Вы тут

Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі


У Міністэрстве замежных спраў па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыё Гуджэроцці, паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Апостальскі Нунцый давёў да ведама Міністра некаторыя заклапочанасці ў сувязі з магчымымі інтэрпрэтацыямі нядаўніх выступленняў, якія тычацца Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі.

У гэтым кантэксце ім акцэнтавана тая вялізная праца, якая праводзіцца Рымска-каталіцкай Царквой у Беларусі ў цэлым, і ў сферы падрыхтоўкі нацыянальных кадраў каталіцкіх святароў у прыватнасці.

Уладзімір Макей адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў забеспячэнні нашай краіны менавіта нацыянальнымі кадрамі каталіцкіх святароў. У дадзеным кантэксце кіраўнік МЗС Беларусі вітаў назіраемае зніжэнне колькасці замежнікаў сярод каталіцкіх святароў, а таксама прызначэнне Папам Рымскім у канцы 2013 года трох новых біскупаў беларускага паходжання.

Міністр праінфармаваў аб высокай ацэнцы Кіраўніком беларускай дзяржавы дзейнасці Яго Святасці Папы Францыска па барацьбе з беднасцю і паўсюдным прасоўванні міру і стабільнасці. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пацвердзіў нязменнасць пазіцыі Урада Беларусі па забеспячэнні раўнапраўя ўсіх прысутных у краіне традыцыйных рэлігійных канфесій. На працягу стагоддзяў зямля Беларусі з'яўляецца домам для мірнага існавання і ўзаемадзеяння каталіцызму і праваслаўя. Палітыка дзяржавы заснавана на тым, што мы выступаем за мір і спакой у краіне. Намі высока ацэньваецца падтрымка Святым Прастолам рэлігійнай згоды ў беларускім грамадстве.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пазіцыя і практычная дзейнасць Ватыкана ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца «вельмі канструктыўнай і збалансаванай». Каталіцкая Царква адыгрывае важную ролю ў выхаванні патрыятызму і падтрымцы культуры ў Беларусі.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэння Кіраўніка дзяржавы па стварэнні ў г.Мінску каталіцкай духоўнай акадэміі.

Уладзімір Макей паведаміў аб гатоўнасці Міністэрства замежных спраў прадаставіць пляцоўку для абмеркавання магчымых пытанняў з усімі зацікаўленымі бакамі з мэтай іх урэгулявання ў духу ўзаемапавагі і канструктыўнага супрацоўніцтва.

Бакі таксама абмеркавалі шэраг запланаваных на гэты год беларуска-ватыканскіх мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.