Вы тут

Дзень нараджэння


Дзень нараджэння. Нашы продкі лічылі дзень нараджэння не проста момантам фізічнага з'яўлення чалавека на свет, а з'явай гістарычнай, сацыяльнай і культурнай.

* Гістарычнай у тым сэнсе, што адначасова з іншымі каляндарнымі святамі (напрыклад, Новым годам) ён будзе структураваць жыццёвы шлях чалавека, падзяляючы яго на адпаведныя цыклы: дзяцінства, малалецтва, юнацтва, самастойнае жыццё, старасць.

* Падчас праходжання кожнага з гэтых цыклаў чалавек будзе займаць адпаведнае сацыяльнае становішча, мець свой, грамадствам прыняты, статут.

* Гэтая з'ява культурная, таму што суправаджаецца выкананнем адпаведных абрадаў, рытуалаў, іншых спецыфічных дзеянняў. Дзень нараджэння выбудоўвае вакол сябе адпаведную рытуальна-абрадавую прастору і задае свой сакральны час.

* У народным асяроддзі глыбока верылі, што на працягу сутак час мае неаднастайны характар. Напрыклад, не вельмі шчаслівымі для нараджэння лічыліся поўнач і поўдзень, а таксама момант захаду сонца. Акрамя таго, існавала па-данне, што ў сутках ёсць шчаслівыя і нешчаслівыя хвіліны, гадзіны. У залежнасці ад таго, у які час нарадзіўся чалавек, такім будзе ўсё яго жыццё.

«Калі дзіця нараджалася ў прамежку часу ад поўначы і да поўдня, лічылася, што гэта спрыяльны фактар, які прадказвае, што малое даволі хутка пачне хадзіць, гаварыць, будзе рознабакова развітым чалавекам, у яго руках любая праца будзе спорыцца. Нам уяўляецца, што пры ўсёй аддаленасці прамога сэнсу прыказкі «ранняя пташка дзюбку калупае, позняя вочкі працірае» ад сітуацыі, што аналізуецца, яе сімвалічнае поле цалкам адпаведна параметрам найболей удалага часу нараджэння чалавека. Як вынікае з прыведзенага прыкладу, пачатак дня лічыўся лепшым для нараджэння чалавека.

Другая палова дня, г.зн. час ад поўдня і да поўначы, лічылася менш спрыяльнай. А момант захаду сонца лічыўся небяспечным часам, якія аказвае істотны ўплыў на фізічны стан чалавека.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.