Вы тут

Экспарт адукацыі — любой цаной?


Што трэ­ба зра­біць, каб не са­пса­ваць імідж вы­шэй­шай шко­лы

За­ліш­няя ма­са­васць вы­шэй­шай аду­ка­цыі на ка­рысць якас­ці пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў не ідзе. У гэ­тым упэў­не­ны рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та рэк­та­раў Ула­дзі­мір ШЫ­МАЎ.

— Усё час­цей у вы­шэй­шую шко­лу пры­хо­дзяць ма­ла­дыя лю­дзі без на­леж­на­га аб'­ёму ве­даў. Але для эфек­тыў­на­га за­сва­ен­ня пра­грам вы­шэй­шай аду­ка­цыі не­аб­ход­ныя не толь­кі доб­рыя ве­ды, але і пра­ца­ві­тасць, і, без­умоў­на, пэў­ныя здоль­нас­ці, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Шы­маў у сваім выступленні на ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. — Між ін­шым, ёсць да­сле­да­ван­ні, якія свед­чаць, што да­лё­ка не ўсе вы­пуск­ні­кі агуль­на­аду­ка­цый­ных школ здоль­ныя за­свой­ваць пра­гра­мы вы­шэй­шай аду­ка­цыі. З улі­кам гэ­та­га мно­гія дзяр­жа­вы рэ­гу­лю­юць коль­касць мес­цаў ва ўні­вер­сі­тэ­тах для гра­ма­дзян сва­іх кра­ін, а па­ра­лель­на пра­вод­зяць ак­тыў­ную ра­бо­ту па па­ве­лі­чэн­ні коль­кас­ці сту­дэн­таў з лі­ку за­меж­ных гра­ма­дзян.

На дум­ку Ула­дзі­мі­ра Шы­ма­ва, ва ўмо­вах па­глыб­лен­ня «дэ­ма­гра­фіч­най ямы» і рэз­ка­га ска­ра­чэн­ня коль­кас­ці вы­пуск­ні­коў школ (амаль удвая ў па­раў­на­нні з 2005 го­дам) бе­ла­рус­кія ВНУ так­са­ма па­він­ны ра­біць стаў­ку на пры­цяг­нен­не за­меж­ных гра­ма­дзян. Але для да­лей­ша­га на­рошч­ван­ня экс­пар­ту аду­ка­цый­ных па­слуг трэ­ба ды­вер­сі­фі­ка­ваць — пры­чым до­сыць іс­тот­на — ары­ен­та­цыю экс­пар­ту. Тры­ма­ю­чы­ся на асвое­ных рын­ках Кі­тая і Турк­ме­ні­ста­на, не­аб­ход­на больш ак­тыў­на пра­ца­ваць на аду­ка­цый­най пра­сто­ры Паўд­нё­вай Аме­ры­кі і Аф­ры­кан­ска­га кан­ты­нен­та, Паўд­нё­ва-За­ход­няй, Паўд­нё­вай і Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі. Але з гэ­тай за­да­чай ад­ным уні­вер­сі­тэ­там не спра­віц­ца — па­тра­бу­ец­ца сур'­ёз­ная ін­фар­ма­цый­ная, нар­ма­тыў­ная і дып­ла­ма­тыч­ная пад­трым­ка з бо­ку дзяр­жа­вы.

24-15

24-15

 

— А для па­ляп­шэн­ня якас­ці пад­рых­тоў­кі за­меж­ных сту­дэн­таў трэ­ба ў пер­шую чар­гу, спы­ніць прак­ты­ку набору за­меж­ных гра­ма­дзян аж да снеж­ня ме­ся­ца (гэ­та ска­ра­чае на­ву­чаль­ны год прак­тыч­на на­па­ло­ву). Нель­га вы­ра­шаць праб­ле­му экс­пар­ту лю­бой ца­ной — гэ­та тое, што ў вы­ні­ку пры­во­дзіць да іс­тот­на­га зні­жэн­ня якас­ці пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў і па­дзен­ня імі­джу вы­шэй­шай аду­ка­цыі, на­бы­тай у на­шай кра­і­не, — па­пя­рэдж­вае стар­шы­ня Са­ве­та рэк­та­раў. — Ёсць яшчэ ад­на праб­ле­ма, якую, на маю дум­ку, нель­га абы­сці маў­чан­нем — гэ­та зні­жэн­не ўзроў­ню ва­ло­дан­ня рус­кай мо­вай за­меж­ны­мі сту­дэн­та­мі, што не да­зва­ляе ім якас­на за­свой­ваць ву­чэб­ныя дыс­цып­лі­ны. На жаль, у апош­нія га­ды гэ­та тэн­дэн­цыя пра­грэ­сі­руе.

