Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Суп з шам­пінь­ё­наў

Спат­рэ­біц­ца: 200-300 г све­жых шам­пінь­ё­наў, 5-6 ся­рэд­ніх буль­бін, 1 не­вя­лі­кая морк­ва, 1 ся­рэд­няя цы­бу­лі­на, 1 ст. лыж­ка му­кі, 1 мяк­кі плаў­ле­ны сы­рок, лаў­ро­вы ліст, пе­рац чор­ны га­рош­кам, соль — на смак, алей, зе­ля­ні­на пят­руш­кі.

28-11

Буль­бу на­ра­за­ем дроб­ны­мі ку­бі­ка­мі, вы­сы­па­ем у каст­ру­лю, за­лі­ва­ем ва­дой і ста­вім ва­рыц­ца. Цы­бу­лю дроб­на на­ра­за­ем. Морк­ву на­дзі­ра­ем на буй­ной тар­цы. На сла­неч­ні­ка­вым алеі аб­смаж­ва­ем цы­бу­лю да паў­праз­рыс­та­га ста­ну. Да­баў­ля­ем да цы­бу­лі морк­ву і яшчэ тро­хі аб­смаж­ва­ем усё ра­зам. Усы­па­ем да га­род­ні­ны му­ку. Усё доб­ра змеш­ва­ем, яшчэ хві­лі­ну-дзве сма­жым і зды­ма­ем з плі­ты. За­праў­ка га­то­вая, ад­кла­да­ем яе ўбок. У гэ­ты час буль­ба ўжо ак­тыў­на кі­піць. Час да­ба­віць да яе па­пя­рэд­не ачы­шча­ныя, пра­мы­тыя і на­рэ­за­ныя тон­кі­мі скрылі­ка­мі шам­пінь­ё­ны. Ка­лі буль­ба прак­тыч­на га­то­вая, усы­па­ем у яе пры­га­та­ва­ную за­праў­ку з цы­бу­лі, морк­вы і му­кі і пра­цяг­ва­ем ва­рыць. По­тым бя­ром плаў­ле­ны сы­рок, на­дзі­ра­ем яго на буй­ной тар­цы на­ўпрост у каст­ру­лю з су­пам, праз па­ру хві­лін ён цал­кам рас­тво­рыц­ца ў ім і на­дасць яму ма­лоч­ны ко­лер. У кан­цы да­баў­ля­ем здроб­не­ную зе­ля­ні­ну пят­руш­кі. Плаў­ле­ны сы­рок пры жа­дан­ні мож­на за­мя­ніць звы­чай­най смя­та­най або зу­сім абы­сці­ся без іх.

Дэ­серт «Ру­жа»

Спат­рэ­біц­ца: яб­лы­кі (буй­ныя) — 2 шт., цу­кар (для сі­ро­пу) — 3 ст. л., ва­да (для сі­ро­пу) — 100 мл, цук­ро­вая пуд­ра (для ўпры­гож­ван­ня) — 1 ст. л., цес­та сло­е­нае бяз­дрож­джа­вае — 500 г.

28-13

Яб­лы­кі на­ра­за­ем тон­кі­мі скрылікамі. З цук­ру і ва­ды ро­бім сі­роп і пра­вар­ва­ем у ім яб­лыч­ныя лус­тач­кі пор­цы­я­мі се­кунд па 45. Цес­та рас­коч­ва­ем таў­шчы­нёй 0,5 см у пра­ма­ву­голь­нік і на­ра­за­ем на па­лос­кі пры­клад­на 2-3 см у шы­ры­ню і 20-25 — у даў­жы­ню. Вы­клад­ва­ем яб­лыч­ныя скрылікі на цес­та кры­ху ўна­хлёст. Па­чы­на­ем аку­рат­на скруч­ваць па­лос­кі. Ру­жач­кі зма­цоў­ва­ем зу­ба­чыст­ка­мі, каб по­тым зруч­на бы­ло вы­клад­ваць на бля­ху. Яе за­сці­ла­ем па­пе­рай для вы­печ­кі, вы­клад­ва­ем на­шы кве­тач­кі і ад­праў­ля­ем у ду­хоў­ку, ра­за­грэ­тую да 180 гра­ду­саў на 20 хві­лін. Га­то­выя ру­жы вы­клад­ва­ем на блю­да, па­пя­рэд­не вы­цяг­нуў­шы з іх зу­ба­чыст­кі, і пас­ля асты­ван­ня пры­сы­па­ем цук­ро­вай пуд­рай (яе мож­на змя­шаць з ка­ры­цай).

