Вы тут

Маленькія — не значыць незаўважныя


Аба­ра­няць пра­вы бе­ла­рус­кіх дзя­цей бу­дзе лі­дар гур­та «J:Морс» Ула­дзі­мір Пу­гач

«Я зі­мой час­цей на­ча­ваў з са­ба­кам у буд­цы, бо ён цёп­лы, яго мож­на аб­няць і грэц­ца. А ма­ма з та­там до­ма на­пі­ва­лі­ся і за­бы­ва­лі­ся та­піць». Гэ­та свед­чан­не вы­ха­ван­ца ад­ной са школ за­кры­та­га ты­пу ў Ма­гі­лё­ве, дзе на­ву­ча­юц­ца дзе­ці ў кан­флік­це з за­ко­нам. Тое, што па­доб­нае ад­бы­ва­ец­ца ў да­стат­ко­ва спа­кой­най кра­і­не, дзе ня­ма эпі­дэ­мій, лю­дзі не па­мі­ра­юць ад го­ла­ду і хо­ла­ду, ура­зі­ла вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га ар­тыс­та Ула­дзі­мі­ра Пу­га­ча. Да та­кой сту­пе­ні, што дня­мі ў ста­ліч­най гас­ці­ні­цы «Пе­кін» ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія яго ўступ­лен­ня на па­са­ду па­сла доб­рай во­лі Дзі­ця­ча­га Фон­ду ААН (ЮНІ­СЕФ).

13-45

На ўра­чыс­тас­ці пры­сут­ні­ча­лі рэ­гі­я­наль­ны ды­рэк­тар ЮНІ­СЕФ для кра­ін Цэнт­раль­най і Ус­ход­няй Еў­ро­пы і СНД Ма­ры-П'ер Пу­ар'е, прад­стаў­нік Дзі­ця­ча­га фон­ду ААН (ЮНІ­СЕФ) у Бе­ла­ру­сі Юрый Ак­са­міт­ны і, як ка­жуць у та­кіх вы­пад­ках, са­мі ві­ноў­нік свя­та з жон­кай.

— ЮНІ­СЕФ пра­цуе з Ула­дзі­мі­рам ужо да­стат­ко­ва вя­лі­кую коль­касць га­доў. У нас бы­ла маг­чы­масць пе­ра­ка­нац­ца ў важ­нас­ці і плё­не та­ко­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, — ска­заў Юрый Ак­са­міт­ны і вы­ра­зіў спа­дзя­ван­не на пра­цяг та­кой су­пра­цы.

Ён ад­зна­чыў, што вы­бар ар­га­ні­за­цыі не быў вы­пад­ко­вым. Яшчэ ў 2002 го­дзе гурт «J:Морс» вы­сту­піў на кан­цэр­це ў пад­трым­ку гла­баль­най кам­па­ніі «Ска­жам дзе­цям ТАК!». У 2004 го­дзе Ула­дзі­мір пад­тры­маў дзі­ця­чае свя­та ў пар­ку імя Гор­ка­га «Пра­вы дзі­ця­ці — твае пра­вы». За­тым у 2006 го­дзе ён з сям'­ёй пры­маў удзел у ін­фар­ма­цый­най кам­па­ніі для пад­лет­каў па зда­ро­вым ла­дзе жыц­ця. Два га­ды та­му ра­зам з ар­тыс­там быў зроб­ле­ны фільм пра дзя­цей у кан­флік­це з за­ко­нам «Анё­лы не спяць», а ле­тась вы­ка­наў­ца ўдзель­ні­чаў у кам­па­ніі «5 кро­каў» — пра тое, як важ­на ве­даць свой ВІЧ-ста­тус.

У сваю чар­гу, Ма­ры-П'ер Пу­ар'е рас­па­вя­ла, што на пра­ця­гу 20 га­доў пра­цы ў Бе­ла­ру­сі ў ар­га­ні­за­цыі бы­ла адзі­ная дак­лад­ная мэ­та — пра­ліць свят­ло на най­больш сла­бых, мар­гі­на­лі­за­ва­ных дзя­цей. Гэ­та дзе­ці з ін­ва­лід­нас­цю ці тыя, якія жы­вуць у спе­цы­яль­ных уста­но­вах, па­збаў­ле­ныя ся­мей­на­га кло­па­ту.

