Вы тут

Смаленне вепрука, або Чаго не ведае пакаленне-ХХІ


...На два­ры ў су­се­да не­ча­ка­на за­ві­шча­ла свін­ня. Гэ­ты гук мог азна­чаць толь­кі ад­но... Але мы здзіў­ле­на пе­ра­гля­ну­лі­ся па­між са­бой з ін­шай на­го­ды: спра­ва іш­ла да ве­ча­ра, ды і не се­зон яшчэ быц­цам бы... Праў­да, по­тым пры­га­да­лі, што яшчэ ад­ну свін­ню Са­ша «апры­хо­да­ваў» уво­гу­ле ў маі, ка­лі бы­ло ўжо да­стат­ко­ва цёп­ла. Але ця­пер, пры на­яў­нас­ці су­час­ных ма­ра­зіль­ні­каў, гэ­тыя аб­ста­ві­ны ўжо не па­да­юц­ца не­вы­ра­шаль­ны­мі, як не­ка­лі. Ка­лі па кра­і­не пра­ка­ці­ла­ся хва­ля бо­я­зі з-за маг­чы­мых на­ступ­стваў аф­ры­кан­скай чу­мы, сві­ней бі­лі ці не ў 40-гра­дус­ную лі­пень­скую спё­ку і тыя ж ма­ра­зіль­ні­кі днём з ліх­та­ром бы­ло не ад­шу­каць. А што блі­жэй да ве­ча­ра — дык ці доў­га яе ра­за­браць, ка­лі ўме­еш? І пад­ха­пі­лі ўспа­мі­ны...

3-16

Не­як па­тэ­ле­фа­на­ва­ла даў­няя чы­тач­ка з вёс­кі Вол­ма Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на і па­скар­дзі­ла­ся, што ў ма­ім па­сёл­ку на Чэр­вень­шчы­не знік ім­пра­ві­за­ва­ны ры­нак, ку­ды яны ра­ней га­да­мі ез­дзі­лі на­бы­ваць парсюч­коў. Так, на тым мес­цы ўжо даў­но ста­яць шмат­па­вяр­хо­выя да­мы. А яшчэ жан­чы­на вель­мі здзі­ві­ла­ся, ка­лі па­чу­ла, што я ні­ко­лі не быў на той пля­цоў­цы, а толь­кі ве­даў пра яе. А ча­го здзіў­ляц­ца?

Усё па­чы­на­ла­ся ўвес­ну. Ма­ці з баць­кам вы­праў­ля­лі­ся з до­му, ка­лі мы з бра­там яшчэ ба­чы­лі са­лод­кія сны. І вяр­та­лі­ся так­са­ма ў пры­цем­ках — з ме­хам. У ім нас, ка­лі на­рэш­це мы пра­чы­на­лі­ся, су­стра­ка­лі рох­кан­нем звы­чай­на два (зрэд­ку адзін) па­рсюч­кі. Як пра­ві­ла, яны бы­лі бе­лы­мі, толь­кі раз ці два па­мя­таю пля­міс­тых жы­вёл — чор­на-бе­лых (Ад­ной­чы ле­там у са­мую спё­ку дзве та­кія вя­лі­кія свін­кі з ней­кай пры­чы­ны «ад­кі­ну­лі ка­пы­ты». Па­мя­таю за­кла­по­ча­ных ма­ці і баць­ку, якія тэр­мі­но­ва «са­рва­лі­ся» з пра­цы: трэ­ба бы­ло хут­ка вы­во­зіць на жы­вёль­ны мо­гіль­нік пля­міс­тыя ту­шы...) Баць­кі спе­цы­яль­на па на­шай прось­бе па­кі­да­лі ў ве­ран­дзе па­куп­ку, каб па­ка­заць нам, а по­тым тут жа пе­ра­во­дзі­лі яе на па­стой у хлеў. Вя­до­ма ж, пер­шыя дні бы­ло ці­ка­ва бе­гаць ту­ды да па­рсюч­коў, каб кі­нуць ім спе­цы­яль­на на­рва­най ка­ню­шы­ны, па­чу­хаць за ву­хам (уво­сень мы бе­га­лі ў за­ву­лак по­бач да ве­лі­зар­на­га ду­ба, каб са­браць свін­кам жмень­ку-дру­гую жа­лу­доў). Але ўжо вель­мі хут­ка ста­на­ві­ла­ся зра­зу­ме­лым, што за­баў­ныя «пя­тач­кі» — не та­кія і бяс­крыўд­ныя, асаб­лі­ва ка­лі яны з віс­кам кі­да­лі­ся да ка­ры­та з ежай і маг­лі па­прос­ту збіць ця­бе, ма­ло­га, з ног... Ка­лі яны пад­рас­та­лі, а баць­кі пра­сі­лі па­кар­міць па­рсю­коў, бы­ва­ла так, што част­ка ва­ры­ва з вяд­ра «рас­клад­ва­ла­ся» па іх ву­шах: унутр ча­мусь­ці за­хо­дзіць не ха­це­ла­ся, а ка­ры­та з-за за­га­рад­кі не бы­ло ві­даць з-за лы­чоў, якія цяг­ну­лі­ся на­су­страч та­бе. А пра не­бяс­пе­ку да­рос­лых сві­ней (пры­нам­сі, га­лод­ных) свед­чы­лі доб­ра па­ку­са­ныя дош­кі за­га­ра­дзі... Ці шка­да­ва­лі мы гэ­тую хат­нюю жы­вё­лу, ка­лі пры­хо­дзіў, як той ка­заў, яе час? На­пэў­на, асаб­лі­ва ка­лі ў ха­це чу­лі той са­мы віск... Але, у прын­цы­пе, вяс­ко­выя дзе­ці зда­гад­ва­лі­ся: хто, што і для ка­го.

