Вы тут

"Беллегпрам" прапануе прадпрымальнікам арганізаваць пастаяннае прадстаўніцтва ў канцэрне


 "Беллегпрам" прапануе індывідуальным прадпрымальнікам і малому бізнесу арганізаваць пастаяннае прадстаўніцтва ў канцэрне для максімальна эфектыўнай сумеснай работы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам яго старшыня Мікалай Яфімчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прадаставім прадпрымальнікам магчымасць працаваць у нас у канцэрне, мы арганізуем для іх рабочыя месцы. Але гэта не значыць, што ўсе прыйдуць. Яны павінны вызначыцца, хто ў іх будзе каардынатарам у гэтай сферы. Мы гатовы супрацоўнічаць", - адзначыў Мікалай Яфімчык.

Сёння ў канцэрне "Беллегпрам" адбыўся круглы стол з малым бізнесам і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на якім абмяркоўваліся найбольш вострыя праблемы ўзаемадзеяння і шляхі іх вырашэння. "Чакаем разумення і супрацоўніцтва. Час складаны, трэба аб'ядноўваць намаганні, і мы гатовы на любыя формы супрацоўніцтва. Гэта можа быць не толькі рэалізацыя нашай прадукцыі, але і актыўны ўдзел у вытворчасці, адміністраванні прадпрыемстваў. Ну і, зразумела, чакаем ідэй, ноу-хау", - сказаў Мікалай Яфімчык.

Старшыня "Беллегпрама" канстатаваў дэфіцыт кадраў - і тэхналагічных, і кіраўніцкіх. Каб вырашыць гэту праблему, прапануецца стварыць бізнес-інкубатар. "Калі ёсць ініцыятыўныя маладыя людзі, мы гатовы разгледзець іх рэзюмэ, правесці гутарку, навучанне, калі трэба. І назначаць іх на самыя высокія пасады", - растлумачыў ён.

Мікалай Яфімчык падкрэсліў, што такі праект дасць магчымасць сфарміраваць большы рэзерв кадраў у галіне: "У нас заўсёды рэзерв кадраў набіраўся з нашых супрацоўнікаў, якія працуюць. Але гэты рэзерв можа быць значна большы, у тым ліку за кошт індывідуальных прадпрымальнікаў, таму што ў іх зусім іншае бачанне рынку, працэсаў, якія там адбываюцца, а для нас гэта вельмі цікава".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.