Вы тут

Як у Літве свята адзначалі


Сло­ва «літ­ва» ў нас аса­цы­ю­ец­ца з на­шай блі­жэй­шай су­сед­кай — Літ­вой. Але ў Бе­ла­ру­сі ёсць не­каль­кі на­се­ле­ных пунк­таў з та­кой наз­вай: па ад­ным на Гро­дзен­шчы­не і Брэст­чы­не, аж­но тры на Мін­шчы­не.

28-26

Пер­шыя, ды не апош­нія

Стаўб­цоў­ская Літ­ва мес­ціц­ца ў ма­ляў­ні­чых мяс­ці­нах: не­па­да­лё­ку лес, по­бач — во­зе­ра, па­ся­род яго на не­вя­лі­кім аст­раў­ку — бус­лян­ка. «Бус­лы звы­чай­на вы­вод­зяць двух пту­ша­нят, а мі­ну­лым ле­там пры­нес­лі аж трай­ню — і ўсіх вы­га­да­ва­лі. Ёсць та­кая пры­кме­та, што гэ­та да доб­ра­га ўра­джаю. Ка­лі год за­суш­лі­вы, не­ўра­джай­ны, то яны не мо­гуць пра­кар­міць усіх ма­лых і са­ма­га сла­бень­ка­га вы­кід­ва­юць з гняз­да», — рас­ка­за­лі мяс­цо­выя жы­ха­ры.

На­се­ле­ны пункт уяў­ляе са­бой ад­ну доў­гую ву­лі­цу. Не­вы­пад­ко­ва бы­лы ды­рэк­тар Літ­вен­скай ся­рэд­няй шко­лы Сця­пан Ці­то­віч на­зваў вёс­ку строй­най, роў­най, як стру­на. Ка­лісь­ці тут пра­ца­ва­лі сы­ра­роб­ны, ма­лоч­ны за­во­ды, буй­ны зер­не­ачы­шчаль­ны комп­лекс. Ця­пер жа вы­твор­час­ці за­кры­лі­ся, змен­шы­ла­ся і коль­касць жы­ха­роў. Але па су­час­ных мер­ках на­се­ле­ны пункт не та­кі і ма­лы: ка­ля 130 пад­вор­каў. Ле­там пры­яз­джа­юць да баць­коў дзе­ці, уну­кі з го­ра­да, дач­ні­кі, што пры­дба­лі тут да­мы. Усе яны лі­чаць, што Літ­ва — най­леп­шы і най­пры­га­жэй­шы ку­то­чак на зям­лі.

Мы ж на­ве­да­лі Літ­ву так­са­ма не­вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та тут упер­шы­ню ў ра­ё­не прай­шло свя­та вёс­кі.

— Мае зем­ля­кі ўда­сто­і­лі­ся го­на­ру быць пер­ша­пра­ход­ца­мі ў гэ­тай спра­ве, — за­зна­чыў стар­шы­ня Літ­вен­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Та­дэ­вуш Га­ла­вач. — Пад­рых­тоў­ку па­ча­лі за­доў­га да свя­та.

Гу­ля­ем да за­ма­раз­каў

У ра­ё­не рас­пра­ца­ва­ны гра­фік ар­га­ні­за­цыі ана­ла­гіч­ных свя­таў аж да са­мых зі­мо­вых за­ма­раз­каў. На­прык­лад, блі­жэй­шыя ўра­чыс­тас­ці: у кра­са­ві­ку — у вёс­цы Ска­ма­рош­кі Ста­ра­свер­жань­ска­га сель­са­ве­та, у маі — у вёс­ках Вя­лі­кі Двор і Аб­ло­маў­ка За­ям­наў­ска­га сель­са­ве­та.

— У вёс­цы Ка­ра­лі­на жы­вуць ад­ны дач­ні­кі, якія ку­пі­лі тут да­мы. Лю­дзі бы­лі ма­ла зна­ё­мыя па­між са­бой. Аб'­яд­наць іх, па­сяб­ра­ваць да­па­маг­ла агуль­ная мэ­та — свя­та вёс­кі, якое ар­га­ні­за­ваў Шаш­коў­скі сель­скі Са­вет. Жы­ха­ры са­мі доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі на­се­ле­ны пункт, ку­пі­лі і па­ста­ві­лі кан­тэй­не­ры для смец­ця. Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы, акра­мя ўся­го, да­юць маг­чы­масць рас­крыць лю­дзям свае та­лен­ты, твор­чыя здоль­нас­ці, — лі­чыць Ар­кадзь Рас­ці­сла­ва­віч.

На­прык­лад, Час­лаў і Га­лі­на Баш­ке­ві­чы з Літ­вы ста­лі пе­ра­мож­ца­мі ў на­мі­на­цыі «Леп­шы пад­во­рак».