Раз­мо­вы пра све­жы­ну і пра тое, ка­го трэ­ба за­пра­сіць на да­па­мо­гу, мы па­чы­на­лі чуць ад да­рос­лых звы­чай­на ў па­чат­ку-ся­рэ­дзі­не снеж­ня. Гэ­та азна­ча­ла, што ўжо ў блі­жэў­шую су­бо­ту ўсё і ад­бу­дзец­ца. За­біць свін­ню мог да­лё­ка не кож­ны муж­чы­на. Ка­лі хто гля­дзеў фільм «Ле­та ваў­коў», дзе­ян­не яко­га ад­бы­ва­ец­ца ў кан­цы вай­ны, там па вы­зва­ле­ных вёс­ках ха­дзіў адзін з ад­моў­ных ге­ро­яў, які за­раб­ляў як­раз тым, што біў сві­ней. Ды і спо­са­бы з пры­ла­да­мі, як і ў той са­май стуж­цы, бы­лі роз­ныя. Нех­та, як рас­каз­ва­лі, вы­ка­рыс­тоў­ваў для гэ­та­га ста­ры ча­ты­рох­гран­ны штык ад «мо­сін­кі», хтось­ці ад­да­ваў пе­ра­ва­гу шы­ро­ка­му доб­ра на­то­ча­на­му ня­мец­ка­му шты­ку ці на­ват тра­фей­на­му кін­жа­лу. Звы­чай­на пры­ла­ду на­зы­ва­лі шы­лам. Баць­ка вы­ра­біў з тры­ва­ла­га дро­ту ў па­лец таў­шчы­нёй не­каль­кі са­ма­роб­ных пры­ста­са­ван­няў роз­ных па­ме­раў, якія на­гад­ва­лі ве­лі­зар­ныя ігол­кі для чыст­кі пры­му­са. Ка­рыс­таў­ся імі стры­еч­ны брат, зда­ро­вы дзя­цюк, які, да та­го ж, меў ве­тэ­ры­нар­ныя ве­ды. Зра­біць усё трэ­ба бы­ло дак­лад­на, ха­ця зда­ра­ла­ся роз­нае на­ват у спрак­ты­ка­ва­ных лю­дзей...

Па­тра­ба­ва­ла­ся як мі­ні­мум двое муж­чын, каб на­ме­ча­нае атры­ма­ла­ся і прай­шло як ма­га хут­чэй. Вя­до­ма, усё за­ле­жа­ла ад па­ме­ру свін­ні. У лю­бым вы­пад­ку не абы­хо­дзі­ла­ся без тры­ва­лай вя­роў­кі ці лей­цаў. Апош­нія заў­сё­ды ві­се­лі ў нас у хля­ве на цві­ку і, як мне па­да­ва­ла­ся, вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся толь­кі адзін раз у год і толь­кі па ад­ным пры­зна­чэн­ні. Вя­роў­ка ці лей­цы бы­лі па­трэб­ны, каб, пе­ра­ха­піў­шы імі за­днюю на­гу, абез­ру­хо­віць на ка­рот­кі час жы­вё­лу...

