Вы тут

Савет Бяспекі ААН 27 лютага плануе правесці сустрэчу па Украіне


Савет Бяспекі ААН у пятніцу, 27 лютага, плануе сабрацца для абмеркавання сітуацыі на ўсходзе Украіны і ацэнкі выканання дамоўленасцей па ўрэгуляванні канфлікту, дасягнутых у Мінску 12 лютага.

Як паведаміла кар. ТАСС дыпламат адной з заходніх краін-членаў СБ, у сустрэчы, як чакаецца, прыме ўдзел спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Хайдзі Тальявіні.

"Хутчэй за ўсё, у пятніцу раніцай адбудзецца сустрэча па Украіне з удзелам прадстаўніка АБСЕ Тальявіні", - сказала суразмоўца агенцтва. Паводле яе слоў, яшчэ не прынята рашэнне наконт таго, ці будзе сустрэча адкрытай. "Фармат яшчэ трэба будзе ўзгадніць", - адзначыла дыпламат.

Яна таксама паведаміла, што на сустрэчы наўрад ці будзе узнята пытанне размяшчэння на Украіне міратворцаў ААН, якое магчыма толькі з дазволу Савета Бяспекі. "Нішто не паказвае на тое, што будзе абмяркоўвацца прапанова па міратворцам ААН", - заявіла суразмоўца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.