Вы тут

Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца 21 снежня


Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правядуць у нядзелю, 21 снежня, сустрэчу. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік беларускай дзяржавы пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нядзелю, хутчэй за ўсё, мы сустрэнемся з Прэзідэнтам Украіны. Ён учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы сустрэліся, перагаварылі па некаторых пытаннях, ды і я выказваў жаданне, таму што нам ёсць пра што пагаварыць у гэтай сітуацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Зыходзячы з гэтай размовы, я зразумеў, што ўкраінскае кіраўніцтва, у прыватнасці Прэзідэнт Украіны, абсалютна не з'яўляецца перашкодай да пачатку новага раўнда перамоў у Мінску", - адзначыў беларускі лідэр. "Як ён сказаў, ён чакае зараз рэакцыі з боку кіраўнікоў Луганскай і Данецкай рэспублік. Калі там дамоўленасці будуць, то ў бліжэйшы час яны могуць сабрацца зноў на гэтай пляцоўцы ў Мінску, каб працягнуць дыялог і падумаць, у якім кірунку яны будуць рухацца", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самае галоўнае - гэта дыялог. "Як бы ні было складана, я разумею і Прэзідэнта Украіны, але іншага шляху, як садзіцца за стол перамоваў і весці дыялог, ні ў яго, ні ў кіраўнікоў Данецка і Луганска няма. Трэба размаўляць", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.