Муж­чы­ны, цяж­ка ды­ха­ю­чы, пас­ля звы­чай­на за­кур­ва­лі. Праз ней­кі час, кры­ху пе­ра­вёў­шы дух, нех­та да­ста­ваў шы­ла з сэр­ца жы­вё­лі­ны і ўстаў­ляў у ад­ту­лі­ну драў­ля­ную за­тыч­ку — каб не вы­ця­ка­ла кроў. Свін­ню напачатку маглі аб­класці са­ло­май і пад­паліць яе. Тым ча­сам рых­та­ва­лі па­мост. Нех­та на драў­ля­ныя цур­кі клаў дош­кі, але звы­чай­на ра­бі­лі пра­сцей. У вяс­ко­вай гас­па­дар­цы кож­ная рэч — уты­лі­тар­ная па сва­ім пры­зна­чэн­ні. Па­прос­ту зды­ма­лі дзве­ры з та­го са­ма­га хля­ва, дзе яшчэ паў­га­дзі­ны та­му рох­ка­ла жы­вё­ла, і кла­лі яе ўнут­ра­ным бо­кам уверх на цур­кі. А на яе — ту­шу. Ка­лі дзве­ры пас­ля вяр­та­лі на мес­ца, увесь год аб­па­ле­ныя ад­ме­ці­ны кож­ны раз кі­да­лі­ся ў во­чы, ка­лі тыя дзве­ры ад­чы­ня­лі...

За­раз сві­ней сма­ляць пе­ра­важ­на га­рэл­кай, пад­клю­ча­най да га­за­ва­га ба­ло­на. На на­шым пад­вор­ку гэ­та не­ка­лі ра­бі­лі пры да­па­мо­зе бен­зі­на­вых. Муж­чы­ны пад­пам­поў­ва­лі ў ба­чок па­вет­ра, рас­паль­ва­лі іх. Трэ­ба бы­ло да­ча­кац­ца, па­куль ма­шын­ка пе­ра­ста­не ча­дзіць і пля­вац­ца па­ла­ю­чым бен­зі­нам на снег, — пад­кру­ціць фар­сун­ку. Агонь па­ві­нен быў стаць праз­рыс­та-сі­ні і з ха­рак­тэр­ным гу­лам вы­ры­вац­ца з сап­ла га­рэл­кі. Як толь­кі з'яў­ляў­ся гэ­ты роў­ны гук, мож­на бы­ло па­чы­наць. Сма­лі­лі, як пра­ві­ла, удвух. На­па­чат­ку «па-чар­на­во­му». По­тым жан­чы­ны вы­но­сі­лі га­ра­чую ва­ду і ў ход іш­лі ану­чы, які­мі ад­ці­ра­лі па­чар­не­лыя ба­кі свін­ні, і вост­рыя на­жы (не­ка­то­рыя вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ля­зо ка­сы). Па­мя­таю счар­не­лыя звон­ку ка­пыт­кі, якія моц­на на­гра­ва­лі по­лы­мем лям­пы і по­тым збі­ва­лі; яны, кі­ну­тыя ў снег ці на лёд, пла­ві­лі іх...

Да­лей злі­ва­лі кроў і па­чы­на­лі раз­бор ту­шы. Да­рэ­чы, не­ка­то­рыя з муж­чын пі­лі га­ра­чую све­жую кроў, сам гэ­та ба­чыў. Больш за тое, у не­ка­то­рых бы­ла і, на­пэў­на, за­ста­нец­ца яшчэ ад­на ма­лень­кая за­баў­ка — па­каш­та­ваць і сы­ро­га мя­са. «З на­жа», як ка­за­лі стры­еч­ныя бра­ты, жар­там пра­па­ноў­ва­ю­чы нам, дзят­ве, да­лу­чыц­ца да іх. Але на што мы з за­да­валь­нен­нем па­га­джа­лі­ся, дык гэ­та да­па­ма­гаць пе­ра­но­сіць у ха­ту ка­вал­кі са­ла і мя­са. Пе­рад гэ­тым у за­ле пад­ло­гу за­сці­ла­лі чыс­тым цэ­ла­фа­нам і зно­сі­лі на яго пэў­ную част­ку ра­за­бра­най ту­шы, каб яна па­ля­жа­ла дзень-дру­гі.

