Вы тут

Пропуск у заўтрашні дзень


Для дзяр­жа­вы, для на­цыі ім па­він­на стаць ме­на­ві­та якас­ная аду­ка­цыя

Сту­дэн­там, вы­клад­чы­кам і вы­пуск­ні­кам Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка 100-га­до­вы юбі­лей іх alma mater, не­су­мнен­на, за­пом­ніц­ца. У свя­точ­ны дзень (а ме­на­ві­та 21 ліс­та­па­да 1914 го­да па­чаў сваю дзей­насць Мін­скі на­стаў­ніц­кі ін­сты­тут) се­мі­нар з імі пра­вёў сам кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Зрэш­ты, да­лу­чыц­ца да за­ці­каў­ле­най раз­мо­вы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з вы­клад­чы­ка­мі і бу­ду­чы­мі пе­да­го­га­мі маг­лі ў рэ­жы­ме ан­лайн і сту­дэн­ты з ін­шых рэ­гі­ё­наў: пра­мая ві­дэа­транс­ля­цыя се­мі­нар­ска­га за­ня­тку бы­ла ар­га­ні­за­ва­на ў ся­мі ВНУ кра­і­ны: у Брэс­це, Ві­цеб­ску, Го­ме­лі, Грод­не, Ма­гі­лё­ве, Ма­зы­ры, а так­са­ма ў Мін­скім дзяр­жаў­ным лінг­віс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це. Уся­го ўдзель­ні­ка­мі се­мі­на­ра ста­лі звыш 2,5 тыс. сту­дэн­таў.

22-46

Га­лоў­най тэ­май се­мі­на­ра ў ВНУ, якая за­бяс­печ­вае пад­рых­тоў­ку больш як 30 пра­цэн­таў усіх пе­да­га­гіч­ных кад­раў кра­і­ны, ста­ла, вя­до­ма, аду­ка­цыя. Прэ­зі­дэнт вы­ка­заў свае дум­кі і за­ўва­гі, за­кра­нуў­шы шмат­лі­кія ас­пек­ты гэ­тай сфе­ры, якія хва­лю­юць боль­шасць жы­ха­роў кра­і­ны. Бо ўсе мы ка­лі не на­стаў­ні­кі, дык сва­я­кі вуч­няў і сту­дэн­таў дак­лад­на.

Аб сіс­тэ­ме ад­бо­ру бу­ду­чых пе­да­го­гаў

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што сіс­тэ­ма ад­бо­ру абі­ту­ры­ен­таў на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці па­тра­буе змен. «Усе мы ра­зу­ме­ем, што ву­чыць дзя­цей па­він­ны леп­шыя. Тыя, хто з'яў­ля­ец­ца доб­рым пры­кла­дам, хто ка­рыс­та­ец­ца за­слу­жа­ным аў­та­ры­тэ­там у баць­коў і вуч­няў. І, што больш важ­на, вы­хоў­ваць пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не мо­жа толь­кі ча­ла­век, які мае пэў­ны ду­хоў­ны ба­гаж і дак­лад­ныя ма­раль­ныя ўста­ноў­кі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, пры­цяг­нен­не ў пра­фе­сію леп­шых вы­пуск­ні­коў школ па­він­на быць спра­вай не толь­кі пры­ём­ных ка­мі­сій пе­да­га­гіч­ных ВНУ, але і кло­па­там ра­ён­ных і га­рад­скіх ад­дзе­лаў аду­ка­цыі, а так­са­ма са­міх школ. «Трэ­ба як ма­га ра­ней зна­хо­дзіць і пад­трым­лі­ваць дзя­цей, якія ад­чу­ва­юць у са­бе пры­зван­не, ма­раць стаць на­стаў­ні­ка­мі. Та­ды ў ВНУ бу­дуць пры­хо­дзіць ма­ты­ва­ва­ныя абі­ту­ры­ен­ты», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што вар­та па­ду­маць і над тым, каб аб­ме­жа­ваць на­бор на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня, а маг­чы­ма, і на бюд­жэт­ную. «Не­аб­ход­на рых­та­ваць роў­на столь­кі пе­да­го­гаў, коль­кі па­тра­бу­ец­ца кра­і­не, і ад­бі­раць толь­кі тых, для ка­го ра­бо­та з дзець­мі — ма­ра, а не спо­саб вы­ра­шыць ней­кія свае бя­гу­чыя праб­ле­мы», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы

Аб ап­ты­мі­за­цыі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што праб­ле­мы сіс­тэ­мы аду­ка­цыі бу­дуць раз­гле­джа­ны ў блі­жэй­шы час на яго ўзроў­ні.

