Вы тут

Як трапіць у Парк высокіх тэхналогій самай кароткай дарогай?


Ці мо­гуць бе­ла­рус­кія ВНУ за­да­во­ліць па­трэ­бы ІТ-кам­па­ній у кад­рах? Які­мі ве­да­мі і кам­пе­тэн­цы­я­мі па­він­ны ва­ло­даць вы­пуск­ні­кі ВНУ, якія ма­раць тра­піць пра­ца­ваць у Парк вы­со­кіх тэх­на­ло­гій? Ка­го бу­дуць ра­ды ба­чыць у ся­бе най­маль­ні­кі? Як па­леп­шыць прак­тыч­ны склад­нік пад­рых­тоў­кі бу­ду­чых спе­цы­я­ліс­таў? Пра ўсё гэ­та іш­ла га­вор­ка пад­час «круг­ла­га ста­ла» ў ПВТ. Да дыс­ку­сіі бы­лі за­про­ша­ны дэ­ка­ны ўсіх про­філь­ных ІТ-фа­куль­тэ­таў, прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, ад­мі­ніст­ра­цыя ПВТ і буй­ней­шых кам­па­ній-рэ­зі­дэн­таў пар­ка.

13-33

13-33

 

«Пе­ра­грэ­ты» ры­нак

Па ацэн­ках экс­пер­таў, у 2014 го­дзе экс­парт кам­п'ю­тар­ных па­слуг з Бе­ла­ру­сі скла­дзе не менш як 620 міль­ё­наў до­ла­раў ЗША, а да 2018 го­да мо­жа вы­рас­ці да 1 міль­яр­да до­ла­раў. Па вы­ні­ках 9 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да тэм­пы рос­ту аб'­ёмаў вы­твор­час­ці Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій скла­лі 128%.

—Дзя­ку­ю­чы кан'­юнк­ту­ры, што склад­ва­ец­ца на су­свет­ным рын­ку, у бе­ла­рус­кіх кам­па­ній сён­ня ня­ма цяж­кас­цяў з пры­цяг­нен­нем но­вых за­каз­чы­каў. За­тое ёсць праб­ле­ма за­бес­пя­чэн­ня за­ка­заў ква­лі­фі­ка­ва­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі: по­пыт на ІТ-спе­цы­я­ліс­таў пе­ра­вы­шае пра­па­но­ву больш чым у тры ра­зы, — пад­крэс­лі­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій Аляк­сандр МАР­ЦІН­КЕ­ВІЧ. — З трох ты­сяч ва­кан­сій, што пры­сут­ні­ча­юць на рын­ку, толь­кі ка­ля 30% пры­па­да­юць на спе­цы­я­ліс­таў па­чат­ко­ва­га ква­лі­фі­ка­цый­на­га ўзроў­ню, так зва­ных Junіor, да якіх ад­но­сяц­ца і вы­пуск­ні­кі ВНУ. А для за­паў­нен­ня 70% ва­кан­сій па­тра­бу­юц­ца больш во­пыт­ныя рас­пра­цоў­шчы­кі Mіddle і Senіor. Гэ­та звя­за­на з тым, што ў апош­нія га­ды ўсё боль­шая коль­касць бе­ла­рус­кіх кам­па­ній кан­цэнт­ру­юць свае на­ма­ган­ні на вы­пус­ку ўлас­ных пра­дук­таў. А для цэнт­раў рас­пра­цоў­кі па­тра­бу­юц­ца вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты…

На­пя­рэ­дад­ні «круг­ла­га ста­ла» ЗАТ «Сбер­банк-Тэх­на­ло­гіі» пра­вя­ло ці­ка­вае да­сле­да­ван­не, вы­ні­кі яко­га і бы­лі па­кла­дзе­ны ў асно­ву дыс­ку­сіі. Ад­на з вы­сноў ты­чы­ла­ся лік­від­нас­ці пра­фе­сіі пра­гра­міс­та. Вы­со­кія тэм­пы раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га ІТ-сек­та­ра пры­вя­лі да та­го, што ры­нак пас­ля кры­зі­су 2009 го­да зноў вяр­нуў­ся да «пе­ра­грэ­та­га» ста­ну з за­вы­ша­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі «раз­бэ­шча­ных» кан­ды­да­таў. На пра­ця­гу апош­ніх пя­ці га­доў за­роб­кі ў ІТ-сфе­ры дэ­ман­стра­ва­лі ўпэў­не­ны што­га­до­вы рост, а кам­па­ніі спа­бор­ні­ча­лі ад­на з ад­ной у пра­па­но­ве бо­ну­саў і збі­ва­лі­ся з ног у по­шу­ках па­трэб­ных ім спе­цы­я­ліс­таў.

