Вы тут

Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі — но­вы Ка­рат­ке­віч?..


З'я­віў­ся но­вы аў­тар, яко­га не­ка­то­рыя сме­ла на­зы­ва­юць на­ступ­ні­кам Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Бы­лы ды­рэк­тар не­вя­ліч­кай вяс­ко­вай шко­лы ў Брас­лаў­скім ра­ё­не, Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі ра­ней пісь­мен­ніц­твам не зай­маў­ся. Ад­нак ця­пер яго гіс­та­рыч­ныя лі­та­ра­тур­ныя тво­ры "вы­стрэль­ва­юць" адзін за ад­ным...

Да­рэ­чы, з Ка­рат­ке­ві­чам но­ва­га пісь­мен­ні­ка яд­нае не толь­кі тое, што яны цёз­кі, а да та­го ж і зем­ля­кі — абод­ва з Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Асаб­лі­ва ці­ка­вым па­да­ец­ца той факт, што Ка­рат­ке­віч пай­шоў з жыц­ця ў 54 га­ды, а дэ­бют Ма­жы­лоў­ска­га ад­быў­ся аку­рат у тыя ж 54 га­ды. Са­праў­ды, ідзе сле­дам за вя­лі­кім па­пя­рэд­ні­кам...27-40

Кні­га гэ­та­га аў­та­ра пад наз­вай "Пра­клён міт­ра­па­лі­та Фе­а­фі­ла" ня­даў­на вый­шла ў ад­ро­джа­най се­рыі "Біб­лі­я­тэ­ка ча­со­пі­са "Ма­ла­досць". Акра­мя апо­вес­ці, якая да­ла наз­ву кні­зе, у ёй зме­шча­ны "Дру­еў­скі ваў­ка­лак" і "Спі­раль гіс­то­рыі". Га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са "Ма­ла­досць" і ку­ра­тар кніж­най се­рыі Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва ста­ноў­ча аца­ні­ла на­він­ку:

— Усе тво­ры, зме­шча­ныя ў вы­дан­ні, — гэ­та лёг­кае гіс­та­рыч­нае чы­тан­не. У та­кім сэн­се лёг­кае, на­коль­кі лёг­кім нам зда­ец­ца чы­тан­не Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Гіс­та­рыч­най лі­та­ра­ту­ры сён­ня шмат, але ча­сам яна за­над­та сур'­ёз­ная, за­над­та гіс­та­рыч­ная, "за­на­ву­коў­ле­ная", — а тут ня­зму­ша­нае чы­тан­не.

Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі на прэ­зен­та­цыі сва­ёй кні­гі, якая ад­бы­ва­ла­ся ў Вы­да­вец­кім до­ме "Звяз­да", рас­ка­заў, што пі­саць па­чаў вы­пад­ко­ва. Прос­та ў ра­ён­ных твор­чых кон­кур­сах па­він­на бы­ла ўдзель­ні­чаць і яго шко­ла. Ад­нак на вёс­цы твор­чыя ра­бо­ты за­мест дзя­цей час­та ро­бяць на­стаў­ні­кі. Вось і ста­ла­ся так, што ад­ной­чы да 945-год­дзя пер­шай згад­кі Брас­ла­ва ён на­пі­саў пра­за­іч­ны твор на 20 ста­ро­нак ма­шы­на­піс­на­га тэкс­ту 12-м кег­лем. Ства­раў яго на пад­ста­ве кні­гі "Па­мяць", у якой знай­шоў ліст кня­зя Ра­дзі­ві­ла Чор­на­га да міт­ра­па­лі­та Кі­еў­ска­га, там жа пра­чы­таў, што княж­на Але­на па­мер­ла ў Брас­ла­ве. На пад­ста­ве гэ­та­га і на­пі­саў апа­вя­дан­не. Ад­пра­віў ра­бо­ту на кон­курс пад імем вуч­ня. Ні­я­ка­га мес­ца там не за­няў. Ад­нак узяў і да­пі­саў дру­гую част­ку тво­ра і ад­пра­віў тое, што атры­ма­ла­ся, у ча­со­піс "Ма­ла­досць". Там яго на­дру­ка­ва­лі. Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі рас­ка­заў так­са­ма, што пі­сан­не для яго — быц­цам неш­та звыш­на­ту­раль­нае:

— Я не ства­раю на за­каз. Са­джу­ся за стол толь­кі та­ды, ка­лі ў мя­не ў га­ла­ве неш­та зру­шыц­ца. І ў та­кія мо­ман­ты ўжо пі­шу не я, а быц­цам нех­та ін­шы...Ча­сам пе­ра­чыт­ваю і здзіў­ля­ю­ся: "Ня­ўжо гэ­та я на­пі­саў?.." Ча­сам на­тхнен­не быц­цам ідзе з не­ба. Гэ­та мо­жа ад­бы­вац­ца па-роз­на­му: на­прык­лад, гля­джу фільм, мя­не ўра­зіць пэў­ны эпі­зод, і я па­чы­наю неш­та пі­саць. Пас­ля на­дру­ка­ван­ня ў рэс­пуб­лі­кан­скім ча­со­пі­се, зра­зу­ме­ла, з'я­віў­ся да­дат­ко­вы ім­пэт: я па­чаў пі­саць но­выя апо­вес­ці.27-42

Аў­тар рас­ка­заў, што на на­пі­сан­не лі­та­ра­тур­ных тво­раў ідзе ўвесь яго воль­ны час: пі­саў на­ча­мі, па вы­хад­ных, на ка­ні­ку­лах. Жон­ка зрэд­ку на­ват сва­ры­ла­ся, маў­ляў, ні да чо­га ін­ша­га яму спра­вы ня­ма. Ад­нак Ула­дзі­мір ка­жа, што на­ват на пра­цы ча­сам ду­мае пра тое, як і што на­пі­саць. Зда­ра­ец­ца, за­хо­дзіць у пэў­ны ту­пік, не ве­да­ю­чы, чым усё скон­чыц­ца.