«Я ўжо за­ра­каў­ся, што мы ні ў якім вы­пад­ку больш не бу­дзем рэ­фар­ма­ваць аду­ка­цыю. Та­му што да­рэ­фар­ма­ва­лі­ся ў свой час да та­го, што да­вя­ло­ся ўсё ла­маць, пе­ра­ва­роч­ваць і вяр­таць усё леп­шае, пры­ста­соў­ва­ю­чы­ся да доб­ра­га су­час­на­га, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ду­маў, усё, аду­ка­цыю больш за­кра­наць не бу­дзем. Але ні­чо­га не атры­ма­ла­ся, та­му што жыц­цё нас пры­му­ша­ла іс­ці на­пе­рад, па­чы­на­ю­чы ад цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня і за­кан­чва­ю­чы ін­шы­мі пра­цэ­са­мі. І я ўба­чыў, што мы прос­та ад­ста­ём у су­час­ных умо­вах ад па­тра­ба­ван­няў жыц­ця».

22-47

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што сіс­тэ­ма аду­ка­цыі моц­на за­бю­ра­кра­ты­за­ва­на. З на­стаў­ні­каў па­тра­бу­юць, акра­мя пла­наў уро­ка, спра­ва­здач у тры ра­зы больш, чым асноў­ная на­груз­ка, уся­ля­кай пі­са­ні­ны.

«Мне дак­лад­ва­юць, што гэ­тае пы­тан­не вы­ра­ша­на. Па­гля­дзім, ці вы­ра­ша­на. Але я ад­чуў, што не­дзе штось­ці ўпус­ка­ем, не ідзём у на­гу з ча­сам», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. У су­вя­зі з гэ­тым бы­ла ство­ра­на гру­па, якая зай­ма­ла­ся вы­ву­чэн­нем праб­лем­ных пы­тан­няў у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, гру­па пад­рых­та­ва­ла дак­лад, прад­ста­віў­шы ўсё ў леп­шым вы­гля­дзе. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што яго гэ­та на­сця­ро­жы­ла, а та­му бы­ла ство­ра­на дру­гая гру­па, каб яшчэ раз вяр­нуц­ца да вы­ву­чэн­ня праб­лем у шко­ле і ў ВНУ.

«Я абя­цаю, што мы ў блі­жэй­шы час да­ба­вім хут­ка­сці Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. У су­вя­зі з гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­зваў ня­пра­віль­най сі­ту­а­цыю, ка­лі пы­тан­ня­мі рэ­фар­ма­ван­ня і ўдас­ка­на­лен­ня аду­ка­цый­най сфе­ры зай­ма­ец­ца аса­біс­та Прэ­зі­дэнт, а про­філь­нае Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, ідэ­о­ла­гі і ін­шыя ад­каз­ныя за гэ­ту сфе­ру не­да­пра­цоў­ва­юць. «Пад­стра­хоў­ва­ю­чы­ся, я ўсё больш і больш аба­пі­ра­ю­ся на рэк­та­раў ВНУ», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. Га­во­ра­чы пра ўдас­ка­на­лен­не сфе­ры аду­ка­цыі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ўжо не раз ка­заў аб тым, што раз­мо­ва не ідзе пра ней­кія рэ­фор­мы. «Але гэ­та да­ты­чы­ла­ся ар­га­ні­за­цый­най част­кі — пра­ві­лаў пры­ёму ў ВНУ, агуль­най струк­ту­ры на­шых аду­ка­цый­ных уста­ноў. Што гра­ху та­іць, і тут яшчэ за­ста­ло­ся ня­ма­ла праб­лем. Та­му не ў якас­ці рэ­фор­мы, а ў якас­ці ўдас­ка­на­лен­ня пра­цэ­су аду­ка­цыі ў шко­лах, ВНУ і г.д. мы вель­мі сур'­ёз­на яшчэ раз (лі­чу, у па­чат­ку або ся­рэ­дзі­не бу­ду­ча­га го­да) вер­нем­ся да пы­тан­ня аду­ка­цыі і раз­гля­ду праб­лем у гэ­тай сфе­ры. Бу­дзем ра­біць гэ­та вель­мі ўзва­жа­на», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

