы пры­ёму дзі­ця­ці ў сям'ю, а так­са­ма спра­шча­юць унут­ры­ся­мей­ную адап­та­цыю пас­ля пры­ёму дзі­ця­ці на вы­ха­ван­не.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.