Вы тут

Ранцье — гэта не па-нашаму?


Ча­му па­жы­лыя мін­ча­не не спя­ша­юц­ца за­клю­чаць да­га­вор рэн­ты

У рэ­дак­цыю "Звяз­ды" па­сту­пае ня­ма­ла зван­коў, у якіх адзі­но­кія па­жы­лыя лю­дзі з роз­ных рэ­гі­ё­наў кра­і­ны ці­ка­вяц­ца, ці мо­гуць яны за­клю­чыць са сва­ім вы­кан­ка­мам да­га­вор рэн­ты, пра які яны ў свой час пра­чы­та­лі ў на­шай га­зе­це. Пры­хо­дзіц­ца тлу­ма­чыць, што гэ­та но­вая са­цы­яль­ная па­слу­га па­куль рэа­лі­зу­ец­ца ў якас­ці экс­пе­ры­мен­та толь­кі ў Мін­ску. Між тым мін­ча­не не вель­мі спя­ша­юц­ца за­клю­чаць да­га­вор рэн­ты ці, па-ін­ша­му, па­жыц­цё­ва­га ўтры­ман­ня, з дзяр­жа­вай. Па­куль на гэ­та на­ва­жы­лі­ся толь­кі 19 па­жы­лых лю­дзей. Ча­му? Якія пе­ра­сця­ро­гі і стра­хі імі ва­ло­да­юць? Ці аб­грун­та­ва­ныя яны? Па­спра­бу­ем ра­за­брац­ца ў гэ­тым ра­зам з га­лоў­ным спе­цы­я­ліс­там упраў­лен­ня са­цы­яль­ных уста­ноў ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­ны Мін­гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­най Кня­зе­вай.

Са­мым ра­зум­ным ў нас лі­чыц­ца ад­пі­саць ква­тэ­ру або па­да­рыць яе ўну­кам...

— Пер­шы да­га­вор рэн­ты быў скла­дзе­ны ўжо ў лю­тым 2012 го­да, — ус­па­мі­нае Тац­ця­на Кня­зе­ва. — Гэ­ты муж­чы­на 1937 го­да на­ра­джэн­ня і сён­ня жы­ве ў Каст­рыч­ніц­кім ра­ё­не Мін­ска і аб­слу­гоў­ва­ец­ца са­цы­яль­ны­мі служ­ба­мі. Ні­я­кіх скар­гаў на аб­слу­гоў­ван­не ад яго не па­сту­па­ла. Яму вы­плач­ва­ец­ца рэнт­ная вы­пла­та ў па­ме­ры 3 ба­за­вых ве­лі­чынь. Мно­гія ра­ней ка­за­лі: "Гэ­та ка­пей­кі". Але гля­дзі­це са­мі: ка­лі з гэ­тым муж­чы­нам за­клю­чаў­ся да­га­вор, ба­за­вая ве­лі­чы­ня бы­ла роў­ная 35 ты­сяч руб­лёў. Гэ­та зна­чыць, ён атрым­лі­ваў 105 ты­сяч. На сён­няш­ні дзень ба­за­вая ве­лі­чы­ня скла­дае 150 ты­сяч руб­лёў, і ён атрым­лі­вае да­дат­ко­ва да пен­сіі 450 ты­сяч.

— Ча­му так ма­ла лю­дзей за­клю­чы­лі да­га­во­ры?

— Для ад­пра­цоў­кі роз­ных праб­лем­ных сі­ту­а­цый, якія мо­гуць з'яў­ляц­ца пры за­клю­чэн­ні та­кіх да­га­во­раў, гэ­та да­стат­ко­вая коль­касць, — лі­чыць на­ша су­раз­моў­ца. — Пры­чым ці­ка­вяц­ца гэ­тым пы­тан­нем мно­гія. Але па­куль яшчэ не ад­пра­ца­ва­на за­ка­на­даў­ства ў да­чы­нен­ні да за­клю­чэн­ня да­га­во­ра рэн­ты фі­зіч­най асо­бы (па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка) ??з юры­дыч­най (Мін­гар­вы­кан­ка­мам). Та­кое ўпер­шы­ню ў на­шай прак­ты­цы, і тут ёсць ню­ан­сы.