Атрым­лі­ва­ец­ца, што не ра­бот­ні­кі сён­ня кан­ку­ры­ру­юць па­між са­бой за ўва­гу най­маль­ні­ка, а най­маль­ні­кі вы­му­ша­ны «зма­гац­ца» за ра­бот­ні­каў. На дум­ку экс­пер­таў, у блі­жэй­шыя два га­ды дыс­ба­ланс па­між по­пы­там і пра­па­но­вай на рын­ку пра­цы за­ха­ва­ец­ца. Асоб­ныя кі­раў­ні­кі кам­па­ній усур'­ёз за­ду­ма­лі­ся аб пра­гра­мах па пры­цяг­нен­ні за­меж­ных ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў не толь­кі з Укра­і­ны і Ра­сіі, але і з да­лё­ка­га за­меж­жа. У 2017 го­дзе ў на­шай кра­і­не ад­бу­дзец­ца «двай­ны» вы­пуск сту­дэн­таў, што звя­за­на з пе­ра­хо­дам боль­шас­ці бе­ла­рус­кіх ВНУ з пя­ці­га­до­ва­га тэр­мі­ну на­ву­чан­ня на ча­ты­рох­га­до­вае. Але ці ўдас­ца за­да­во­ліць по­пыт у кад­рах усіх ІТ-кам­па­ній?

Не прос­та «ча­ла­век з дып­ло­мам»

Сён­ня ў Пар­ку вы­со­кіх тэх­на­ло­гій за­рэ­гіст­ра­ва­на 137 кам­па­ній, у якіх пра­цу­юць ка­ля 20 ты­сяч ІТ-спе­цы­я­ліс­таў. У 2014 го­дзе ў кам­па­ніі — рэ­зі­дэн­ты пар­ка бы­лі пра­ца­ўлад­ка­ва­ны 1076 вы­пуск­ні­коў бе­ла­рус­кіх ВНУ (на 18% больш, чым у 2013 го­дзе).

—Мін­скія ВНУ больш не мо­гуць за­да­валь­няць па­трэ­бы ў кад­рах, якія па­ста­ян­на рас­туць, та­му мно­гія ІТ-кам­па­ніі пай­шлі ў рэ­гі­ё­ны або пла­ну­юць гэ­та зра­біць у блі­жэй­шы час, — кан­ста­туе Аляк­сандр Мар­цін­ке­віч. — Ужо сё­ле­та з рэ­гі­я­наль­ных ВНУ ў парк прый­шло ўдвая больш спе­цы­я­ліс­таў у па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам. Пры­ход ІТ-кам­па­ній з іх вы­со­ка­аплат­ны­мі пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі ў рэ­гі­ё­ны, з ад­на­го бо­ку, па­вы­шае кан­ку­рэн­цыю ся­род абі­ту­ры­ен­таў, а з дру­го­га, пад­ні­мае ста­тус рэ­гі­я­наль­ных ВНУ. Па коль­кас­ці вы­пуск­ні­коў, пра­ца­ўлад­ка­ва­ных у парк, ся­род рэ­гі­я­наль­ных ВНУ лі­дзі­ру­юць Гро­дзен­скі, Го­мель­скі і По­лац­кі дзяр­жаў­ныя ўні­вер­сі­тэ­ты, Брэсц­кі дзяр­жаў­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт. Але тра­ды­цый­на асноў­най «куз­няй», якая дае што­год ка­ля 40% ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­каў ПВТ, за­ста­юц­ца тры вя­ду­чыя ІТ-фа­куль­тэ­ты кра­і­ны: фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так (КСІС) БДУ­ІР, фа­куль­тэт пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі БДУ і фа­куль­тэт ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій і кі­ра­ван­ня БДУ­ІР.

