Вы тут

Стаць удзельнікамі праекта "Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі можна ў Дзень горада Мінска


Вечар Дня горада - 12 верасня - Нацыянальны мастацкі музей запрашае правесці ў кампаніі паэтаў і музыкаў, фатографаў і танцораў, рэжысёраў і акцёраў. У музеі абяцаюць, што ў "Вераснёвую ноч" кожны госць адчуе сябе ўдзельнікам дыялогу мастацтваў. Тэма арт-праекта - "Горад як прастора культуры", дэвіз - "Горад ідзе ў музей".

"Вераснёвая ноч" - традыцыйная акцыя Нацыянальнага мастацкага музея, прымеркаваная да святкавання Дня горада Мінска. У гэтым годзе тэма музейнага свята - гарадскія прасторы. Падобна таму, як вуліцы дзеляць горад на кварталы, музей будзе падзелены на асобныя пляцоўкі-лакацыі, кожная з якіх прадставіць адзін з відаў мастацтва: паэзію, кіно, танцы, музыку, тэатр і, вядома ж, жывапіс.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.