Вы тут

Казка для дзяцей


І пен­сіі без «пры­вяз­кі» да мес­ца пра­піс­кі

Паш­то­вая су­вязь не ста­іць на мес­цы. І мы гэ­та доб­ра ад­чу­ва­ем на са­бе. Сён­ня, не вы­хо­дзя­чы з до­му, мож­на і па­сыл­ку атры­маць, і за ка­му­наль­ныя па­слу­гі за­пла­ціць, і він­ша­ван­не Дзе­да Ма­ро­за за­мо­віць. Паш­та­ві­кі ў сва­ёй пра­цы шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юць су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, ак­тыў­на пра­цу­юць па ар­га­ні­за­цыі пад­піс­кі і пра­вя­дзен­ні пла­ця­жоў праз ін­тэр­нэт, да­стаў­цы та­ва­раў з ін­тэр­нэт-ма­га­зі­наў. Але, як за­пэў­ні­ла ды­рэк­тар Мінск­ага фі­лі­яла паш­то­вай су­вя­зі РУП «Бел­пош­та» Жан­на Ша­бе­ка, ме­та­ды і фор­мы ра­бо­ты ка­лек­ты­ву па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­юц­ца.

17-30

— У апош­нія га­ды мы пра­цу­ем над тым, каб размежаваць аб­слу­гоў­ван­не на­сель­ніц­тва і ар­га­ні­за­цый, — га­во­рыць Жан­на Ва­сіль­еў­на. — Гэ­та са­праў­ды важ­на, па­коль­кі ў струк­ту­ры ад­праў­лен­няў 80% зай­мае пе­ра­сыл­ка кар­па­ра­тыў­най пош­ты. Для аб­слу­гоў­ван­ня ар­га­ні­за­цый у буй­ных на­се­ле­ных пунк­тах ад­кры­ва­ем ад­дзе­лы «Біз­нес-пош­ты», у ся­рэд­ніх — апе­ра­цый­ныя вок­ны. І ро­бім гэ­та для та­го, каб бы­ло зруч­на ўсім клі­ен­там, каб яны доў­га не ста­я­лі ў чар­зе. Пра­па­ноў­ва­ем так­са­ма і шмат да­дат­ко­вых сэр­ві­саў, ары­ен­ту­ем юры­дыч­ных асоб на тое, каб, не вы­хо­дзя­чы з офі­са, ка­рыс­та­лі­ся на­шы­мі па­слу­га­мі. На­шы ра­бот­ні­кі га­то­вы да іх пры­ехаць са­мі, уру­чыць ці за­браць ка­рэс­пан­дэн­цыю, ін­шыя паш­то­выя ад­праў­лен­ні.

Сён­ня мы мо­жам прад­ста­віць вя­лі­кі комп­лекс па­слуг. На­прык­лад, ка­лі ра­ней за­каз­ное пісь­мо бы­ло з па­ве­дам­лен­нем ці без яго, то сён­ня мы ства­ра­ем кам­форт і для ад­праў­шчы­ка, і для атры­маль­ні­ка. Пра­па­ноў­ва­ем апа­вя­шчэн­не з да­па­мо­гай пісь­мо­ва­га па­ве­дам­лен­ня, SMS-па­ве­дам­лен­ня, як па­жа­дае клі­ент. Пры­чым па­слу­гі раз­лі­ча­ны для лю­дзей з роз­ным да­стат­кам.

У нас доб­ра раз­ві­та сет­ка пла­цеж­на-да­ве­дач­ных тэр­мі­на­лаў, дзе так­са­ма прад­стаў­ле­ны знач­ны пе­ра­лік па­слуг. Мы імк­нём­ся на­ву­чыць лю­дзей, асаб­лі­ва па­жы­лых, пра­ца­ваць з ме­ню, пра­віль­на пра­во­дзіць апе­ра­цыі. На­шы ра­бот­ні­кі не толь­кі кан­суль­ту­юць клі­ен­таў, але і са­мі мо­гуць на­браць на кла­ві­я­ту­ры ўсё, што па­тра­бу­ец­ца ча­ла­ве­ку. Та­му вель­мі ха­це­ла­ся б, каб на­шы клі­ен­ты не ад­клад­ва­лі пла­ця­жы, у тым лі­ку і ка­му­наль­ныя, на по­тым. Звы­чай­на іх пік пры­па­дае на апош­нія дні ме­ся­ца. А гэ­та, як пра­ві­ла, ства­рае чэр­гі і ня­зруч­нас­ці.

На­шы ра­бот­ні­кі па­жы­лым лю­дзям аказ­ва­юць і та­кую па­слу­гу, як вы­да­ча пен­сій у лю­бым на­се­ле­ным пунк­це, дзе ёсць пош­та, без «пры­вяз­кі» да мес­ца пра­піс­кі. У пры­ват­нас­ці, ча­ла­век з Са­лі­гор­ска ці Брэс­та гас­цюе ў ста­лі­цы, і пры жа­дан­ні мо­жа атры­маць гро­шы. Най­больш ак­ту­аль­на гэ­та ста­но­віц­ца ў лет­ні час, ка­лі пен­сі­я­не­ры шмат ча­су пра­вод­зяць на да­чах.

