Вы тут

Кітай і Тайвань абмяняліся шпіёнамі


Кітай і Тайвань правялі гістарычны абмен вязнямі, якія адбывалі ў турме тэрміны за шпіянаж, паведаміў урад Тайваня.

Гэта стала жэстам добрай волі перад першай за апошнія 65 гадоў сустрэчай старшыні КНР і прэзідэнта Тайваня: Сі Цзіньпін і Ма Інцзю сустрэліся ў пачатку гэтага месяца.

Кітай перад сустрэчай вызваліў палкоўнікаў Чу Кун-хсуна і Хсу Чан-Куа, якія працавалі на на разведку Тайваня.

У турме яны правялі больш за дзевяць гадоў. У 2006 годзе абодва палкоўніка былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне за шпіянаж.
Па дадзеных міністэрства абароны Тайваня, гэта апошнія тайваньскія ваенныя, якія адбывалі тэрміны ў кітайскіх турмах.

У адказ Тайвань адпусціў Лі Чжыхаа, які таксама адбываў працяглы турэмны тэрмін за шпіянаж.

Прадстаўнік прэзідэнта Тайваня заявіў, што Ма Інцзю спадзяецца на тое, што дружалюбны абмен паміж дзвюма краінамі працягнецца.

У кітайскіх турмах дагэтуль адбываюць тэрміны за шпіянаж грамадзяне Тайваня, сярод якіх ёсць і адзін бізнесмен.

Першая з моманту заканчэння грамадзянскай вайны сустрэча лідэраў Кітая і Тайваня прайшла 7 лістапада на нейтральнай тэрыторыі ў Сінгапуры. Сі Цзіньпінь падкрэсліў, што ўлады КНР да гэтага бачаць Тайвань часткай Кітая, якая калі-небудзь да іх вернецца.

Улады Тайваня падкрэсліваюць асаблівае становішча выспы і яе незалежнасць. Прэзідэнты прагаварылі каля гадзіны. Па выніках сустрэчы яны дамовіліся пра больш цесныя кантакты, аднак якіх-небудзь дакументаў падпісана не было.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.