Вы тут

Польшча чакае 11 прэзідэнтаў на канферэнцыю ў Гданьску да 70-годдзя Перамогі


Польшча чакае прыезд 11 прэзідэнтаў на канферэнцыю ў Гданьску 7-8 мая, прысвечаную 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны, паведамляюць польскія СМІ.
У пачатку лютага прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў аб тым, што Варшава плануе арганізаваць уласнае святкаванне гадавіны Перамогі 8 мая ў Гданьску на Вестэрплатэ. Камароўскі тады падкрэсліў, што Польшча не жадае такім чынам сапсаваць Расіі свята Перамогі 9 мая, арганізуючы свае мерапрыемствы, "гэтая ідэя не з'явілася ў апошнія дні".
Чакаецца, што 7 мая ў мерапрыемстве ў Гданьску на паўвостраве Вестэрплятэ прымуць удзел прэзідэнты краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: Славакіі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі, Славеніі і Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, будзе таксама прадстаўнік брытанскай каралеўскай сям'і.
Па дадзеных тэлеканала TVN24, магчымы прыезд у Гданьск прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Аднак французская амбасада ў Варшаве не пацвердзіла, але і не абвергла гэтую інфармацыю.
Канцылярыя прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пакуль афіцыйна не інфармуе аб канчатковым спісе гасцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.