— На­ша ра­бо­та за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб пе­ра­ка­нац­ца, што гэ­тыя дзе­ці не за­бы­тыя. Спа­дар Пу­гач сён­ня да­лу­ча­ец­ца да сям'і між­на­род­ных па­слоў ЮНІ­СЕФ. Яны вы­кон­ва­юць важ­ную мі­сію: свед­чаць аб тым, у якіх умо­вах жы­вуць дзе­ці, і да­зва­ля­юць ім стаць бач­ны­мі ў гра­мад­стве, — ска­за­ла рэ­гі­я­наль­ны ды­рэк­тар.

За­тым яна афі­цый­на пры­зна­чы­ла вы­ка­наў­цу па­слом, уру­чыў­шы яму на­груд­ны зна­чок, які ар­тыст доў­га не мог пры­шпі­ліць да ка­шу­лі. На­рэш­це ад­зна­ка бы­ла за­ма­ца­ва­на на гру­дзях лі­да­ра гур­та «J:Морс» і ўдзель­ні­кі за­вяр­шы­лі афі­цый­ную цы­ры­мо­нію пры­зна­чэн­ня пад­пі­сан­нем да­га­во­ра.

— Для мя­не гэ­та вя­лі­кі го­нар. Я атры­маў за­рад ба­дзё­рас­ці, упэў­не­нас­ці ў са­бе і сур'­ёз­най ад­каз­нас­ці. Пра­ек­ты, якія мы ажыц­цяў­ля­лі з ЮНІ­СЕФ ра­ней, бы­лі не­сіс­тэм­ны­мі і кроп­ка­вы­мі. Гэ­та як пад­час шпа­цы­ру па на­бя­рэж­най уба­чыць ча­ла­ве­ка, які то­не, кі­нуць яму вы­ра­та­валь­ны круг і, пе­ра­ка­наў­шы­ся, што з ім усё ў па­рад­ку, пай­сці да­лей. А тое, што па­чы­на­ец­ца ця­пер, у ма­ім ра­зу­мен­ні ўжо не пра­гул­ка па на­бя­рэж­най, а быц­цам ты плы­веш на ка­та­ры з над­пі­сам «Па­ра­ту­нак». Гэ­та ўсё знач­на больш сур'­ёз­на, — па­дзя­ліў­ся раз­ва­га­мі Ула­дзі­мір Пу­гач.

Пер­шае ме­ра­пры­ем­ства ў якас­ці па­сла доб­рай во­лі для Ула­дзі­мі­ра Пу­га­ча ад­бы­ва­ец­ца ўжо гэ­ты­мі дня­мі: ён вы­сту­пае з дак­ла­дам пра сі­ту­а­цыю з пра­ва­мі дзя­цей у Бе­ла­ру­сі на рэ­гі­я­наль­най кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най аба­ро­не дзя­цей. Апроч та­го, на кан­цэр­це 22 ліс­та­па­да му­зы­ка аб­вес­ціць аб стар­це но­вай іні­цы­я­ты­вы Дзі­ця­ча­га фон­ду ААН.

Па­слы доб­рай во­лі ЮНІ­СЕФ — гэ­та вя­до­мыя лю­дзі, якія са­дзей­ні­ча­юць рэа­лі­за­цыі пра­воў дзя­цей і ак­ты­ві­зу­юць пад­трым­ку ра­бо­ты ЮНІ­СЕФ і парт­нё­раў. Пра­ца на гэ­тай па­са­дзе даб­ра­чын­ная. Да­гэ­туль гэ­тую па­чэс­ную мі­сію ў Бе­ла­ру­сі меў толь­кі тэ­ні­сіст Мак­сім Мір­ны.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.