Вы тут

Аляксандр Гугнін: «Ніколі не збіраў грошы на машыну!»


прызнаецца полацкі прафесар, уладальнік унікальнай бібліятэкі

Ка­лі хо­чаш мно­га­га да­маг­чы­ся ў жыц­ці, трэ­ба час­цей смя­яц­ца з ся­бе і ні­ко­лі не спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым, лі­чыць Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч Гуг­нін. Док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар, за­гад­чык ка­фед­ры су­свет­най лі­та­ра­ту­ры і куль­ту­ра­ло­гіі По­лац­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та мае ва ўлас­най біб­лі­я­тэ­цы больш за 100 ты­сяч кніг. Ад­но з са­мых ра­ры­тэт­ных вы­дан­няў на ла­цін­скай мо­ве на­дру­ка­ва­на аж у 1703 го­дзе. Пры­клад­на пя­тую част­ку гэ­та­га ба­гац­ця ён па­да­рыў по­лац­кай ВНУ, дзе вы­кла­дае апош­нія пят­нац­цаць га­доў.

Гу­та­рыць з гэ­тым ці­ка­вым ча­ла­ве­кам, які ву­чыў­ся ва ўну­ка Льва Талс­то­га, — вя­лі­кае за­да­валь­нен­не. Зра­зу­ме­ла, ча­му яго так лю­бяць сту­дэн­ты: толь­кі на­га­да­еш пра Гуг­ні­на, ад­ра­зу ўсмі­ха­юц­ца і га­во­раць, што пра­фе­сар — клас­ны ча­ла­век! На­ват мя­нуш­кі ў яго ня­ма: за во­чы лас­ка­ва на­зы­ва­юць Ксан Кса­ны­чам. Ён не толь­кі вель­мі аду­ка­ва­ны ча­ла­век, але і з па­чуц­цём гу­ма­ру. І пра што б ні га­ва­ры­лі: пра ўні­вер­сі­тэ­ты, у якіх пра­ца­ваў, зна­ка­мі­тых лю­дзей, з які­мі быў зна­ё­мы і сяб­ра­ваў, — усё роў­на пад­час раз­мо­вы вяр­та­лі­ся да кніг. Дзіў­на, на­ват жан­чын ён на моц­насць ка­хан­ня «тэс­ці­ра­ваў кні­га­мі».

Пан­чан­ка меў ра­цыю

— У 17 га­доў, як скон­чыў шко­лу, ха­цеў пра­ца­ўлад­ка­вац­ца на бу­доў­лю. Спа­чат­ку браць не ха­це­лі. По­тым толь­кі зра­зу­меў, ча­му: да 18 га­доў мож­на толь­кі шэсць га­дзін за зме­ну пра­ца­ваць. Ка­му па­трэб­ны та­кі ра­бот­нік? Да Пят­ра Бла­хі­на ска­за­лі іс­ці, гэ­та — зна­ка­мі­ты бры­га­дзір, наш уні­вер­сі­тэт на яго ву­лі­цы зна­хо­дзіц­ца. Ён спы­таў, коль­кі га­дзін я пра­ца­ваць бу­ду. Я ад­ка­заў: коль­кі трэ­ба, столь­кі і бу­ду. Бла­хін узяў мя­не пра­ца­ваць пад яго кі­раў­ніц­твам. І стаў я бе­тон­шчы­кам на бу­даў­ніц­тве наф­та­пе­ра­пра­цоў­ча­га за­во­да... Ад­ной­чы яго на­ве­да­лі зна­ка­мі­тыя бе­ла­рус­кія лі­та­ра­та­ры. Ся­род іх быў Пі­мен Пан­чан­ка. Па­ка­заў яму свае вер­шы. Той ска­заў, што не­ка­то­рыя доб­рыя, але іх не на­дру­ку­юць, бо тое, што трэ­ба, яны не ад­люст­роў­ва­юць... Ві­та­лі­ся ж у 1950—1960-я га­ды тво­ры, пры­све­ча­ныя ге­ра­із­му кам­са­моль­цаў: на бу­доў­лі, у ар­міі, на ца­лі­не. А я пі­саў пра по­шук сэн­су жыц­ця, ка­хан­не... З ім у кам­па­ніі быў рэ­дак­тар га­зе­ты, які па­абя­цаў на­дру­ка­ваць верш. Але Пан­чан­ка меў ра­цыю — не на­дру­ка­ва­лі. По­тым, праў­да, мае ін­шыя вер­шы і на­ры­сы дру­ка­ва­лі­ся не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў ра­сій­скіх СМІ. А Пан­чан­ка, бы­ва­ла, мае вер­шы цы­та­ваў у «Литературной га­зе­те», — ус­па­мі­нае пра­фе­сар.