Час­ла­ва Іо­сі­фа­ві­ча мы за­ста­лі за аб­рэз­кай яб­лынь. Муж­чы­на ўжо на пен­сіі, але пра­цяг­вае пра­ца­ваць ка­ча­га­рам у сель­са­ве­це. Ад­ра­зу ві­даць, што тут жы­ве дбай­ны гас­па­дар. Дом і пад­соб­ныя па­бу­до­вы аб­шы­ты сай­дын­гам, па­фар­ба­ва­ная ага­ро­джа, са­ма­роб­ныя лаў­кі. У два­ры на­ват дзі­ця­чыя арэ­лі змай­стра­ва­ны. Ра­ней Баш­ке­ві­чы тры­ма­лі вя­лі­кую гас­па­дар­ку, ця­пер за­ста­лі­ся толь­кі ку­ры.

— Зда­роўе ўжо не тое. У хат­ніх кло­па­тах да­па­ма­га­юць сы­ны. Пры­яз­джа­юць амаль кож­ныя вы­хад­ныя, ра­зам з уну­ка­мі. Дзя­ку­ю­чы ім і па­ра­дак на пад­вор­ку, — па­дзя­ліў­ся з на­мі гас­па­дар. — Ле­тась са­праў­ды нам да­лі гра­ма­ту. Не абы-якую — імян­ную, з фо­та­здым­кам на­шай ся­дзі­бы, а да гра­ма­ты — і прэ­мію.

У клуб, як у тэ­атр

Пад­час свя­та ад­зна­ча­ны і літ­вен­цы, якія ўнес­лі знач­ны ўклад у раз­віц­цё вёс­кі, ра­ё­на, воб­лас­ці. Не за­бы­лі і пра са­мых ста­рую і ма­ла­дую жы­ха­рак вёс­кі: 91-га­до­вую Ван­ду Су­гак і шас­ці­га­до­вую Ксе­нію Жвырб­лю.

— У Літ­ве жы­вуць дбай­ныя гас­па­да­ры, та­ле­на­ві­тыя лю­дзі. «Ледзь­ве сы­дзе снег ды пад­сох­не зям­ля, як яны па­чы­на­юць па­рад­ка­ваць свае ся­дзі­бы, фар­ба­ваць ага­ро­джы, — ка­жа за­гад­чы­ца Літ­вен­ска­га клу­ба-біб­лі­я­тэ­кі, а па су­мя­шчаль­ніц­тве ста­рас­та Га­лі­на Жда­но­віч.

Як­раз на­су­праць сель­ска­га Са­ве­та дом Ва­сі­ля і Ак­са­ны Буй­ні­чаў. Ва­сіль Аляк­се­е­віч мя­няе ста­ры шты­кет­нік у пло­це.

Сям'я з дзвю­ма да­чуш­ка­мі жы­ве тут 15 га­доў. Але ў хут­кім ча­се бу­дзе пе­ра­бі­рац­ца ў Стоўб­цы, дзе па­бу­да­ва­ла ква­тэ­ру.

— Дык на­вош­та мя­няць ага­ро­джу, ка­лі з'яз­джа­е­це? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў гас­па­да­ра.

— Як на­вош­та? — здзіў­ля­ец­ца ён. — Бо ста­рая ўжо, со­рам­на, ка­лі па­ва­ліц­ца су­се­дзям на смех.

На ўчаст­ку рас­кі­да­ны гной, ві­даць, пад па­сад­ку буль­бы.

— Сён­ня мож­на і ага­род не са­дзіць, — ус­ту­па­юць у раз­мо­ву вяс­коў­цы, што збо­ку на­зі­ра­юць за ра­бо­тай су­се­да, — у кра­ме круг­лы год і буль­ба, і ка­пус­та, і агур­кі....

Але гэ­та толь­кі сло­вы. Вяс­ной усе як адзін літ­вен­цы вый­дуць за­ся­ваць пры­ся­дзіб­ныя ўчаст­кі, каб зі­мой на ста­ле бы­ла свая, а не куп­ле­ная га­род­ні­на. «Со­рам­на, ка­лі зям­ля за­рас­це пус­та­зел­лем», — у гэ­тым уся сут­насць праг­ных да пра­цы вяс­коў­цаў.

Ра­зам з тым зна­хо­дзяць яны час і на ад­па­чы­нак. Клуб у Літ­ве ста­рой па­бу­до­вы, але пра­стор­ны, цёп­лы, утуль­ны. Тут збі­ра­юц­ца мяс­цо­выя жан­чы­ны на вя­чор­кі, ад­вес­ці ду­шу за пес­няй, аб­мер­ка­ваць мяс­цо­выя па­дзеі. Пры клу­бе пра­цуе фальк­лор­ная гру­па, гурт­кі па ін­та­рэ­сах для дзя­цей, ла­дзяц­ца кан­цэр­ты, агля­ды мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці.

Га­лі­на Жда­но­віч пры­еха­ла ў Літ­ву 30 га­доў та­му пас­ля за­кан­чэн­ня Мінск­ага культ­асвет­ву­чы­лі­шча, тут вый­шла за­муж. Яе па­ва­жа­юць лю­дзі, а яна імк­нец­ца ра­біць для іх толь­кі да­бро. У пла­нах — па­ста­віць но­выя дзве­ры ў клу­бе ды за­мя­ніць за­сло­ну на сцэ­не, каб бы­ла як у тэ­ат­ры.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.