Вы тут

Дакументы аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў можна падаць у падатковую з 1 жніўня


Дакументы аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў можна падаць у падатковую з 1 жніўня. У адпаведнасці з дэкрэтам №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічаюць у ім менш 183 дзён у годзе, павінны будуць выплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь. Плацельшчыкі збору могуць самастойна прадставіць у падатковую апавяшчэнне аб сваім няўдзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Пры падачы такога паведамлення сума збору будзе паменшаная на 10%. Зрабіць гэта можна з 1 жніўня 2015 па 31 мая 2016 года. Пры гэтым выплаціць збор трэба будзе не пазней 1 ліпеня 2016 г.. Як паведамлялася, нявыплата або няпоўная выплата збору цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да выканання грамадска карысных работ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.