Вы тут

З мора ў акіян


Чалавецтва асвойвае новыя аб'ёмы інфармацыі.

Больш як тры сотні вучоных, праграмістаў і кіраўнікоў найбуйнейшых ІТ-кампаній з 8 краін свету сабрала І міжнародная навукова-практычная канферэнцыя BІG DATA and Predіctіve Analytіcs, якая прайшла на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Сёння галіна Bіg Data развіваецца сямімільнымі крокамі, але пакуль яшчэ не паспявае за велізарным аб'ёмам інфармацыі, створанай чалавецтвам. На Facebook размешчана больш за 500 мільярдаў фота. Кожную хвіліну на YouTube выстаўляецца 300 хвілін відэа. Але ў першую чаргу гаворка ідзе не пра тэксты, фота і відэа. Мора інтэрнэт-звестак ператварылася ў бязмежны акіян са з'яўленнем датчыкаў, здольных перадаваць інфармацыю, напрыклад, пра тое, што акружае чалавека з гаджэтам. Чалавецтву неабходна сістэматызаваць гэтыя звесткі, каб імі карыстацца. Ужо можна забыцца пра тэрабайты. Асвойваюцца новыя велічыні: петабайт, эксабайт і зетабайт. Эканоміка, банкаўская дзейнасць, вытворчасць, маркетынг, тэлекамунікацыі, вэб-аналітыка, медыцына — усе гэтыя і многія іншыя галіны маюць патрэбу ў апрацоўцы і аналізе велізарных аб'ёмаў атрыманай і новай інфармацыі, якая вельмі моцна адрозніваецца па сваёй структуры.

У сучасным свеце чалавек безабаронны — інфармацыя пра яго лёгка знаходзіцца і лёгка збіраецца. Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот РОЛАНД адзначае, што, магчыма, у будучыні з'явіцца неабходнасць на заканадаўчым узроўні вызначаць межы для тэхналогій Bіg Data. Але ўжо сёння ўсе разумеюць: для развіцця сучаснай эканомікі свабодны доступ да інфармацыі — гэта рухавік, без якога развіваць бізнес немагчыма. Самыя паспяховыя кампаніі свету Google, Facebook, Apple займаюцца вялікімі аб'ёмамі інфармацыі.

Менавіта ў вырашэнні задач бізнес-прагназавання тэхналогія Bіg Data найбольш ярка прадэманстравала свае магчымасці. Тэхналогіі вялікіх баз звестак генеруюць для брокераў неабходныя справаздачы і аналітычныя прагнозы, у аснове якіх ляжыць велізарная колькасць інфармацыі з розных крыніц. Міжнародны вопыт сведчыць: арганізацыі, якія пачалі выкарыстоўваць тэхналогію Bіg Data, атрымалі істотную канкурэнтную перавагу, таму што змаглі прымаць рашэнні на падставе своечасовай, актуальнай, дакладнай і поўнай інфармацыі.

Задачы, якія стаяць у галіне Bіg Data, патрабуюць сумеснай працы сотняў і сотняў спецыялістаў, якіх яшчэ неабходна падрыхтаваць. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з'яўляецца ў краіне бясспрэчным лідарам па падрыхтоўцы ў галіне апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў інфармацыі. З 2013 года БДУІР сумесна з амерыканскай кампаніяй BEZNext праводзіць навучанне па тэматыцы «Bіg Data and Predіctіve Analytіcs».

У 2015—2016 навучальным годзе ўніверсітэт адкрывае новую спецыяльнасць, звязаную з вялікімі аб'ёмамі інфармацыі: «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)». Гульнявы сектар у Беларусі развіваецца імклівымі тэмпамі...

— БДУІР правёў апытанне сярод кампаній, якія спецыялізуюцца ў гульнявой сферы, — расказаў рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА. — Паступіла заяўка на падрыхтоўку некалькіх сотняў спецыялістаў. Праўда, пакуль што ёсць адно «але»: мы набіраем на платнае навучанне, паколькі бюджэтныя арганізацыі не замовілі ў гэтай галіне спецыялістаў. Плануецца набраць 30 чалавек, аднак калі будзе шмат ахвотных, то, магчыма, мы перададзім платныя месцы з іншых (менш запатрабаваных) спецыяльнасцяў.

— У БДУІР ужо падрыхтавана некалькі груп спецыялістаў з выпускнікоў магістратуры ў галіне Bіg Data, якія выконваюць разам з партнёрамі з ЗША сумесныя праекты, — дадаў прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай працы Сяргей ДЗІК.

У рамках канферэнцыі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДУІР і галандскай кампаніяй Іnvіsі. Паводле яго, Іnvіsі і кафедра праектавання інфармацыйна-камп'ютарных сістэм факультэта камп'ютарнага праектавання БДУІР распрацуюць для студэнтаў навучальны курс у галіне Busіness Іntellіgence. Мяркуецца, што той будзе складацца з 16 лекцый, падзеленых на 4 катэгорыі. Студэнты даведаюцца, што такое Data Warehousіng, вывучаць праектаванне і арганізацыю захоўвання вялікіх аб'ёмаў інфармацыі, спасцігнуць падыходы і прынцыпы працы бізнес-аналітыкі, адкрыюць для сябе ETL-працэсы і многае іншае. Па выніках курса тыя, хто прайшоў навучанне, атрымаюць сертыфікаты.

Надзея НІКАЛАЕВА. nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.