Што ты­чыц­ца пен­сіі, то яе мож­на атры­маць роз­ны­мі спо­са­ба­мі: у ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, у паш­таль­ё­на. Для па­жы­лых лю­дзей паш­таль­ён жа­да­ны госць у ха­це. Гэ­та, так бы мо­віць, акно ў свет: і га­зе­ты пры­ня­суць, і мый­ныя срод­кі, і пры­муць усе не­аб­ход­ныя пла­ця­жы. Для на­шых ра­бот­ні­каў пен­сі­я­не­ры най­леп­шыя клі­ен­ты, да якіх яны па­спя­ва­юць за­зір­нуць і ка­лі тым доб­ра, і ка­лі па­трэб­на пад­трым­ка.

— Ад­нак ва­ша прад­пры­ем­ства імк­нец­ца ства­рыць кам­форт і свя­та не толь­кі для пен­сі­я­не­раў, але і для ма­лень­кіх гра­ма­дзян....

— Са­праў­ды. Ця­пер мы імк­нём­ся пры­нес­ці ра­дасць яшчэ і ма­лым. Па­чы­на­ю­чы з 25 снеж­ня, паш­таль­ё­ны бу­дуць раз­но­сіць і ўру­чаць па­да­рун­кі ад­ра­са­там. Вар­та ба­чыць, як ра­ду­юц­ца ў гэ­ты мо­мант хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі: ні­бы з каз­кай су­стрэ­лі­ся! З кож­ным го­дам по­пыт на па­слу­гу ўзрас­тае. У ся­рэд­нім па Мін­скай воб­лас­ці рэа­лі­зу­ец­ца больш за 5 ты­сяч за­ка­заў.

— Жан­на Ва­сіль­еў­на, ці ўплы­вае ін­тэр­нэт, су­час­ныя фор­мы су­вя­зі на коль­касць ва­шых клі­ен­таў?

— Ця­пер лю­дзі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць роз­ныя спо­са­бы зно­сін. Але, ня­гле­дзя­чы на гэ­та, коль­касць пісь­мо­вай ка­рэс­пан­дэн­цыі, па­сы­лак не змян­ша­ец­ца: раз­ві­ва­ец­ца ін­тэр­нэт-ган­даль. Вя­лі­кую па­пу­ляр­насць на­быў пост­кро­сінг, асаб­лі­ва ся­род мо­ла­дзі. Лю­дзі зна­ё­мяц­ца праз ін­тэр­нэт, імк­нуц­ца рас­ка­заць аб сва­ёй кра­і­не, сва­іх за­хап­лен­нях з да­па­мо­гай паш­то­вак з роз­ны­мі ві­да­мі, сю­жэ­та­мі, дзяр­жаў­най сім­во­лі­кай.

Апош­нім ча­сам раз­ві­ва­ец­ца біз­нес, і аб'­ём ра­бо­ты ў нас па­вя­ліч­ва­ец­ца. Да­стаў­ля­ем ад­ра­са­там ка­мер­цый­ную ка­рэс­пан­дэн­цыю, рэ­кла­му. У за­леж­нас­ці ад за­ці­каў­ле­нас­ці рэ­кла­ма­даў­цаў у ней­кіх сег­мен­тах рын­ку мо­жам пра­па­на­ваць ім і сваю ба­зу, па­ра­іць, ка­го вы­браць. На­прык­лад, у рэ­гі­ё­нах ад­кры­ва­ец­ца шмат су­пер­мар­ке­таў, гі­пер­мар­ке­таў, якія ма­юць па­трэ­бу ў пра­соў­ван­ні сва­іх та­ва­раў. Так што аб'­ём на­шых па­слуг не змян­ша­ец­ца, а пе­ра­хо­дзіць на но­вы, якас­ны ўзро­вень.

Мы вы­му­ша­ны пра­па­ноў­ваць но­выя фор­мы ра­бо­ты. У сель­скай мяс­цо­вас­ці ак­тыў­на ўка­ра­ня­ем пе­ра­соў­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі. Ка­лі ра­ней боль­шасць на­сель­ніц­тва жы­ло ў вёс­ках, то ця­пер на­ад­ва­рот — у га­ра­дах. Та­му паш­то­вая сет­ка не мо­жа за­ста­вац­ца ра­ней­шай. Ды і пра­ца паш­таль­ё­на не з лёг­кіх: увесь дзень на на­гах. Яны так­са­ма хо­чуць пе­ра­мен у сва­ёй ра­бо­це... А ма­шы­ны да­зва­ля­юць за дзень на­ве­даць не адзін на­се­ле­ны пункт, а ўсе, на­ват тыя, дзе ні­ко­лі не бы­ло паш­то­ва­га ад­дзя­лен­ня.

Для нас, як і ў цэ­лым для ўсёй кра­і­ны, вель­мі важ­на мен­шы­мі сі­ла­мі зра­біць больш, а зна­чыць, па­вы­сіць эфек­тыў­насць пра­цы, вы­руч­ку на ад­на­го ра­бот­ні­ка. Кла­по­цім­ся і аб тым, каб куль­ту­ра пра­цы бы­ла на ад­па­вед­ным уз­роў­ні.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.