22-48

 

Аб ро­лі і за­да­чах шко­лы

«Пер­ша­чар­го­вая за­да­ча шко­лы — за­клад­ваць ве­ды, ву­чыць мыс­ліць, да­па­ма­гаць вы­зна­чыц­ца ў жыц­ці. Ці га­то­вы мы да гэ­та­га, ці га­то­вы на­шы на­стаў­ні­кі да гэ­та­га?» — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Вы ве­да­е­це пра маё стаў­лен­не да шко­лы, на­стаў­ні­ка. Спра­ва тут не толь­кі ў тым, што я сам у мі­ну­лым ваш ка­ле­га. Як кі­раў­нік дзяр­жа­вы я ўпэў­не­ны, што аду­ка­цыя — гэ­та са­праў­ды фун­да­мент гра­мад­ства, про­пуск для дзяр­жа­вы, для ўсёй на­цыі ў заўт­раш­ні дзень, у бу­ду­чы­ню», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«На­ша бу­ду­чы­ня за­ле­жыць ад та­го, які­мі мы вы­ха­ва­ем на­шых дзя­цей. Ці здо­ле­ем мы даць ім глы­бо­кія ве­ды, пра­віль­ныя ары­ен­ці­ры ў жыц­ці, моц­ны ма­раль­ны стры­жань? Вось у чым га­лоў­нае, кар­ды­наль­нае пы­тан­не», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­лу­чыў не­каль­кі бло­каў праб­лем у аду­ка­цыі, на якія не­аб­ход­на звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу. Асаб­лі­васць су­час­на­га све­ту — вя­лі­кі аб'­ём ве­даў і акі­ян ін­фар­ма­цыі. «Тое, што ве­ды, на­вы­кі, тэх­на­ло­гіі аб­наў­ля­юц­ца і мя­ня­юц­ца вель­мі імк­лі­ва, гэ­та толь­кі па­ла­ві­на праб­ле­мы. Але важ­на ўмець вы­браць га­лоў­нае, сіс­тэ­ма­ты­за­ваць усе дум­кі, ідэі і фак­ты і зра­біць пра­віль­ную вы­сно­ву. Глы­бо­ка па­мы­ля­ец­ца той, хто ду­мае, што чым больш ён мае кры­ніц ін­фар­ма­цыі, тым лепш ра­зу­мее праб­ле­му. На са­мой спра­ве, праз­мер­ная коль­касць су­пя­рэч­лі­вай ін­фар­ма­цыі час­та за­блыт­вае ча­ла­ве­ка знач­на больш, чым яе не­да­хоп», — звяр­нуў ува­гу Прэ­зі­дэнт. Ін­тэр­нэт пры­ву­чае мыс­ліць фраг­мен­тар­на. «Дзе­ці час­та ўме­юць ка­рыс­тац­ца су­час­ны­мі тэх­ніч­ны­мі на­він­ка­мі лепш за ўлас­ных на­стаў­ні­каў і баць­коў, але ці га­то­вы яны ма­раль­на і ін­тэ­ле­кту­аль­на да та­го, каб вы­бі­раць з ін­фар­ма­цый­най ла­ві­ны са­праў­ды каш­тоў­нае і па­трэб­нае для свай­го раз­віц­ця? — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Не­аб­ход­на ву­чыць дзі­ця ра­бо­це з ін­фар­ма­цы­яй, умен­ню ана­лі­за­ваць, су­па­стаў­ляць, ацэнь­ваць дум­ку ла­гіч­на. Мно­гіх на­шых дзя­цей трэ­ба ву­чыць ста­сун­кам, жыць у рэ­аль­ным све­це з яго рэ­аль­ны­мі праб­ле­ма­мі, шу­каць шля­хі вы­ра­шэн­ня гэ­тых праб­лем».