Ча­му ўнук Талс­то­га... пла­каў?

Пра­фе­сар шмат ці­ка­ва­га рас­ка­заў пра тое, як па­сту­паў у МДУ, дзе ў са­вец­кі час кон­курс быў 20—25 ча­ла­век на мес­ца.

— Быў вы­дат­ні­кам у шко­ле, пе­рад па­ступ­лен­нем ва ўні­вер­сі­тэт ак­тыў­на рых­та­ваў­ся, па на­чах не спаў пас­ля пра­цы на бу­доў­лі. З за­меж­най мо­вай бы­лі ў мя­не праб­ле­мы. Па­сту­піў на фі­ла­ла­гіч­ны. Да­рэ­чы, ця­пер гэ­та, без­умоў­на, смеш­на, але «га­лоў­ная мо­ва» пры бу­ду­чым на­ву­чан­ні лі­та­раль­на пры­зна­ча­ла­ся ў за­леж­нас­ці ад бія­гра­фіі но­ва­га сту­дэн­та. Рас­тлу­ма­чу: ка­лі гэ­та бы­ло дзі­ця сак­ра­та­ра аб­ка­ма КПСС, яму пра­па­ноў­ва­лі «прэ­стыж­ную» італь­ян­скую мо­ву. Мне да­ста­ла­ся «не­прэ­стыж­ная» серб­ская. Але па­шан­ца­ва­ла, бо вы­кла­даў яе ўнук Льва Талс­то­га — Ілья Іль­іч. Ён доў­гі час жыў у эміг­ра­цыі ў роз­ных кра­і­нах, а ў Сер­біі вы­ву­чыў серб­ска-хар­вац­кую мо­ву. Лі­чу, што і ў наш час яго слоў­нік най­леп­шы. Да мя­не ён ча­мусь­ці ад­ра­зу па­чаў ад­но­сіц­ца з ці­ка­вас­цю і па­ва­гай. І мне зда­ец­ца: на ма­ім пры­кла­дзе спра­ба­ваў зра­зу­мець, хто та­кія Homo Sovіetіcus (смя­ец­ца). Ён быў вель­мі ці­ка­вы ча­ла­век. І, як мне па­да­ва­ла­ся, па­доб­ны да свай­го зна­ка­мі­та­га дзе­да. Ча­сам, ка­лі пра яго рас­каз­ваў, дык пла­каў. Гэ­та ж для нас Леў Талс­той — пісь­мен­нік, а для яго — дзя­ду­ля, які на ру­ках тры­маў, гу­ляў з ім... А з праў­ну­кам Талс­то­га — сы­нам май­го на­стаў­ні­ка — я сяб­ра­ваў. Мі­кі­та Талс­той быў ста­рэй­шы за мя­не на ва­сем­нац­цаць га­доў. Ра­зам за мя­жу ез­дзі­лі — на кан­фе­рэн­цыю ў Рым.

Сам на­пра­сіў­ся... у ар­мію!