Мы пра­па­ноў­ва­лі ска­рэк­та­ваць па­ста­но­ву і да­зво­ліць за­клю­чаць да­га­во­ры так­са­ма і з гра­ма­дзя­на­мі, якія да­сяг­ну­лі 70-га­до­ва­га ўзрос­ту і ма­юць дзя­цей. Не­ка­то­рыя са­праў­ды ма­юць дзя­цей, якія па за­ко­не аба­вя­за­ны іх утрым­лі­ваць. Але іх дзе­ці зу­сім ухі­лі­лі­ся ад гэ­та­га і не кан­так­ту­юць са сва­і­мі баць­ка­мі, ін­шы раз на пра­ця­гу мно­гіх га­доў, на­ват пра­жы­ва­ючы ў ад­ным і тым жа го­ра­дзе. Мно­гія з гэ­тых дзя­цей, з іх слоў, не прэ­тэн­ду­юць на жыл­лё сва­іх баць­коў, яны там не пра­пі­са­ны, не ўдзель­ні­ча­лі ў пры­ва­ты­за­цыі і не ма­юць пра­воў на яго. Іх па­жы­лым баць­кам сён­ня па­трэб­на да­па­мо­га. Яны звяр­та­юц­ца да нас, і та­кіх вы­пад­каў шмат, але за­ка­на­даў­ства, якое ця­пер ма­ец­ца ў рам­ках экс­пе­ры­мен­та, не да­зва­ляе нам з імі за­клю­чаць та­кі да­га­вор і да­па­ма­гаць ім на гэ­тай асно­ве.

Да та­го ж па­жы­лыя лю­дзі, як пра­ві­ла, не­да­вер­лі­выя і асця­рож­ныя, у сі­лу на­ват уз­рос­та­вых асаб­лі­вас­цяў. Яны на­огул да ўся­го но­ва­га ста­вяц­ца вель­мі на­сця­ро­жа­на, а тым больш да та­го, што ты­чыц­ца ма­ё­мас­ных ад­но­сін. І гэ­та цал­кам нар­маль­на. Ра­ней у дзяр­жа­ве бы­лі праб­ле­мы, ка­лі ў пе­ры­яд пе­ра­бу­до­вы знік­лі ўкла­ды, і мно­гія доб­ра гэ­та па­мя­та­юць. Гэ­та так­са­ма фак­тар. А са­мае га­лоў­нае — гэ­тыя лю­дзі бы­лі вы­ха­ва­ны на тым, што ўсё ва­кол дзяр­жаў­нае. І ця­пер яны атры­ма­лі пра­ва на ўлас­насць, але ні­хто не на­ву­чыў іх, як рас­па­ра­джац­ца ёю. Са­мым ра­зум­ным у нас лі­чыц­ца ад­пі­саць ква­тэ­ру або па­да­рыць яе ўну­кам. А як з гэ­тай не­ру­хо­мас­ці атрым­лі­ваць гро­шы пры жыц­ці, іх ні­хто не ву­чыў.

"Пад­ма­нуць! Па­ско­раць смерць! Вы што, НТБ не гля­дзі­це?"

Ме­на­ві­та так мне тлу­ма­чы­лі па­жы­лыя лю­дзі з Клу­ба ба­буль, у якіх я спы­та­ла, ча­го мо­гуць асце­ра­гац­ца па­жы­лыя лю­дзі. Так, я НТБ не гля­джу. А вось па­жы­лыя лю­дзі вя­лі­кі час пра­вод­зяць ля тэ­ле­эк­ра­наў і гля­дзяць ра­сій­скія ка­на­лы. "Па тэ­ле­ві­за­ры та­кія жа­хі па­каз­ва­юць! Ква­тэ­ру за­бра­лі, па­кі­ну­лі ста­рых на ву­лі­цы...", — рас­каз­ва­юць яны.