У но­вым тэх­на­ла­гіч­ным ася­род­дзі дзе­ці і мо­ладзь ад­чу­ва­юць ся­бе на­ту­раль­на і кам­форт­на. «Зра­зу­ме­ла, што і срод­кі на­ву­чан­ня па­він­ны ад­па­вя­даць гэ­та­му звык­ла­му ася­род­дзю, але ўзні­кае пы­тан­не: якім у гэ­тых умо­вах па­ві­нен быць школь­ны ўрок, пад­руч­нік, дзён­нік? Мо­жа, ужо штось­ці трэ­ба мя­няць, і мя­няць кар­ды­наль­на?» — па­ці­ка­віў­ся, звяр­та­ю­чы­ся да аў­ды­то­рыі, кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аб «ма­дэр­ні­за­цыі» на­ву­чаль­ных пра­грам

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­ка­заў не­за­да­во­ле­насць тым, як вы­кон­ва­ец­ца да­дзе­нае ім да­ру­чэн­не змя­ніць пра­гра­мы ВНУ, не ка­жу­чы ўжо пра шко­лы. «Што мы пры­му­ша­ем з пры­чы­ны не­аб­ход­нас­ці (па пра­гра­ме) вы­ву­чаць у шко­ле? Па­ла­ві­на — хлам. Не­па­трэб­ны аб­са­лют­на для жыц­ця дзя­цей. Та­му я за­па­тра­ба­ваў, каб пра­гра­мы бы­лі зме­не­ны. Неш­та змя­ні­лі, але ўсё роў­на гэ­та не тое. Та­му я час­та кры­ты­кую Мі­на­ду­ка­цыі, што мы не ад­па­вя­да­ем рэа­лі­ям, якія ў нас сён­ня ёсць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Гэ­та не зна­чыць пе­ра­крэс­ліць усё мі­ну­лае і ства­рыць тое, што мы яшчэ не асэн­са­ва­лі. Або за­мя­ніць усё мі­ну­лае, доб­рае тым, што мы яшчэ не асэн­са­ва­лі на сён­няш­ні дзень. Гэ­та не­бяс­печ­на, мо­жам не ту­ды зай­сці. Але пры­ста­са­вац­ца да су­час­на­га жыц­ця аба­вяз­ко­ва трэ­ба. Гэ­та не зроб­ле­на», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аб прак­ты­цы ў ВНУ

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, толь­кі аку­нуў­шы­ся ў рэа­ліі сва­ёй пра­фе­сіі, бу­ду­чы спе­цы­я­ліст зра­зу­мее, ці на пра­віль­ным ён шля­ху. «Тра­піў не ту­ды — ідзі з пер­ша­га кур­са. Пе­ра­ходзь на ін­шую спе­цы­яль­насць і ву­чы­ся. Ка­лі тра­піў ту­ды, то на прак­ты­цы па­ві­нен асво­іць тое, чым жы­ве су­час­ны аграр­ны сек­тар, вы­твор­чы, авія­цый­ны і гэ­так да­лей», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ён звяр­нуў ува­гу, што на­ват па та­кіх спе­цы­яль­нас­цях, якія звя­за­ны з ра­бо­тай у по­лі, ву­чаць у аў­ды­то­ры­ях. «Ча­му вы там іх на­ву­чы­це? Ма­ла та­го, што ў нас аграр­ная на­ву­ка і вы­клад­чы­кі (гэ­та да­ты­чыц­ца і ін­шых сфер у роз­най сту­пе­ні) ад­ста­лі ад су­час­на­га жыц­ця? Ка­лі ад­ста­лі — да­вай­це ў по­ле. Там мы на прак­ты­цы ру­шы­лі да­лей. Да нас пры­яз­джа­юць, вы­ву­ча­юць во­пыт», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Звяр­та­ю­чы­ся да сту­дэн­таў пе­да­га­гіч­най ВНУ, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­клі­каў іх да цярп­лі­вас­ці. «Трэ­ба ўмець цяр­пець. Пер­шыя кро­кі не заў­сё­ды прос­тыя, і нель­га ра­біць па­спеш­лі­вых вы­сноў. Заў­сё­ды ў жыц­ці, гэ­та мая вам па­ра­да, трэ­ба на­ву­чыц­ца зна­хо­дзіць па­зі­тыў­нае. Гэ­та так­са­ма вель­мі важ­на», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Да­рэ­чы, кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ве­да­міў аў­ды­то­рыі, што лі­чыць для ся­бе маг­чы­мым за­няц­ца вы­клад­чыц­кай дзей­нас­цю пас­ля за­вяр­шэн­ня кар'­е­ры на па­са­дзе Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі: «Вось за­вяр­шу сваю кар'­е­ру — ка­лі зда­роўе бу­дзе, я пай­ду вы­клад­чы­кам і з за­да­валь­нен­нем бу­ду вы­кла­даць».

