Вы тут

БРСМ аб'явіў аб старце Усебеларускай акцыі "За любімую Беларусь!"


Сёння стартуе Усебеларуская акцыя БРСМ "За любімую Беларусь!", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў.

"Акцыя "За любімую Беларусь!" праводзіцца не першы раз, яна з'яўляецца традыцыйнай. 14 лютага - Дзень святога Валянціна, свята, якое папулярнае сярод моладзі. У гэты дзень мы прызнаёмся ў любові, дорым адзін аднаму падарункі. Але прызнаёмся ў любові не толькі сваім бацькам, сям'і, мы таксама гаворым аб любові да сваёй прафесіі, навучальнай установы, населенага пункта, да сваёй краіны. Паняцце любоў - яно больш шырокае, менавіта таму акцыя называецца "За любімую Беларусь!", - сказаў Андрэй Белякоў.

Арганізатары акцыі "За любімую Беларусь!" звярнуліся да моладзі з заклікам: "Калі ты малады, калі ты сёння хочаш дасягнуць многага, калі ты гатовы да гэтага, то зрабі сваімі рукамі валянцінку і падары яе свайму блізкаму чалавеку, настаўніку, куміру, напішы добрыя словы". Як падкрэсліў Андрэй Белякоў, менавіта гэтыя цеплыня і дабрыня ў канчатковым выніку складваюцца ў адно агульнае пачуццё вялікай любові.

Акцыя "За любімую Беларусь!" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны з 12 па 14 лютага. У гэтыя дні актывісты БРСМ будуць уручаць усім жадаючым незвычайныя валянцінкі - стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцайкі з надпісам "За любімую Беларусь!", на якіх будуць напісаны самыя шчырыя і цёплыя пажаданні. Такія сэрцайкі сталі сімвалам маладзёжнага патрыятычнага праекта. "Лічу, што ў зімовы лютаўскі дзень уручыць простаму прахожаму валянцінку, пажадаць дабра і міру - зрабіць маленькую добрую справу - гэта таксама вельмі важна. Чым больш добрых спраў, тым лепш для краіны, для грамадства", - сказаў Андрэй Белякоў.

Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ дапамогуць напоўніць атмасферу акцыі "За любімую Беларусь!" дабрынёй і любоўю, творчасцю і пазітывам. Яны правядуць ва ўсіх рэгіёнах краіны конкурсы малюнкаў, фатаграфій, творчых работ, літаратурныя і паэтычныя конкурсы, вечары, шоу-праграмы на зададзеную тэму. Кожны ўнясе свой уклад у правядзенне гэтай акцыі. Адно з цэнтральных мерапрыемстваў акцыі - сустрэча "Валянцінка твайму куміру" пройдзе 13 лютага ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску. На сустрэчу запрошаны прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, папулярныя артысты, тэлевядучыя, кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады. "Падрыхтоўка да акцыі ідзе ўжо не першы дзень. Нашы хлопцы і дзяўчаты, сакратары, актывісты арганізацыі рыхтавалі сімвалічныя падарункі і валянцінкі на працягу пэўнага перыяду часу. Мы плануем іх урачыста ўручыць на гэтай сустрэчы кумірам моладзі і даць магчымасць паразмаўляць", - адзначыў Андрэй Белякоў.

Ён таксама выказаў меркаванне, што маштабы гэтай акцыі не павінны абмяжоўвацца толькі трыма днямі. "У Год моладзі неабходна кожны дзень напаўняць добрымі справамі, каб кожны мог сказаць, што я зрабіў нешта карыснае для сваёй сям'і, малой радзімы, краіны, таму што я - люблю. Сэнс акцыі ў гэтым. Не будзем спыняцца на 14 лютага. Будзем рабіць усё, каб у нас было як мага больш прычын прызнавацца ў любові", - сказаў Андрэй Белякоў.

Галоўная мэта Усебеларускай акцыі БРСМ "За любімую Беларусь!" - фарміраванне ў моладзі пачуцця патрыятызму, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.