Але да­вай­це ўдак­лад­нім: хто за­браў? Хто збі­ра­ец­ца па­ско­рыць смерць ста­ро­га ча­ла­ве­ка? У са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка ня­ма ні­я­кай вы­га­ды ад смер­ці па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка. Ён пра­цуе на дзяр­жа­ву ў тэ­ры­та­ры­яль­ным цэнт­ры. І ён не за­ці­каў­ле­ная асо­ба, бо ква­тэ­ра гэ­тая да­ста­нец­ца не яму. Яна не да­ста­нец­ца ні тэ­ры­та­ры­яль­на­му цэнт­ру, ні Мін­гар­вы­кан­ка­му. Мін­гар­вы­кан­кам па­ві­нен бу­дзе пас­ля ско­ну гас­па­да­ра гэ­тае жыл­лё пра­даць па тых цэ­нах, якія бу­дуць ся­рэд­ні­мі на той мо­мант, ка­му-не­будзь з чар­га­ві­коў.

— На­ад­ва­рот, ка­лі ў сац­ра­бот­ні­ка ёсць на аб­слу­гоў­ван­ні па­ста­ян­ныя клі­ен­ты, па­між ім і гэ­ты­мі людзь­мі склад­ва­юц­ца ней­кія ад­но­сі­ны, яны пры­ці­ра­юц­ца адзін да ад­на­го, пад­ладж­ва­юц­ца, і яму ляг­чэй і кам­форт­ней пра­ца­ваць пры гэ­тым, — тлу­ма­чыць Тац­ця­на Кня­зе­ва.

А вось ка­лі да­га­вор рэн­ты за­клю­ча­ец­ца з фі­зіч­най асо­бай: сва­я­ком, су­сед­кай або зна­ё­май, то тут ужо пры­сут­ні­чае пра­мая за­ці­каў­ле­насць ча­ла­ве­ка.

Рэн­та­выя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі іс­ну­юць даў­но: та­кія да­га­во­ры за­клю­ча­юць адзін з ад­ным сва­я­кі, зна­ё­мыя. Але не­ма­лая коль­касць іх пас­ля ска­соў­ва­ец­ца. Ча­му? Спа­чат­ку, як пра­ві­ла, усё ідзе доб­ра. Але з ча­сам па­чы­на­юц­ца ней­кія праб­ле­мы до­ма, і за­ехаць да ба­бу­лі не атрым­лі­ва­ец­ца. Да­лей — больш: то ча­ла­век ад­чу­вае ся­бе дрэн­на або ста­міў­ся, то зі­ма, на ву­лі­цы цём­на і хо­лад­на, а ехаць, на­прык­лад, трэ­ба на ін­шы ка­нец го­ра­да. І ба­бу­ля рап­там па­чы­нае ўспры­мац­ца кап­рыз­най, за­над­та па­тра­ба­валь­най...

Ува­га і кло­пат па­сту­по­ва ідуць на змян­шэн­не, а ў вы­ні­ку ба­бу­ля не за­да­во­ле­на, ужо шка­дуе аб тым, што за­клю­чы­ла рэн­ту, і па­чы­нае ду­маць аб ска­са­ван­ні да­га­во­ра. А са­цы­яль­ны ра­бот­нік пры­яз­джае да па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка ў свой ??пра­цоў­ны час — гэ­та яго ра­бо­та, за якую ён атрым­лі­вае гро­шы, і ад­віль­ваць з ча­сам ад яе ён не ста­не.

Да та­го ж да­га­во­рам пра­ду­гле­джа­на, што ка­лі па­жы­лы ча­ла­ве­ка не зной­дзе агуль­най мо­вы з са­цы­яль­ным ра­бот­ні­кам, то для яго аб­слу­гоў­ван­ня зной­дуць ін­ша­га ча­ла­ве­ка.

***

Да­рэ­чы, па­вод­ле звес­так спе­цы­я­ліс­таў Ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­ца­ба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма, за 2013 год пен­сі­я­нер, які пер­шым за­клю­чыў да­га­вор аб па­жыц­цё­вай рэ­нце, атры­маў 3 млн 870 тыс. руб­лёў рэн­та­вых вы­плат. Ка­му­наль­ныя па­слу­гі яму аплач­вае дзяр­жа­ва (ле­тась гэ­та скла­ла амаль 4 млн руб.), тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр пла­ціць з па­за­бюд­жэт­ных срод­каў за тэ­ле­ба­чан­не і ра­дыё (35-40 тыс. руб.). Ня­даў­на ў яго ква­тэ­ры бы­лі за­ме­не­ны кра­ны. Сваю пен­сію па­жы­лы ча­ла­век так­са­ма пра­цяг­вае атрым­лі­ваць.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.