Аб прэ­сты­жы пра­фе­сіі

Прэ­зі­дэнт акрэс­ліў важ­ны блок праб­лем, які ста­іць сён­ня пе­рад бе­ла­рус­кім гра­мад­ствам, — па­вы­шэн­не прэ­сты­жу пра­фе­сіі на­стаў­ні­ка. «Зар­пла­тай тут усё не вы­ра­шым. Мно­гія фак­та­ры ўплы­ва­юць на тое, што ста­тус на­стаў­ні­ка сён­ня не­да­пу­шчаль­на ніз­кі, ады­гры­вае сваю ро­лю ў тым лі­ку і су­час­ная куль­ту­ра, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ус­пом­ні­це, як мно­га цу­доў­ных кніг і філь­маў пра на­стаў­ні­каў і шко­лу ства­ра­ла­ся ў са­вец­кія га­ды. Але ця­пер пісь­мен­ні­кі, сцэ­на­рыс­ты, рэ­жы­сё­ры пра­па­ну­юць нам зу­сім ін­шых ге­ро­яў. А гэ­та фар­мі­руе гра­мад­скую дум­ку не на ка­рысць на­стаў­ні­ка».

Яшчэ адзін спа­да­рож­ны фак­тар — ця­ку­часць кад­раў. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу, што да­лё­ка не ўсе абі­ту­ры­ен­ты прый­шлі ў пе­да­га­гіч­ную ВНУ, каб звя­заць сваё жыц­цё з на­стаў­ніц­твам. «Для не­ка­га гэ­та прос­та спо­саб атры­маць дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Яны ад­пра­цоў­ва­юць пры­зна­ча­ныя два га­ды, а по­тым па­кі­да­юць пра­фе­сію. А не­ка­то­рыя на­огул, пра­ву­чыў­шы­ся ў ВНУ год-паў­та­ра, кі­да­юць, та­му што ра­зу­ме­юць, што не ту­ды тра­пі­лі. Вы ве­да­е­це, лепш ня­хай ра­ней пой­дзе, праз год-паў­та­ра, чым по­тым, атры­маў­шы аду­ка­цыю, кі­нуць сваю пра­фе­сію», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аб моў­ным пы­тан­ні

Вы­ка­ры­стан­не той ці ін­шай мо­вы не па­він­на ста­на­віц­ца пры­чы­най раз'­яд­нан­ня ў гра­мад­стве, за­явіў Прэ­зі­дэнт.

«Я не­на­ві­джу на­цы­я­на­ліс­таў, та­му што гэ­та ра­ды­каль­ныя лю­дзі, якія аба­вяз­ко­ва, як ва Укра­і­не, пры­вя­дуць да ка­та­стро­фы ў гра­мад­стве. Я іх не­як спра­бую тры­маць на пры­вя­зі, каб яны не са­рва­лі­ся і не на­ла­ма­лі дроў, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Яны ж пра­цэс бе­ла­рус­кай мо­вы — род­най, са­ка­ві­тай (гэ­та са­праў­ды так) — пе­ра­тва­ра­юць у прад­мет раз­ла­ду ў гра­мад­стве, ча­го быць не па­він­на. Мо­ва не па­він­на быць прад­ме­там, пад­ста­вай і пры­чы­най гэ­та­га раз­ла­ду».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры гэ­тым ад­зна­чыў, што раз­мо­ва не ідзе пра на­цы­я­на­ліс­таў у доб­рым сэн­се сло­ва, якія лю­бяць Бе­ла­русь і сваю род­ную мо­ву.

