Вы тут

У Беларусі ўнесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам


У Беларусі ўнесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам (за выключэннем колавага трактара). Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства ўнутраных спраў ад 3 красавіка 2015 года нумар 93, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай вызначаны парадак прыёму экзаменаў: спачатку тэарэтычны, потым практычны. Асоба, якая здала тэарэтычны экзамен, дапускаецца да здачы практычнага экзамену на працягу наступных 6 месяцаў, пасля заканчэння якіх тэарэтычны экзамен назначаецца зноў. Практычны экзамен на вучэбным аўтамабілі прымаецца ў два этапы: першы - на аўтадроме, другі - на выпрабавальным маршруце ва ўмовах рэальнага дарожнага руху. Паўторна эказамены назначаюцца не раней як праз шэсць дзён з дня, наступнага за днём апошняга экзамену.

Для тых, хто не здаў тэарэтычны экзамен або адзін з этапаў практычнага экзамену з трэцяй і наступных спроб, паўторны экзамен назначаецца не раней чым праз 30 дзён. У выпадку непрадстаўлення экзаменацыйнай карткі па тэарэтычным i практычным экзаменах у РЭП для атрымання вадзіцельскага пасведчання на працягу трох гадоў тэарэтычны і практычны экзамены назначаюцца зноў.

Тэарэтычны экзамен, які прымаецца па білетах з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм, павінен доўжыцца не больш за пятнаццаць хвілін, а па білетах на папяровым носьбіце - не больш за трыццаць хвілін. Рашэнне аб прыёме тэарэтычнага экзамену па білетах на папяровым носьбіце прымаецца старшынёй камісіі па ўзгадненні з экзаменатарамі. Станоўчая ацэнка "здадзены" выстаўляецца ў тым выпадку, калі экзаменуемы дапусціў не больш за адзін няправільны адказ. Асобам, якія на працягу вызначанага часу адказалі не на ўсе пытанні экзаменацыйнага білета, выстаўляецца адзнака "не здадзены".

Акрамя таго, цяпер пры здачы практычнага экзамену дазволена карыстацца радыёэлектронным устройствам для навігацыі (GPS-навігатарам). Рашэнне аб яго выкарыстанні прымае старшыня камісіі па ўзгадненні з экзаменатарамі. Экзаменатар перад пачаткам прыёму экзамену ўносіць выпрабавальны маршрут у GPS-навігатар.

Апеляцыю цяпер можна будзе падаваць толькі адзін раз, паўторная апеляцыя разгляду не падлягае і вяртаецца экзаменуемаму.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.