Між ін­шым, мно­гія сту­дэн­ты, якія па­сту­па­юць на ІТ-спе­цы­яль­нас­ці, упэў­не­ны ў тым, што ім га­ран­та­ва­ная вы­со­ка­аплат­ная ра­бо­та, та­му і не вель­мі на­пруж­ва­юц­ца пад­час ву­чо­бы. Най­маль­ні­кам да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць тэн­дэн­цыю абяс­цэнь­ван­ня ве­даў для бу­ду­чых ІТ-спе­цы­я­ліс­таў.

—Ха­чу ўсіх рас­ча­ра­ваць: на­ват з КСІ­Са мы бя­ром не ўсіх сту­дэн­таў, а толь­кі тых, хто ва­ло­дае не­аб­ход­ным аб'­ёмам ве­даў. Па ста­тыс­ты­цы, 78% ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, якія пры­хо­дзяць у парк, гэ­та сту­дэн­ты бюд­жэт­най фор­мы на­ву­чан­ня. Нам па­трэб­ны не прос­та ча­ла­век з дып­ло­мам БДУ­ІР, а спе­цы­я­ліст, які штось­ці ўмее, — пад­крэс­лі­вае Аляк­сандр Мар­цін­ке­віч. — Да­рэ­чы, шан­цы атры­маць імян­ную за­яў­ку на раз­мер­ка­ван­не ў парк ма­юць толь­кі тыя сту­дэн­ты, якія доб­ра ся­бе за­рэ­ка­мен­да­ва­лі пад­час пра­хо­джан­ня прак­ты­кі ў ІТ-кам­па­ніі або ўжо пра­цу­юць у ёй.

«Пра­віль­ная» спе­цы­яль­насць у «пра­віль­най» ВНУ

У пар­ку доб­ра ра­зу­ме­юць, што спа­дзя­вац­ца на па­ве­лі­чэн­не мес­цаў у ВНУ для пад­рых­тоў­кі ІТ-спе­цы­я­ліс­таў ім не да­во­дзіц­ца, та­му тут ду­ма­юць над тым, каб пры­цяг­нуць вы­пуск­ні­коў з род­нас­ных спе­цы­яль­нас­цяў. З гэ­тай мэ­тай ІТ-кам­па­ніі ад­кры­ва­юць ла­ба­ра­то­рыі ў БДЭУ і ў Мін­скім дзяр­жаў­ным лінг­віс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це. Вы­свет­лі­ла­ся, што най­леп­шыя тэс­ці­роў­шчы­кі — гэ­та лю­дзі з гу­ма­ні­тар­най і лінг­віс­тыч­най аду­ка­цы­яй. Дру­гі шлях — пе­ра­на­ву­чан­не спе­цы­я­ліс­таў. Праз Аду­ка­цый­ны цэнтр ПВТ пра­хо­дзяць што­год ка­ля 1 ты­ся­чы ча­ла­век.

У блі­жэй­шы час ПВТ збі­ра­ец­ца вы­пус­ціць элект­рон­ны ка­та­лог ІТ-фа­куль­тэ­таў, ары­ен­та­ва­ны на дзя­цей.

—Ра­ней мы ка­за­лі школь­ні­кам: ка­лі ты хо­чаш стаць пра­гра­міс­там, трэ­ба тра­піць, на­прык­лад, на ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны фа­куль­тэт БДУ. Але ка­лі мы больш уваж­лі­ва пра­ана­лі­за­ва­лі сі­ту­а­цыю, то пе­ра­ка­на­лі­ся: ка­лі з ад­ной спе­цы­яль­нас­ці гэ­та­га фа­куль­тэ­та за­бі­ра­ем да ся­бе да 80% вы­пуск­ні­коў, то з ін­шых — толь­кі па ад­ным-два ча­ла­ве­кі. Та­му ця­пер мы ка­жам вуч­ням: каб прый­сці ў ІТ са­май ка­рот­кай да­ро­гай, трэ­ба вы­браць не толь­кі «пра­віль­ны» фа­куль­тэт, але і «пра­віль­ную» спе­цы­яль­насць, — тлу­ма­чыць Аляк­сандр Мар­цін­ке­віч.