Аб спа­ку­сах для мо­ла­дзі

Су­час­ныя ма­ла­дыя лю­дзі су­ты­ка­юц­ца з вя­лі­кай коль­кас­цю не­бяс­пек. У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт на­га­даў сло­вы вя­лі­ка­га пе­да­го­га Ан­то­на Ма­ка­ран­кі, які ка­заў, што кож­ны па­ві­нен ува­хо­дзіць у жыц­цё, уме­ю­чы су­пра­ціў­ляц­ца шкод­на­му ўплы­ву, і трэ­ба не абе­ра­гаць ча­ла­ве­ка ад та­ко­га шкод­на­га ўплы­ву, а ву­чыць яго су­пра­ціў­ляц­ца. «Але не кож­ны школь­нік мае сі­лу ха­рак­та­ру, не кож­ны мо­жа знай­сці за­ня­так да­спа­до­бы. А ад­сюль вы­ні­ка­юць усе на­ступ­ствы ад бяз­дзей­на­га ла­ду жыц­ця. Не­ка­то­рыя дзе­ці не пры­ву­ча­ны ад­каз­ваць за ся­бе і свае ўчын­кі, з лёг­кас­цю пры­звы­чай­ва­юц­ца да шкод­ных пры­вы­чак. І гэ­та наш агуль­ны боль. Яшчэ боль­шую тры­во­гу вы­клі­ка­юць вы­пад­кі ўжы­ван­ня пад­лет­ка­мі нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў, рас­паў­сю­джан­ня п'ян­ства і ал­ка­га­ліз­му ся­род мо­ла­дзі», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кан­ста­та­ваў, што адэ­кват­ных за­ха­даў рэ­ага­ван­ня на ад­па­вед­ныя пра­цэ­сы і па­гро­зы ў све­це па­куль ня­ма, а та­му ня­ма маг­чы­мас­ці раз­ліч­ваць і на ней­кі за­меж­ны во­пыт, та­му што ў мно­гіх кра­і­нах, якія пры­ня­та лі­чыць цы­ві­лі­за­ва­ны­мі, сі­ту­а­цыя яшчэ гор­шая.

Прэ­зі­дэнт рас­ка­заў, што ў Бе­ла­ру­сі, на­коль­кі гэ­та маг­чы­ма, вя­дзец­ца ба­раць­ба з гэ­ты­мі па­гро­за­мі, і асаб­лі­ва з рас­паў­сюдж­ван­нем нар­ко­ты­каў і так зва­ных спай­саў. «Гэ­та страш­ная з'я­ва. Ня­даў­на мне мі­ністр унут­ра­ных спраў да­ла­жыў аб рас­крыц­ці між­на­род­най зла­чын­най гру­пы, цэнтр якой, на жаль, быў у Бе­ла­ру­сі. Там, на­пэў­на, дзя­сят­кі два арыш­та­ва­лі, — рас­ка­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Яны за­во­зі­лі, вы­раб­ля­лі, рас­паў­сюдж­ва­лі і ства­ры­лі гру­пу на прын­цы­пах спе­цы­яль­на­га жан­ру: адзін з ад­ным не кан­та­чы­лі, і вы­зна­чыць іх бы­ло вель­мі скла­да­на».

«Але гэ­та ўжо факт. Мы б'ём, што на­зы­ва­ец­ца, па хвас­тах», — кан­ста­та­ваў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт у су­вя­зі з гэ­тым так­са­ма да­даў, што толь­кі за апош­ні час ад ужы­ван­ня спай­саў па­мер­ла больш за дзя­ся­так ма­ла­дых лю­дзей.

«У блі­жэй­шы час у ма­ім гра­фі­ку ста­іць аб­мер­ка­ван­не праб­ле­мы нар­ка­ма­ніі. Мы зро­бім за­ка­на­даў­ства больш жорст­кім, кар­ныя функ­цыі так­са­ма ста­нуць больш жорст­кі­мі», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Але, па­вод­ле яго слоў, кар­ны­мі за­ха­да­мі ўсё не вы­ра­шыць. «А вось сям'я і шко­ла ў гэ­тым пы­тан­ні не­да­пра­цоў­ва­юць», — упэў­не­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. На яго дум­ку, у шко­лах трэ­ба пра­во­дзіць як ма­га больш пра­фі­лак­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў, па­каз­ваць ві­дэа­ро­лі­кі аб на­ступ­ствах так­сі­ка­ма­ніі, нар­ка­ма­ніі, ку­рэн­ня. Трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць аб­са­лют­на ўсе ме­та­ды для та­го, каб не да­пус­ціць іх рас­паў­сюдж­ван­ня.

