Вы тут

Слова журналіста


Больш за 7 ты­сяч дып­ла­ма­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў пад­рых­та­ваў за 70 га­доў Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­ру­сі.

3-41

3-41

 

Пра гэ­та ска­заў учо­ра на ўра­чыс­тым ме­ра­пры­ем­стве з на­го­ды юбі­лею Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі ды­рэк­тар ВНУ Сяр­гей Ду­бо­вік. Па­вод­ле яго слоў, жур­на­ліс­ты, якія атры­ма­лі аду­ка­цыю ў сце­нах ін­сты­ту­та, сён­ня пра­цу­юць не толь­кі ў ся­бе на ра­дзі­ме, але і ў бліз­кім і да­лё­кім за­меж­жы. «Ін­сты­тут бу­дуе сваю пра­цу так, каб ад­па­вя­даць са­мым вы­со­кім па­тра­ба­ван­ням. Су­час­ныя тэх­на­ло­гіі раз­ві­ва­юц­ца на­столь­кі хут­ка, што ВНУ аба­вя­за­ны пра­па­ноў­ваць сту­дэн­там ўсё но­выя і но­выя ве­ды і на­вы­кі», — лі­чыць Сяр­гей Ду­бо­вік.

Для пад­рых­тоў­кі пра­фе­сій­ных кад­раў не­аб­ход­ныя гра­мат­ныя пе­да­го­гі, пра­фе­су­ра, спе­цы­я­ліс­ты, якія мно­гія га­ды пра­ца­ва­лі ў СМІ. Та­кія лю­дзі і скла­да­юць пе­да­га­гіч­ны ка­лек­тыў ВНУ, ад­зна­чыў ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі. «Ін­сты­тут і на­да­лей бу­дзе ра­біць усё для та­го, каб бе­ла­рус­кая жур­на­ліс­ты­ка бы­ла леп­шай не толь­кі ў СНД, але і ў Еў­ро­пе», — за­пэў­ніў ён.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі кра­і­ны Лі­лія Ана­ніч, він­шу­ю­чы вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў, а так­са­ма бы­лых вы­пуск­ні­коў Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­ру­сі, ска­за­ла, што мі­ніс­тэр­ства ра­зам з ВНУ рэа­лі­за­ва­ла шмат ці­ка­вых пра­ек­таў, якія да­па­ма­га­юць вы­хоў­ваць кад­ры. Яна лі­чыць, што су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі бу­дзе зроб­ле­ны яшчэ не адзін пра­ект, які ўзба­га­ціць на­цы­я­наль­ную ін­фар­ма­цый­ную пра­сто­ру коль­кас­на і якас­на. «Сло­ва жур­на­ліс­та — гэ­та слу­жэн­не Ай­чы­не, та­му што сло­ва мо­жа па­ра­ніць, мо­жа су­це­шыць. Сло­ва мо­жа ва­я­ваць, сло­ва мо­жа ўпры­гож­ваць. Сло­ва бе­ра­жэ і раз­ві­вае на­шу кра­і­ну», — да­ла на­каз мі­ністр ін­фар­ма­цыі тым, хто са­браў­ся на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі.

Мі­ха­іл Лю­бец­кі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.