Да­рэ­чы, пад­час «круг­ла­га ста­ла» аб­мяр­коў­ва­лася так­са­ма маг­чы­масць пе­ра­гля­ду пе­ра­лі­ку эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін пры па­ступ­лен­ні на спе­цы­яль­нас­ці, дзе рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў для ІТ-га­лі­ны. Сён­ня ўсе абі­ту­ры­ен­ты, якія па­сту­па­юць на тэх­ніч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, зда­юць эк­за­мен па дзяр­жаў­най мо­ве, фі­зі­цы і ма­тэ­ма­ты­цы. І га­лоў­най пе­ра­шко­дай для на­ву­чэн­цаў на­ват про­філь­ных фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных кла­саў ста­но­віц­ца цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не па фі­зі­цы. Мно­гія ба­яц­ца на­браць па гэ­тай школь­най дыс­цып­лі­не не­вы­со­кія ба­лы. Та­му зда­юць на ЦТ анг­лій­скую мо­ву, а з та­кім на­бо­рам сер­ты­фі­ка­таў шлях толь­кі адзін — у эка­на­міч­ную сфе­ру.

Экс­пер­ты пар­ка пра­ана­лі­за­ва­лі шэ­раг на­ву­чаль­ных пра­грам і вы­яві­лі, што ёсць спе­цы­яль­нас­ці, якія рых­ту­юць кад­ры для ІТ-га­лі­ны, дзе фі­зі­ка зда­ец­ца толь­кі пры па­ступ­лен­ні, а да­лей у ВНУ яна ўжо не вы­ву­ча­ец­ца. Так уз­нік­ла ідэя за­мя­ніць фі­зі­ку на ней­кую ін­шую дыс­цып­лі­ну — на­прык­лад, анг­лій­скую мо­ву, без якой пра­гра­міс­ту ні­як не абы­сці­ся, або на ін­фар­ма­ты­ку. Дэ­ка­ны ўсіх фа­куль­тэ­таў ідэю з ін­фар­ма­ты­кай ад­хі­лі­лі ад­на­знач­на, а так­са­ма вы­сту­пі­лі ў аба­ро­ну фі­зі­кі. На іх дум­ку, фі­зі­ка, як і ма­тэ­ма­ты­ка, з'яў­ля­ец­ца пад­мур­кам для атры­ман­ня ін­жы­нер­най аду­ка­цыі. На­прык­лад, у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це на спе­цы­яль­нас­ці «веб-ды­зайн» фі­зі­ку ўжо за­мя­ні­лі на анг­лій­скую мо­ву, але вы­ні­кам за­ме­ны за­ста­лі­ся не­за­да­во­ле­ныя: ка­жуць, што гэ­та ад­бі­ла­ся на якас­ным скла­дзе сту­дэн­таў. Усё ж та­кі ма­ла­дыя лю­дзі, якія ве­да­юць фі­зі­ку, лепш спраў­ля­юц­ца з пра­гра­май тэх­ніч­най ВНУ…

А ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це, дзе на спе­цы­яль­насць «кі­ра­ван­не ін­фар­ма­цый­ны­мі рэ­сур­са­мі» пры па­ступ­лен­ні зда­ец­ца анг­лій­ская мо­ва, ні­я­кіх на­ра­кан­няў на «якасць» сту­дэн­таў не па­сту­па­ла. Та­му дэ­кан фа­куль­тэ­та ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі Але­на Ле­вак вы­сту­пі­ла з іні­цы­я­ты­вай на пры­кла­дзе ад­ной спе­цы­яль­нас­ці, якая ёсць ад­ра­зу ў не­каль­кіх ВНУ, па­спра­ба­ваць за­мя­ніць фі­зі­ку на анг­лій­скую мо­ву.