У сваю чар­гу, адзін з удзель­ні­каў су­стрэ­чы пра­па­на­ваў вы­ву­чаць у шко­ле з больш ран­ніх кла­саў ана­то­мію. Гэ­та дасць маг­чы­масць дзе­цям як ма­га ра­ней, а не ў стар­шых кла­сах, атрым­лі­ваць ве­ды аб ана­то­міі ча­ла­ве­ка, а зна­чыць, і аб тых не­аба­ра­чаль­ных на­ступ­ствах, да якіх вя­дзе, на­прык­лад, ужы­ван­не спай­су.

Як па­ка­за­ла су­стрэ­ча, пе­да­го­гі так­са­ма сур'­ёз­на за­кла­по­ча­ны вы­ра­шэн­нем гэ­тай праб­ле­мы.

Аб арэнд­ным жыл­лі

Ма­ла­дыя ву­чо­ныя па­ці­ка­ві­лі­ся ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, ці мо­гуць тыя з іх, хто най­больш вы­зна­чыў­ся, вы­куп­ляць арэнд­нае жыл­лё. У су­вя­зі з гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­тлу­ма­чыў, што ў свой час ён пра­іні­цы­я­ваў ства­рэн­не арэнд­на­га жыл­ля, і сён­ня аб гэ­тым не шка­дуе. Акра­мя та­го, што арэнд­нае жыл­лё да­па­ма­гае ча­со­ва вы­ра­шыць жыл­лё­вую праб­ле­му мно­гім ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян, яно так­са­ма да­па­ма­гае ў ба­раць­бе з так зва­ны­мі ле­ту­на­мі, якія па­ста­ян­на мя­ня­юць ра­бо­ту. Не зу­сім нар­маль­най бы­ла сі­ту­а­цыя, ка­лі ча­ла­век, атры­маў­шы ква­тэ­ру ад прад­пры­ем­ства, тут жа па ней­кіх пры­чы­нах або без пры­чын кі­даў гэ­ту ра­бо­ту, пас­ля дру­гую, трэ­цюю.

«У вы­пад­ку пра­да­стаў­лен­ня арэнд­на­га жыл­ля ўсё дак­лад­на: пра­цуй у ін­та­рэ­сах гэ­та­га прад­пры­ем­ства, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Без­умоў­на, арэнд­нае жыл­лё не тан­нае, але яно знач­на, у два-тры ра­зы тан­ней­шае за ры­нач­нае».

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў: «Ка­лі я да­ру­чаў бу­да­ваць арэнд­нае жыл­лё, то раз­мо­ва іш­ла пра тое, каб тым жа ма­ла­дым ву­чо­ным да­па­маг­чы ча­со­ва вы­ра­шыць жыл­лё­вую праб­ле­му, каб яны не зды­ма­лі ква­тэ­ру за ве­лі­зар­ныя срод­кі. Да­рэ­чы, гэ­тае пы­тан­не пер­ша­па­чат­ко­ва бы­ло ўзня­та ўпер­шы­ню як­раз у ад­ной з ВНУ, і по­тым бы­ло пры­ня­та ад­па­вед­нае ра­шэн­не. Гэ­та зна­чыць, арэнд­нае жыл­лё пра­да­стаў­ля­ец­ца ча­со­ва. А сён­ня вы ста­ві­це пы­тан­не — пры­ва­ты­за­ваць гэ­ту арэнд­ную ква­тэ­ру. Не, пры­ва­ты­за­ваць нель­га». «Арэнд­нае жыл­лё мы не бу­дзем пры­ва­ты­за­ваць. Па­куль не бу­дзем», — удак­лад­ніў Прэ­зі­дэнт.

Пры гэ­тым ён пад­крэс­ліў, што дзяр­жа­ва бу­дзе да­па­ма­гаць ма­ла­дым ву­чо­ным па ін­шых на­прам­ках і маг­чы­мас­цях. «Ка­лі трэ­ба пад­тры­маць ма­ла­до­га вы­дат­на­га ву­чо­на­га, які па­дае вя­лі­кія над­зеі, бу­ду­чае свя­ці­ла на­ву­кі — мы зной­дзем для гэ­та­га маг­чы­мас­ці. Дай Бог, каб бы­лі та­кія ву­чо­ныя», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аб вы­ха­ван­ні і вы­ха­валь­ні­ках

