Вы тут

Спуск у горад Хлуск


Ці хацелі б вы патрапіць у горад Хлуск? Гэта вельмі прыгожае месца! Вялізная галоўная плошча застаўленая спрэс высокімі, аж да аблокаў, дзіцячымі горкамі, а ў розныя бакі ад яе промнямі разыходзяцца некалькі вуліц, на якіх стаяць прыгожыя будынкі, пафарбаваныя ў ружовы колер. Усе гараджане на першы погляд ветлівыя і, здаецца, з радасцю прыйдуць на дапамогу, калі яна вам спатрэбіцца.

Аднак ёсць адно "але". Уся гэтая прыгажосць – штучная. Жыхароў у горадзе багата, але жыць разам яны не ўмеюць – падманваюць адзін аднаго, абдурваюць, аблічваюць, абважваюць, абмерваюць. Ніхто нікому не давярае, ніхто ні з кім не супрацоўнічае, ніхто ні з кім дамовіцца не можа. А калі б вы зазірнулі ў вучэльню горада, то ўбачылі б там шмат цікавага: лабараторыю "Як выдаваць чорнае за белае", студыю "Вясёлая міна пры дрэннай гульні", майстэрню па перакоўцы галасоў…

Менавіта ў такі "цудоўны" горад і патрапілі Змітрок, Юрась і Вераніка. Кожны з іх схлусіў, бо баяўся пакарання за свае невялікія правіны. А вярнуцца дадому аказалася справай складанай і небяспечнай. Ці атрымаецца ў дзяцей ускараскацца па зачараванай слізкай лесвіцы? І ці ўсе жыхары Хлуска такія ўжо нягоднікі? Адказы – у новай казцы Галіны Пшонік.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94

+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.