—Усе ра­зу­ме­юць, што ка­лі мы па­мы­лім­ся, то ца­ну на­шай па­мыл­кі да­ве­да­ем­ся толь­кі праз ча­ты­ры га­ды. Та­му і экс­пе­ры­мен­та­ваць трэ­ба на пры­кла­дзе ад­ной спе­цы­яль­нас­ці. Да та­го ж, на­ват ка­лі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пад­тры­мае на­шу пра­па­но­ву, усё роў­на змя­нен­не пе­ра­лі­ку эк­за­ме­наў не за­кра­не абі­ту­ры­ен­таў на­ступ­на­га го­да, бо стар­ша­клас­ні­кі ўжо вы­зна­чы­лі­ся з на­бо­рам эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін і ўзмоц­не­на рых­ту­юц­ца па гэ­тых прад­ме­тах. А ка­лі мы атры­ма­ем «да­бро», то, маг­чы­ма, у 2016 го­дзе на ад­ной спе­цы­яль­нас­ці фі­зі­ка ўсё ж та­кі бу­дзе за­ме­не­на на анг­лій­скую мо­ву, — удак­лад­ніў Аляк­сандр Мар­цін­ке­віч.

Тэх­ніч­ныя кам­пе­тэн­цыі або асо­бас­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі?

Ды­рэк­тар Аду­ка­цый­на­га цэнт­ра ПВТ Ва­дзім Зе­лян­коў па­ве­да­міў, што амаль 40% пра­ца­даў­цаў у якас­ці ад­ной з асноў­ных пе­ра­шкод для запаўнення ва­кан­сій уз­роў­ню Junіor вы­лу­ча­юць ад­сут­насць у вы­пуск­ні­коў не­аб­ход­ных на­вы­каў і кам­пе­тэн­цый. Для вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы бы­ло пра­па­на­ва­на ўка­ра­нен­не кам­пе­тэнт­нас­на­га па­ды­хо­ду, а так­са­ма пры­цяг­нен­не вы­клад­чы­каў-прак­ты­каў і ўзгад­нен­не ву­чэб­ных пра­грам з ІТ-кам­па­ні­я­мі.

Між іншым, не­ка­то­рыя най­маль­ні­кі лі­чаць, што тэх­ніч­ныя кам­пе­тэн­цыі сён­ня ады­хо­дзяць на дру­гі план, а на пер­шы план вы­хо­дзяць асо­бас­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, бо, спа­лу­ча­ю­чы доб­рую фун­да­мен­таль­ную пад­рых­тоў­ку з прак­ты­кай, мож­на ў экс­прэс-рэ­жы­ме атры­маць вель­мі доб­рых спе­цы­я­ліс­таў (ад­нак гэ­та маг­чы­ма толь­кі пры ўмо­ве іх аса­біс­тай за­ці­каў­ле­нас­ці). Па­трэб­ныя тэх­ніч­ныя кам­пе­тэн­цыі мож­на даць ужо на пра­цоў­ным мес­цы: ку­ды больш важ­на атры­маць ма­ты­ва­ва­ных і ад­каз­ных лю­дзей.

Ця­пер у Пар­ку вы­со­кіх тэх­на­ло­гій рас­пра­цоў­ва­ец­ца не­каль­кі ву­чэб­на-ме­та­дыч­ных комп­лек­саў для ВНУ. Іх ука­ра­нен­не ў ву­чэб­ны пра­цэс да­зво­ліць ВНУ рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў пад кан­крэт­ныя па­трэ­бы рын­ку. Акра­мя та­го, у 2015 го­дзе парк пла­нуе пра­вес­ці кон­курс ся­род вы­клад­чы­каў про­філь­ных ВНУ на рас­пра­цоў­ку леп­шай на­ву­чаль­най пра­гра­мы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

ТОП-15 спецыяльнасцяў, выпускнікі якіх працаўладкаваліся ў Парк высокіх тэхналогій ў 2014 годзе

  Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР
  Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР
  Інфарматыка Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
  Прыкладная матэматыка Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
  Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы) Інжынерна-эканамічны факультэт БДУІР
  Штучны інтэлект Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
  Радыёфізіка Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ
  Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
  Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
  Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР
  Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ
  Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ
  Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ
  Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Матэматычны факультэт ГомДУ
  Матэматыка. Інфармацыйныя тэхналогіі Механіка-матэматычны факультэт БДУ

Загаловак у газеце: Ці патрэбна «айцішніку» фізіка, або Як трапіць у Парк высокіх тэхналогій самай кароткай дарогай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.