У ней­кі мо­мант да пра­цы да­лу­ча­лі­ся і жан­чы­ны. Яны і пе­рад гэ­тым не за­ста­ва­лі­ся ўба­ку (та­пі­лі пе­чы, грэ­лі ва­ду, чыс­ці­лі буль­бу для вя­чэ­ры і г.д), але тут па­чы­на­лі зай­мац­ца не­па­срэд­на све­жы­ной. Ад­ны па­чы­на­лі сма­жыць мя­са, пя­чон­ку, рэ­бры для агуль­на­га ста­ла, ін­шыя зай­ма­лі­ся вант­ро­ба­мі. Са­май не­пры­ем­най бы­ла, на­пэў­на, пра­ца з кіш­ка­мі, з якіх трэ­ба бы­ло на­па­чат­ку ру­ка­мі вы­ціс­нуць «змес­ці­ва» (ха­ця свін­ню напярэдадні і не кар­мі­лі), а по­тым пра­мыць, па­скрэб­ці на­жом... Скла­дзе­ныя ў сло­і­чак і за­лі­тыя але­ем, пад­рых­та­ва­ныя кіш­кі по­тым вы­ка­рыс­тоў­ва­лі для пры­га­та­ван­ня роз­ных пры­сма­каў: паль­цам пха­ных каў­бас, саль­ці­со­ну, кры­вян­кі. Для гас­па­ды­ні гэ­ты быў каш­тоў­ны зда­бы­так. Як і «по­сік», які по­тым ішоў на тры­бух (ма­ці рас­каз­ва­ла, што ра­ней яго бе­раг­лі для кас­цоў пад­час на­рых­тоў­кі се­на, але я, па шчы­рас­ці, гэ­та­га ўжо не за­стаў). Праў­да, ад­ной­чы баць­ка ча­мусь­ці вы­ра­шыў зра­біць для нас з бра­там за­баў­ку з яго. Ён доб­ра пра­мыў пу­зыр, кры­ху пра­су­шыў, кі­нуў унутр га­ро­шы­ну і на­дзьмуў. Ка­рыч­не­вы «па­вет­ра­ны ша­рык» не­ўза­ба­ве пад­сох і на­гад­ваў са­бой неш­та кштал­ту фут­боль­на­га мя­чы­ка, толь­кі з браз­гот­кай.

На­рэш­це ўся за­про­ша­ная та­ла­ка са­дзі­ла­ся за стол. Муж­чы­ны па­спя­ва­лі ўжо вы­піць сваю пер­шую за­кон­ную чар­ку яшчэ на ма­ро­зе. Ха­та бы­ла га­ра­чая ад на­топ­ле­ных пе­чак (ха­ця дзве­ры рас­чы­ня­лі­ся ту­ды-сю­ды ад мност­ва сну­ю­чых лю­дзей) і ад па­ху пры­га­та­ва­ных страў... Да све­жы­ны да­да­ва­ла­ся ўсё, што бы­ло на­рых­та­ва­на з ага­ро­да: са­лё­ныя агур­кі і па­мі­до­ры, ква­ша­ная ка­пус­та, яб­лыч­ны сок. Ра­бі­лі­ся не­муд­ра­ге­ліс­тыя па тым ча­се са­ла­ты кштал­ту ві­не­грэ­ту, се­ляд­ца пад кол­ца­мі цы­бу­лі. Па­мя­таю, заўж­ды пры­сут­ні­ча­ла ве­лі­зар­ная па­тэль­ня з яеч­няй і сквар­ка­мі. Пі­лі і «ка­зён­ку», але пе­ра­важ­на — сваю... Ма­ёй лю­бі­май стра­вай за гэ­тым ста­лом заў­сё­ды бы­лі... сма­жа­ныя сві­ныя маз­гі. Не па­ве­ры­це, я толь­кі ня­даў­на вы­пад­ко­ва вы­свет­ліў, што мая ма­ла­дая ка­ле­га ў свой час так­са­ма бы­ла ах­во­чая да іх. Да­гэ­туль, акра­мя цёт­кі-«кан­ку­рэнт­кі» (ка­лі яна так­са­ма пры­хо­дзі­ла да сва­я­коў на све­жы­ну), я ча­мусь­ці та­кіх ама­та­раў не су­стра­каў. І та­ды з цёт­кай Со­няй нам да­во­дзі­ла­ся дзя­ліць «пор­цыю» на два­іх. На­са­мрэч, сві­ныя маз­гі, па­сма­жа­ныя на тлу­шчы з не­вя­лі­кай коль­кас­цю цы­бу­лі, — гэ­та ма-лю-се-нькая та­ле­рач­ка. Але якое гэ­та бы­ло сма­коц­це, якое я ўжо «-на­ццаць» га­доў як не спра­ба­ваў!..