Тэст на ве­дан­не мо­вы

На дум­ку Ула­дзі­мі­ра Шы­ма­ва, для ўдас­ка­на­лен­ня пра­цэ­су на­бо­ру за­меж­ных гра­ма­дзян у бе­ла­рус­кія ВНУ і па­вы­шэн­ня якас­ці іх на­ву­чан­ня трэ­ба рас­пра­ца­ваць «Кан­цэп­цыю дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі па раз­віц­ці сіс­тэ­мы пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў для за­меж­ных кра­ін». На­ступ­ны крок — за­бес­пя­чэн­не адзін­ства па­ды­хо­даў да вы­зна­чэн­ня сту­пе­ні ва­ло­дан­ня за­меж­ны­мі сту­дэн­та­мі рус­кай мо­вай. Для гэ­та­га трэ­ба ўні­фі­ка­ваць коль­касць га­дзін у ты­па­вых ву­чэб­ных пра­гра­мах па рус­кай мо­ве для за­меж­ных сту­дэн­таў на І і ІІ сту­пе­нях вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў ВНУ ўсіх про­фі­ляў, што за­дасць ад­ноль­ка­выя па­ра­мет­ры пры пра­вя­дзен­ні сер­ты­фі­ка­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня.

Ула­дзі­мір Шы­маў пра­па­нуе ства­рыць пры Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­це кант­ро­лю ве­даў Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр тэс­ці­ра­ван­ня, які бу­дзе вы­кон­ваць функ­цыю не­за­леж­на­га сер­ты­фі­ка­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня за­меж­ных гра­ма­дзян для іх за­лі­чэн­ня ў ВНУ.

— Акра­мя та­го, нам трэ­ба больш ак­тыў­на ўка­ра­няць у прак­ты­ку ўні­вер­сі­тэ­таў пад­рых­тоў­ку сту­дэн­таў на І і ІІ сту­пе­нях вы­шэй­шай аду­ка­цыі на анг­лій­скай мо­ве. Вы­ву­чэн­не еў­ра­пей­ска­га рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг свед­чыць аб тым, што пры пра­віль­ным пра­вя­дзен­ні рэ­клам­най кам­па­ніі по­пыт на на­ву­чан­не па та­кіх пра­гра­мах у на­шых уні­вер­сі­тэ­тах бу­дзе на­ват з бо­ку гра­ма­дзян шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх кра­ін (Ус­ход­няй, Цэнт­раль­най і Паўд­нё­вай Еў­ро­пы). На гэ­тую ж ідэю па­він­на пра­ца­ваць і па­лі­ты­ка пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў па прын­цы­пе двай­но­га дып­ло­ма, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Шы­маў. — Так­са­ма трэ­ба дэ­бю­ра­кра­ты­за­ваць пра­цэс за­цвяр­джэн­ня ты­па­вых пра­грам па ву­чэб­ных дыс­цып­лі­нах і ад­крыц­ця ў ВНУ пад­рых­тоў­кі па но­вых спе­цы­яль­нас­цях. Ня­пра­віль­на, ка­лі гэ­тыя пра­цэ­сы ча­сам рас­цяг­ва­юц­ца на мно­гія-мно­гія ме­ся­цы. У гэ­тым кан­тэкс­це аў­та­но­мія ВНУ па­він­на быць знач­на па­вы­ша­на.

Ма­ты­ва­цыя для вы­клад­чы­каў

Цэ­лы комп­лекс праб­лем ста­іць пе­рад сіс­тэ­май аду­ка­цыі па пад­рых­тоў­цы сту­дэн­таў на дру­гой сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы — ма­гіс­тар­скай.

— Спра­ва для нас да­стат­ко­ва но­вая і спа­дзя­вац­ца на ім­гнен­нае якас­нае ра­шэн­не ўсіх праб­лем бы­ло б вя­лі­кай ілю­зі­яй, — кан­ста­туе Ула­дзі­мір Шы­маў. — Трэ­ба дак­лад­на вы­зна­чыць нар­ма­тыў­на-пра­ва­вы ста­тус вы­пуск­ні­коў ма­гіст­ра­ту­ры. З гэ­тай мэ­тай Мі­ніс­тэр­ству пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны вар­та, на­рэш­це, унес­ці ад­па­вед­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў «Адзі­ны ква­лі­фі­ка­цый­ны да­вед­нік па­сад слу­жа­чых», якія ад­люст­роў­ва­лі б ква­лі­фі­ка­цый­ныя пе­ра­ва­гі вы­пуск­ні­коў ма­гіст­ра­ту­ры пе­рад вы­пуск­ні­ка­мі пер­шай сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы.

Трэ­ба вяр­нуц­ца да адзі­най аду­ка­цый­най пра­гра­мы — без раз­біў­кі ма­гіст­ра­ту­ры на на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ную і прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­ную.

За­кра­нуў стар­шы­ня Са­ве­та рэк­та­раў і яшчэ ад­ну ба­лю­чую праб­ле­му — ма­тэ­ры­яль­ную ма­ты­ва­цыю пра­цы пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву.

— Я ра­зу­мею, што сён­ня іс­тот­на па­леп­шыць сі­ту­а­цыю з за­роб­ка­мі вы­клад­чы­каў ВНУ па вя­до­мых пры­чы­нах праб­ле­ма­тыч­на, але як стра­тэ­гіч­ная та­кая мэ­та па­він­на быць па­стаў­ле­на і пас­ля­доў­на рэа­лі­за­ва­ная. Толь­кі так мож­на змя­ніць тэн­дэн­цыю фар­мі­ра­ван­ня струк­ту­ры пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву на ка­рысць та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Шы­маў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.