У сва­ім вы­ступ­лен­ні Прэ­зі­дэнт на­даў асаб­лі­вую ўва­гу пы­тан­ням вы­ха­ван­ня ча­ла­ве­ка, яго ма­раль­ных прын­цы­паў. «Зра­зу­ме­ла, што шко­ла па­він­на не толь­кі да­ваць ве­ды, не толь­кі ву­чыць ву­чыц­ца, але і вы­хоў­ваць. Ад­нак мы доб­ра ве­да­ем і ін­шае: у спра­ве вы­ха­ван­ня ні­хто і ні­ко­лі не за­ме­ніць сям'ю. Уза­е­ма­дзе­ян­не і ўза­е­ма­ад­но­сі­ны шко­лы і сям'і за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што апош­нім ча­сам вы­яў­ля­ец­ца не­га­тыў­ная тэн­дэн­цыя, ка­лі баць­кі спра­бу­юць цал­кам пе­ра­клас­ці ад­каз­насць за на­ву­чан­не і вы­ха­ван­не сва­іх дзя­цей на на­ву­чаль­ную ўста­но­ву, лі­ча­чы шко­лу свое­асаб­лі­вай сфе­рай аб­слу­гоў­ван­ня. А мно­гія на­стаў­ні­кі ду­ма­юць, што функ­цыі пе­да­го­га аб­мя­жоў­ва­юц­ца сце­на­мі кла­са. У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт на­га­даў вя­до­мае вы­каз­ван­не аб тым, што пе­да­го­гі­ка па­він­на стаць на­ву­кай для ўсіх — і для на­стаў­ні­каў, і для баць­коў. «Ду­маю, што га­лоў­нае ў гэ­тым пы­тан­ні — цес­нае су­пра­цоў­ніц­тва сям'і і шко­лы, на­кі­ра­ва­нае на вы­ра­шэн­не агуль­най за­да­чы — фар­мі­ра­ван­не пра­ца­ві­тай, аду­ка­ва­най і зда­ро­вай на­цыі. Вось тая ідэя, якая па­він­на аб'­яд­наць гра­мад­ства дзе­ля бу­ду­чы­ні на­шай кра­і­ны», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Звяр­та­ю­чы­ся да сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­клі­каў іх зра­біць усё не­аб­ход­нае, каб на­даць га­лоў­ную ўва­гу вы­ха­ван­ню ча­ла­ве­ка, і перш за ўсё ў школь­ныя га­ды. «Дзе­ля гэ­та­га я вас пра­шу на гэ­тым эта­пе па­кі­нуць уба­ку спрэч­кі аб тым, хто важ­ней­шы — шко­ла ці сям'я», — за­клі­каў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Прэ­зі­дэнт рас­тлу­ма­чыў, што па тых ці ін­шых пры­чы­нах мно­гія сем'і не здоль­ны нар­маль­на вы­ха­ваць дзя­цей. «І ка­го я па­ві­нен пра­сіць вы­хоў­ваць гэ­тых дзя­цей? Зра­зу­ме­ла, вас», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт за­зна­чыў, што ча­кае ад на­стаў­ні­каў боль­шай ак­тыў­нас­ці і па­тра­ба­валь­нас­ці, перш за ўсё да ўла­ды, у вы­ра­шэн­ні на­спе­лых пы­тан­няў. «На­ша шко­ла сён­ня вель­мі па­сіў­ная. Вы, тыя, хто пра­цуе ў шко­ле, па­він­ны быць ак­тыў­ны­мі і па­тра­ба­валь­ны­мі, перш за ўсё да ўла­ды. Вы па­він­ны ад­кры­та пры­хо­дзіць і ак­тыў­на аб­мяр­коў­ваць на­дзён­ныя праб­ле­мы, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — І бя­да бу­дзе та­му, хто не ад­рэ­агуе на ва­шы пра­па­но­вы».

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што ўсе праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць, трэ­ба па­чы­наць вы­ра­шаць су­мес­на з кі­раў­ні­ка­мі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды. Трэ­ба «за­круч­ваць» гэ­тыя пра­цэ­сы там, на мес­цах, і та­ды бу­дзе най­боль­шы эфект. «Шко­ла па­він­на па­ста­віць ся­бе так, каб ні­во­дзін чы­ноў­нік мі­ма шко­лы не прай­шоў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.