Вы тут

Са жніўня ўзрастуць дзіцячыя дапамогі


Пра гэта паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 жніўня па 30 кастрычніка гэтага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130. БПМ павялічыўся на 6,4% да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года (Br1 млн 474 тыс. 870). Адпаведна на 6,4% павысяцца і памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе са жніўня Br15 млн 691 тыс. 300, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br21 млн 967 тыс. 800. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br1 млн 569 тыс. 100 (100% БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70% БПМ) са жніўня складзе Br1 млн 98 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям’і (50% БПМ) — Br784 тыс. 600. Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ) складае Br1 млн 569 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ (70% БПМ), — Br1 млн 98 тыс. 400.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае Br784 тыс. 600 (50% БПМ).

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 жніўня па 30 кастрычніка гэтага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за другі квартал 2015-га ў памеры Br6млн 697 тыс. 238. Такім чынам, са жніўня па кастрычнік памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця — Br2 млн 344 тыс., на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 678 тыс. 900, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 13 тыс. 800.

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў памеры 150% да ўстаноўленага законам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.