Вы тут

СМІ: рэжым надзвычайнага становішча ў Тунісе падоўжаны яшчэ на 2 месяцы


Надзвычайнае становішча ў Тунісе падоўжана яшчэ на два месяцы. Пра гэта гаворыцца ў камюніке адміністрацыі прэзідэнта краіны Бежы Каіда эс-Сэбсі.

"Пасля кансультацыі з кіраўніком урада і старшынёй парламента прэзідэнт рэспублікі прыняў рашэнне падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны тэрмінам на два месяцы, пачынаючы з 3 жніўня", - адзначаецца ў дакуменце.

Пасля  тэракту ў курортным горадзе Сусе 26 чэрвеня, ахвярамі якога сталі 38 чалавек, 4 ліпеня на ўсёй тэрыторыі Туніса быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Меркавалася, што ён будзе дзейнічаць на працягу 30 дзён і можа быць падоўжаны.

Раней надзвычайнае становішча ўжо ўводзілася ў Тунісе пасля рэвалюцыі 14 студзеня 2011 г. Яго адмянілі толькі ў сакавіку 2014 года.

Становішча ў галіне бяспекі ў Тунісе працягвае заставацца напружаным. З пачатку бягучага года экстрэмісты здзейснілі ў краіне шэраг рэзанансных вылазак.

ІТАР-ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.