— Я доб­ра ву­чыў­ся ў МДУ: у 1960—1963 га­дах на сла­вян­скім, рус­кім і ра­ма­на-гер­ман­скім ад­дзя­лен­нях. Ня­мец­кую мо­ву вы­ву­чыў, ка­лі мя­не па­кла­лі ў баль­ні­цу — трэ­ба ж бы­ло неш­та ра­біць па­між ме­ды­цын­скі­мі пра­цэ­ду­ра­мі... Ад­на­курс­ні­кі і вы­клад­чы­кі по­тым здзіў­ля­лі­ся цу­ду: Гуг­нін па-ня­мец­ку раз­маў­ляць рап­там стаў вы­дат­на (смя­ец­ца). Я доб­ра ву­чыў­ся, але не мог зра­зу­мець, на­вош­та мне вы­кла­да­юць ла­цін­скую мо­ву, ка­лі я люб­лю лі­та­ра­ту­ру (смя­ец­ца)? І ад­ной­чы я сеў і на­пі­саў за­яву: «Пра­шу ад­лі­чыць па ўлас­ным жа­дан­ні, па­коль­кі не ра­зу­мею сэн­су, на­вош­та жы­ву». А я ж 3,5 го­да ад­ву­чыў­ся, па­вы­ша­ную сты­пен­дыю атрым­лі­ваў. Пе­да­го­гі і пра­фе­са­ры ўга­вор­ва­лі ву­чыц­ца да­лей, але я пай­шоў пра­ца­ваць на жа­ле­за­бе­тон­ны за­вод. Па на­чах з ло­мі­кам і рыд­лёў­кай, ма­ла­тком ад­бой­ным. І цэ­мент раз­гру­жаў. За то­ну — 1 ру­бель (смя­ец­ца). По­тым вяр­нуў­ся ў По­лацк, улад­ка­ваў­ся ў саў­гас «По­лац­кі» прос­тым ра­бо­чым. Ду­маў, што трэ­ба ве­даць усе ба­кі жыц­ця. Та­му і ў ар­міі ха­цеў слу­жыць. А мя­не не бра­лі праз праб­ле­мы са зда­роў­ем. Дык я прый­шоў у ва­ен­ка­мат і па­скан­да­ліў. Пад­няў стол і ска­заў: ка­лі не пры­за­вуць, усё па­ла­маю. Узя­лі! Тры га­ды слу­жыў у па­гра­ніч­ных вой­сках — на Бал­тый­скім мо­ры.

100 тысяч кніг — маё багацце

— Пас­ля служ­бы вяр­нуў­ся ў Маск­ву. Ад­на­віў­ся ва ўні­вер­сі­тэ­це. Па­чаў чы­таць лек­цыі, ка­лі яшчэ ву­чыў­ся на пя­тым кур­се. Ста­жы­ра­ваў­ся ў Бер­лін­скім уні­вер­сі­тэ­це — ада­бра­лі мя­не ў лі­ку ча­ты­рох фі­ло­ла­гаў у Гер­ма­ніі ву­чыц­ца. Пе­рад па­езд­кай у ЦК КПСС га­дзі­ны тры лек­цыю чы­та­лі мне пра тое, як па­во­дзіць ся­бе там (смя­ец­ца). У вы­ні­ку ста­жы­роў­кі на­браў ма­тэ­ры­я­лаў для дып­лом­най пра­цы, кан­ды­дац­кай і док­тар­скай ды­сер­та­цый. У Маск­ве ў ін­тэр­на­це па­зна­ё­міў­ся з бу­ду­чай жон­кай. Яна з Уль­я­наў­ска пры­еха­ла. Сім­па­тыя ўза­ем­ная ўзнік­ла яшчэ да та­го, як кі­нуў уні­вер­сі­тэт. Ка­лі ў вой­ску быў, яна вый­шла за­муж і дзі­ця на­ра­дзі­ла. Здзіў­ляц­ца ня­ма ча­му, яна вель­мі пры­го­жая, у клу­бе я ў «чар­зе ста­яў», каб за­пра­сіць яе на та­нец. Да яе та­кія хлоп­цы за­ля­ца­лі­ся... Ажа­ні­лі­ся, ма­ем агуль­ных дач­ку і сы­на. Яны ўсе ў Маск­ве жы­вуць, але мы су­стра­ка­ем­ся і там, і ў По­лац­ку, — рас­каз­вае пра­фе­сар.

Па­коль­кі яго хо­бі — кні­гі, цяж­ка бы­ло знай­сці жан­чы­ну на ўсё жыц­цё. Пры­знаў­ся, што коль­кі б ні за­раб­ляў, амаль усе гро­шы іш­лі на кні­гі. І ні­ко­лі не ад­клад­ваў на ма­шы­ну, да­чу...