Упры­гож­ван­не га­лін­кі вяр­бы

За ты­дзень да Вя­лі­ка­дня ад­зна­ча­ец­ца Верб­ная ня­дзе­ля. У гэ­ты дзень трэ­ба асвя­ціць га­лін­кі вяр­бы ў хра­ме. Гэ­та­му дрэ­ву пры­піс­ва­ла­ся ма­гіч­ная сі­ла спры­яць урад­лі­вас­ці і бу­ду­ча­му ўра­джаю. Лі­чы­ла­ся так­са­ма, што вяр­ба ва­ло­дае здоль­нас­цю на­дзя­ляць зда­роў­ем, за­сце­ра­гаць ад за­хвор­ван­няў і ня­чыс­тай сі­лы. Па­сту­ка­еш па це­ле яе га­лін­кай — бу­дзе зда­роўе цэ­лы год. Пры гэ­тым пры­га­вор­ва­юць: «Будзь та­кім жа моц­ным, як вяр­ба, та­кім жа зда­ро­вым, як яе ка­ра­ні і та­кім жа ба­га­тым, як зям­ля». Баць­кі аба­вяз­ко­ва жар­там «сця­ба­лі» асве­ча­ны­мі га­лін­ка­мі сва­іх дзя­цей. Пе­ра­ва­га ад­да­ец­ца ме­на­ві­та вяр­бе та­му, што гэ­та, ба­дай, са­мае жы­ву­чае дрэ­ва, якое толь­кі ёсць у пры­ро­дзе. Лі­чыц­ца, што на­ват ка­лі пал­ку вяр­бы ўторк­нуць у зям­лю ўверх «на­га­мі», то яна ўсё роў­на пры­мец­ца і бу­дзе рас­ці. Вяр­ба змо­жа даць зда­роўе ча­ла­ве­ку, та­му што яна са­ма вель­мі моц­ная.

28-10

Пры­ня­та за­хоў­ваць асвя­чо­ную вяр­бу до­ма, у пя­рэд­нім ку­це, за аб­ра­за­мі. Ста­ры­мі га­лін­ка­мі вяр­бы, якія ад­ста­я­лі год, аб­мя­та­юць усе ку­ты, вок­ны, па­ро­гі, дзя­ку­юць ёй за служ­бу і спаль­ва­юць.

Пер­шае, што трэ­ба для та­го, каб упры­го­жыць на­шу вер­бач­ку ру­жа­мі — на­за­па­сіц­ь гаф­ры­ра­ва­най па­пе­ры па­трэб­ных ко­ле­раў.

Для пя­лёст­каў на­ра­за­ем па­лос­кі па­ме­рам 3х5 см (мож­на і больш дроб­ныя ў за­леж­нас­ці ад па­жа­да­на­га па­ме­ру кве­та­чак). З ад­на­го кан­ца тро­хі за­васт­ра­ем на­рых­тоў­кі.

Кож­ны пя­лёс­так на­круч­ва­ем на ало­вак па­чы­на­ю­чы з вост­ра­га вуг­ла па­пе­ры. По­тым шчыль­на сціс­ка­ем па­пе­ру з двух ба­коў і зды­ма­ем з алоў­ка на­рых­тоў­ку.

28-12

Каб зра­біць пя­лёс­так, тру­ба­чку не­аб­ход­на раз­гар­нуць, але не да кан­ца. Пры­трым­лі­ва­ю­чы ліс­ток з двух ба­коў па­між вя­лі­кім і ўка­заль­ным паль­ца­мі, тро­хі рас­цяг­ва­ем па­пе­ру. Та­кім чы­нам раз­горт­ва­ем кож­ную тру­ба­чку, пе­ра­тва­ра­ю­чы яе ў пя­лёс­так. З га­то­вых пя­лёс­тач­каў збі­ра­ем квет­кі. На ад­ну квет­ку ідзе пры­клад­на 6-7 пя­лёст­каў. Пас­ля збор­кі квет­кі яе не­аб­ход­на ту­га аб­вя­заць ніт­кай. З да­па­мо­гай тры­ва­лай ніт­кі моц­на пры­вяз­ва­ем на­шу ру­жу да га­лін­кі вяр­бы. Упры­гож­ва­ем кож­ную га­лін­ку тры­ма кве­тач­ка­мі і да­баў­ля­ем зя­лё­ных ліс­точ­каў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.