Пас­ля не­каль­кі тыд­няў за­пар па ве­ча­рах ма­ці з баць­кам ва­ры­лі сві­ныя вант­ро­бы, пе­ра­круч­ва­лі іх на мя­са­руб­цы, сек­лі ўруч­ную на­жа­мі на днуш­ках, пі­ха­лі ў тыя са­мы кіш­кі, са­лі­лі са­ла, склад­ва­ю­чы яго ў но­вы ку­бел, спе­цы­яль­на з гэ­тай на­го­ды змай­стра­ва­ны баць­кам, пе­ра­сы­па­ю­чы буй­ной сол­лю... Атрым­лі­ва­лі­ся цу­доў­ныя дух­мя­ныя «паль­цам пха­ныя» каў­ба­сы, па­лянд­ві­цы, кум­пяк, зрэд­ку — той жа тры­бух... Уво­гу­ле, не­ад­ной­чы спра­бу­ю­чы пры­га­даць, чым нас баць­кі кар­мі­лі ў дзя­цін­стве, ні­чо­га, апроч пра­дук­таў са свін­ні, я з бра­там пры­га­даць не ма­гу (ха­ця яны, бяс­спрэч­на, бы­лі). Але пом­ніц­ца толь­кі тое, як вось пры­клад­на гэ­тым ча­сам (та­ды, праў­да, звы­чай­на бы­лі боль­шыя і ма­ра­зы, і по­кры­ва сне­гу) на­шы ма­ла­дыя баць­кі для нас, ма­ле­чы, га­та­ва­лі сма­жан­ку з яеч­няй, муч­ныя або буль­бя­ныя блі­ны, ма­чан­ку з хат­ні­мі каў­бас­ка­мі ці раб­рын­ка­мі, баб­ку, ха­ла­дзец. Цяп­ло пе­чы і не­за­быў­ны смак...

Пра тое, якой ца­ной у вы­ні­ку ча­сам да­ва­лі­ся гэ­тыя «дар­ма­выя», на дум­ку не­ка­то­рых га­рад­скіх сва­я­коў, пры­сма­кі, сён­ня га­ва­рыць не ха­це­ла­ся б. Да­стаць кам­бі­корм, за­па­рыць буль­бу ў вя­лі­кіх чы­гу­нах... Прос­та ха­це­ла­ся пры­га­даць дзя­цін­ства — шчас­лі­вую па­ру, ка­лі ўсе сва­я­кі бы­лі ма­ла­ды­мі і жы­вы­мі, збі­ра­лі­ся з на­го­ды за ад­ным агуль­ным ста­лом, а баць­кі ра­бі­лі ўсё дзе­ля нас — ця­пе­раш­ніх... Па­ру, пра якую ця­пе­раш­няе па­ка­лен­не ча­сам ве­дае толь­кі з апо­ве­даў ста­рэй­шых...

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Іншыя матэрыялы рубрыкі «Узровень-40″

Бульба, яблыкі, каменне, або «Сельгасрамантыка» колішніх школьнікаў і студэнтаў

Верасень, які пахне драўнінай і сокам…

Каментары

Вялiкi Дзякуй за аповед. Усе, што апiсалi, у маёй весцы есць i сення. Мне 29 год. Мая мацi таксама гадуе парасят. Увесь працэс смалення вапрука дакладна такi ж. Гатуем усе, як вы апIсалI.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.