Вы тут

Рэспубліканскі сацыяльны форум пройдзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце


Рэспубліканскі сацыяльны форум, прысвечаны 30-годдзю Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, пройдзе 9 красавіка, паведамілі ў прэс-цэнтры навучальнай установы.


Фота: obrazovanie.by

«Форум праходзіць у Год народнага адзінства і дазволіць даць ацэнку ступені з’яднанасці розных слаёў беларускага грамадства, арганічна звязаных у адзінай прасторы сацыяльнай сферы», — расказалі ў прэс-цэнтры.

У час мерапрыемства кіраўнікі і спецыялісты сацыяльнай сферы, выпускнікі Акадэміі кіравання спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай» абмяркуюць дасягненні ў сацыяльнай сферы, магчымасці і шляхі вырашэння актуальных, сацыяльна значных задач развіцця беларускага грамадства.

Акадэмія кіравання — вядучая дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і кіруючых кадраў. Амаль 9 тыс. чалавек штогод праходзяць навучанне тут. Установа адукацыі супрацоўнічае з 72 замежнымі профільнымі навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі з 28 краін свету. У структуру акадэміі ўваходзяць Інстытут дзяржаўнай службы, Інстытут кіраўніцкіх кадраў і Навукова-даследчы інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.