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— У пра­меж­ку па­між шлю­ба­мі, ка­лі пры­гля­даў­ся да жан­чын, дык «пра­вя­раў» іх па кні­гах. Пы­таў­ся, коль­кі кніг мож­на да іх пры­вез­ці? Амаль што ўсе, па­чуў­шы пра маю вя­лі­кую ка­лек­цыю, ад­ра­зу «асты­ва­лі» ў жа­дан­ні жыць ра­зам. З ця­пе­раш­няй жон­кай гэ­тай праб­ле­мы не бы­ло. У двух­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру пры­ня­ла мя­не з 12 то­на­мі кніг! А по­тым і ў По­лацк са мной і сва­ёй дач­кой па­еха­ла. І да гэ­та­га ча­су жы­вём. Як род­ную, люб­лю яе дач­ку ад пер­ша­га шлю­бу. Для мя­не, на­огул, не важ­на, што дзі­ця не маё. Ка­лі з жан­чы­най жы­веш, ка­ха­еш, яе дзе­ці — род­ныя! Мая жон­ка яшчэ ў Маск­ве скон­чы­ла па­лі­гра­фіч­ны тэх­ні­кум і ў вы­да­вец­твах пра­ца­ва­ла. Кніг 40 да­па­маг­ла мне вы­даць. Я на­пі­саў 12 кніг, пры­клад­на 800 ар­ты­ку­лаў. І шмат пе­ра­кла­даў: дра­му, вер­шы, про­зу — уся­го больш за 1000 тво­раў.

Ча­му мож­на па­ву­чыц­ца ў сер­баў

Пра­фе­сар га­на­рыц­ца сва­і­мі вуч­ня­мі. Ся­род іх і 10 кан­ды­да­таў на­вук... Га­во­рыць сту­дэн­там, што ра­зум­ны­мі час­цей за ўсё не на­ра­джа­юц­ца, а ста­но­вяц­ца. Ка­лі ты хо­чаш мно­га­га да­маг­чы­ся ў жыц­ці, нель­га спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым, трэ­ба час­цей смя­яц­ца з ся­бе, пе­ра­адоль­ваць цяж­кас­ці.

— Ка­лі лек­цыя ўда­ла­ся, яны ка­жуць «дзя­куй» і кож­ны раз «да па­ба­чэн­ня». Зна­чыць, кан­такт па­між вы­клад­чы­кам і сту­дэн­та­мі атры­маў­ся. Ёсць вель­мі іні­цы­я­тыў­ныя сту­дэн­ты. На­прык­лад, пра­па­на­ва­лі ча­со­піс вы­да­ваць. Рэк­тар ідэю пад­тры­маў. Ча­со­піс ці­ка­вым атры­маў­ся... Я ж пе­ра­ехаў з Маск­вы ў Бе­ла­русь, каб на ста­рас­ці га­доў спа­кой­на жыць, збі­раць да­лей кні­гі, ды ня­ма і тут спа­кою (смя­ец­ца). Спра­бую ў По­лац­ку ства­рыць ка­фед­ру ра­ма­на-гер­ман­скай фі­ла­ло­гіі. Гэ­та скла­да­ная і вель­мі ці­ка­вая фі­ла­ла­гіч­ная спе­цы­яль­насць. Трэ­ба ж усё ве­даць: гіс­то­рыю і куль­ту­ру, мо­вы і лі­та­ра­ту­ру, тэ­атр. Ка­лі чую ад не­ка­то­рых сту­дэн­таў (і, на жаль, не толь­кі ад іх) пра тое, што іх не ці­ка­віць бе­ла­рус­кая мо­ва, рас­каз­ваю пра лу­жыц­кіх сер­баў. У іх ёсць ча­му па­ву­чыц­ца тым, хто не цэ­ніць род­ную мо­ву. Яны і ця­пер жы­вуць на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі. Карл Вя­лі­кі ў VІІІ ста­год­дзі па­чы­наў за­хоп­лі­ваць іх зем­лі, але яму гэ­та не ўда­ла­ся. Праз не­каль­кі ста­год­дзяў іх за­ха­пі­лі нем­цы, якія ха­це­лі зні­шчыць мо­ву і тра­ды­цыі. У ча­сы Гіт­ле­ра за тое, што сер­бы га­ва­ры­лі на род­най мо­ве, іх ад­праў­ля­лі ў канц­ла­ге­ры, на ву­лі­цы маг­лі за­біць. Але мо­ва і куль­ту­ра за­ха­ва­лі­ся! — рас­каз­вае Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч.

Ён упэў­не­ны: ка­лі ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе больш лю­дзей, якія з па­ва­гай ад­но­сяц­ца да сва­ёй мо­вы, кра­і­на ста­не яшчэ больш моц­най і па­ва­жа­най ва ўсім све­це. У на­шай дзяр­жа­ве, якую ён шчы­ра лю­біць, ужо вы­со­ка аца­ні­лі ўклад пра­фе­са­ра ў вы­клад­чыц­кую і на­ву­ко­вую дзей­насць: у снеж­ні 2011 го­да ён быў уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­лём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.