Усе тво­ры Ма­жы­лоў­ска­га, па яго сло­вах, грун­ту­юц­ца на пэў­ных гіс­та­рыч­ных фак­тах, час­та ён пра­цуе з ар­хі­ва­мі:

— Ча­сам, каб знай­сці ад­но па­трэб­нае сло­ва, да­во­дзіц­ца пе­ра­ка­паць проць­му лі­та­ра­ту­ры. Ад ся­бе я ма­гу пры­ду­маць яко­га-не­будзь се­ля­ні­на, дроб­на­га мя­шча­ні­на — бы­лі яны або не, хто ве­дае?.. Але, на­прык­лад, ва­я­во­ды — толь­кі тыя, што жы­лі ў са­праўд­нас­ці. Каб іх апі­саць, ка­рыс­та­ю­ся ле­та­пі­са­мі, на­прык­лад Бар­ку­ла­баў­скім. Вя­лі­кую да­па­мо­гу ў гэ­тым мне аказ­ваў Брас­лаў­скі му­зей, у якім я час­та пра­ца­ваў. Да та­го ж мой ся­бар Кан­стан­цін Шыд­лоў­скі ра­іў, дзе і што мож­на знай­сці, і сам шу­каў, бы­ва­ю­чы ў Віль­нюс­кім, Каў­нас­кім ар­хі­вах. Ча­сам я за­каз­ваў у яго звест­кі па пэў­най тэ­ме, і ён пры­во­зіў мне іх. Ка­рыс­таў­ся так­са­ма двух­том­най эн­цык­ла­пе­ды­яй Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, да та­го ж і ін­тэр­нэ­там.

Тыя, на ка­го най­перш раз­лі­ча­ныя тво­ры бы­ло­га ды­рэк­та­ра шко­лы, — гэ­та, зра­зу­ме­ла, дзе­ці і пад­лет­кі. Сва­ёй твор­час­цю ён імк­нец­ца па­глы­біць іх ве­дан­не гіс­то­рыі і па­пу­ля­ры­за­ваць яе. Да та­го ж ста­ра­ец­ца, каб гэ­та бы­ла не "пус­тая бе­лет­рыс­ты­ка, а неш­та гіс­та­рыч­нае".

— Я ха­чу па­ка­заць, што на­ша гіс­то­рыя ні­чым не гор­шая, чым, на­прык­лад, гіс­то­рыя Анг­ліі, Фран­цыі. Яна так­са­ма вель­мі ба­га­тая. Я не ва­ло­даю пісь­мен­ніц­кім да­рам, я прос­та ра­мес­нік. Ад­нак у на­шым мі­ну­лым столь­кі ці­ка­ва­га — хо­чац­ца ўсё гэ­та раз­віць. Та­кія гіс­то­рыі ка­хан­ня ў на­шых кня­зёў бы­лі, што ку­ды да іх Ра­мэа і Джуль­е­це!..

Ста­ноў­ча твор­часць но­ва­га пісь­мен­ні­ка, які, ня­гле­дзя­чы на ста­лы ўзрост, толь­кі ня­даў­на з'я­віў­ся ў дру­ку, ста­ноў­ча аца­ні­ла і пісь­мен­ні­ца, лі­та­ра­тур­ны кры­тык Люд­мі­ла Руб­леў­ская:

— Ду­маю, усе мы па­він­ны ўзра­да­вац­ца, што ў нас з'я­віў­ся та­кі пісь­мен­нік. Я аса­біс­та вель­мі ра­да, што ў гэ­тую ні­шу, амаль не за­поў­не­ную, якую я так­са­ма імк­ну­ся на­сы­чаць, прый­шоў перс­пек­тыў­ны пра­цаў­нік, ад­на­дум­ца. Бе­ла­рус­кая гіс­то­рыя — гэ­та тэ­ра ін­ког­ні­та для нас. Нам зда­ец­ца, што мы неш­та ве­да­ем, бо са­праў­ды ці­ка­вім­ся, чы­та­ем. Ад­нак Ула­дзі­мір Ма­жы­лоў­скі, кан­так­ту­ю­чы са школь­ні­ка­мі, ве­дае, як усё на­са­мрэч. Ча­сам на­ват у ар­ты­ку­лах ка­лег да­во­дзіц­ца чы­таць, што, каб не Пётр І, ся­дзе­лі б на­шы прод­кі ў це­ра­мах, на­сі­лі б ба­ро­ды. У іх ня­ма ўсве­дам­лен­ня, што, ка­лі там кі­ра­ваў Пётр І, у нас ла­дзі­лі­ся ба­лі, на якіх да­мы тан­чы­лі з дэ­каль­тэ... Та­му трэ­ба ка­заць на­ват пра гіс­та­рыч­ны лік­без. Тое, што ро­біць спа­дар Ула­дзі­мір, — гэ­та над­звы­чай ка­рыс­на, гэ­та па­він­на быць па­пу­ля­ры­за­ва­на, ацэ­не­на. Я час­та чы­таю лі­та­ра­тур­ныя гіс­та­рыч­ныя тво­ры, што да­сы­ла­юць на роз­ныя кон­кур­сы. І ба­чу, што ёсць праб­ле­ма — у іх ад­сут­ні­чае бе­ла­ру­са­цэнт­рыч­насць. Нам жа па­трэб­ны та­кія тво­ры, як пі­ша Ма­жы­лоў­скі, дзе на на­шу гіс­то­рыю мы гля­дзім ва­чы­ма бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.